Спорт22

З расійскіх лёгкаатлетаў знялі санкцыі, уведзеныя за допінг. Але ім гэта мала паможа

Кіраўнічы орган Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый (World Athletics) абвясціў 23 сакавіка, што адмяняе абмежаванні, уведзеныя супраць Усерасійскай федэрацыі лёгкай атлетыкі ў сувязі з парушэннямі антыдопінгавых правіл. Але гэта зусім не значыць, што расійскія спартоўцы вернуцца да спаборніцтваў, удакладніў прэзідэнт World Athletics Себасцьян Коў.

Фота ілюстрацыйнае

«Рада (арганізацыі) пагадзілася аднавіць паўнамоцтвы Расійскай Федэрацыі пасля сямі гадоў адхілення, і гэта, вядома, было звязана з абуральнымі інстытуцыйнымі парушэннямі допінгавых правіл.

Аднак спартсмены, афіцыйныя асобы і дапаможны персанал з Расіі і Беларусі ўсё яшчэ выключаныя са спаборніцтваў у агляднай будучыні праз уварванне Расіі ва Украіну», — гаворыцца ў заяве World Athletics.

Чытайце таксама:

Беларускім лёгкаатлетам працягнулі адхіленне ад міжнародных спаборніцтваў

Вялікабрытанія поўная рашучасці не дапусціць удзелу беларускіх і расійскіх спартсменаў у Алімпіядзе

Міжнародная федэрацыя фехтавання ўхваліла вяртанне спартсменаў з Беларусі да ўдзелу ў спаборніцтвах

Міжнародны алімпійскі камітэт не плануе здымаць санкцыі з Беларусі

Каментары2

  • Капец
    24.03.2023
    А які сэнс было знімаць пакаранне за допінг? Хіба яны пакаяліся? 
  • Максим Дизайнер
    26.03.2023
    На работу в шахту всех этих дармоедов спортивных
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве11

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

Затрыманні ў 2020-м, арышт у 2024-м, эміграцыя ў 2025-м. Гісторыя 21-гадовага беларускага «тэрарыста»2

З птушкафабрыкі пад Гроднам прапала 400 яек качкі. Прычым яйкаманы нават сачылі, як вылупліваюцца качаняты2

Украіна паведаміла пра гібель у Расіі больш за 200 ваеннапалонных2

У справе «Трайпла» з'явіўся новы паварот

Як беларуская кампанія пастаўляе ў Расію брэндавае адзенне ў абыход санкцый і ў шкоду дзяржбюджэту5

«Шчаслівы з маімі новымі сябрамі». На шклозаводзе «Нёман» у Бярозаўцы ўжо некалькі гадоў працуе егіпцянін14

Расіяніна затрымалі ў мінскім аэрапорце за спробу вывезці скрадзеную пяць гадоў таму дачку

Мінчанка паставіла дома камеры, каб назіраць за старэнькай маці, і раскрыла злачынства3

Як беларусам за мяжой скасаваць шлюб, не вяртаючыся на радзіму? Спыталі ў юрысткі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве11

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць