Усяго патроху11

Як ачысціць усе экраны ў вашым доме

І чаго нельга рабіць, калі вы хочаце, каб сэнсарны экран вашага смартфона праслужыў вам даўжэй.

Фота: vecteezy

За апошнія гады тэхналогіі вытворчасці дысплэяў прасунуліся далёка наперад. OLED- і LCD-экраны ярчэйшыя і хутчэй рэагуюць, але ў нейкі момант усе яны ўсё роўна падпадаюць пад уздзеянне пылу і бруду. Існуе мноства ачышчальных сродкаў, якія сцвярджаюць, што яны могуць прымусіць ваш экран зноў зіхацець, але мы выявілі, што самы просты спосаб, насамрэч, лепшы.

Як нельга чысціць экраны

Зразумела, што самае першае і простае, што прыходзіць у галаву — гэта купіць спецыяльныя ачышчальнікі для экранаў, якія прадаюцца ў крамах электронікі. Цяпер існуе шмат відаў сродкаў, якія выкарыстоўваюцца для ачысткі экрана ад адбіткаў пальцаў і тлустых плям.

Некаторыя крыніцы распавядаюць, што вы можаце зрабіць раствор з 50% вады і 50% ізапрапілавага спірту, калі ў вас няма пад рукой спецыяльнага ачышчальніка. Аднак гэта будзе не лепшай ідэяй, бо сродкі на аснове спірту і аміяку могуць пашкодзіць антыблікавае пакрыццё экрана. Таму не варта выкарыстоўваць ачышчальнік на аснове спірту, напрыклад, для OLED-экранаў. А паўторнае выкарыстанне гэтых рэчываў можа ўвогуле прывесці да памутнення і няроўнасці пакрыцця.

Таксама пазбягайце выкарыстання папяровых ручнікоў, губак ці ануч, якія могуць мець абразіўную паверхню, і іншых грубых матэрыялаў, што могуць пашкодзіць пакрыццё экрана. Можна выкарыстоўваць рукаў старой, але чыстай футболкі, але вы атрымаеце лепшыя вынікі, выкарыстоўваючы мікрафібру — гэты матэрыял наймякчэйшы і добра прыцягвае пыл.

Нарэшце, ніколі не наносьце ачышчальнік проста на экран. Для кагосьці гэта відавочна, але лепш пра гэта нагадаць. Замест гэтага, наліце крыху раствору на мяккую тканіну і акуратна пратрыце экран. Не давайце вадкасці трапляць унутр ноўтбука, тэлевізара ці смартфона і ніколі не працірайце экран моцна, бо гэта можа пашкодзіць яго. А пасля ачысткі дысплэю лепей даць яму высахнуць перад тым, як зноў выкарыстоўваць прыладу.

Як чысціць экраны

Engaget сцвярджае, што найлепшым сродкам ачысткі дысплэяў з’яўляецца дыстыляваная вада. Яна больш даступная за спецыяльныя сродкі для ачысткі, а таксама больш універсальная, паколькі яе можна выкарыстоўваць на розных паверхнях. І самае галоўнае — яна не пакіне ніякіх слядоў на вашым экране. Вы можаце купіць дыстыляваную ваду ў аптэцы, аўтакраме ці на аўтазапраўцы, альбо нават прыгатаваць яе самастойна ў хатніх умовах.

Сам працэс ачысткі дысплэя вельмі просты. Калі вы маеце справу толькі з пылам, выкарыстоўвайце сціснутае паветра або паветранадзімалку, альбо звярніцеся да сухой чыстай анучы з мікрафібры.

Для больш складаных забруджванняў намачыце анучку з мікрафібры невялікай колькасцю дыстыляванай вады, а затым акуратна пратрыце дысплэй. Пасля таго, як вы прайшліся па ўсёй паверхні, перавярніце тканіну і сухім бокам выдаліце ​​лішкі вільгаці. На гэтым этапе пазбягайце паліроўкі экрана або празмернага ціску.

Вось і ўсё. Цяпер у вас павінен быць чысты дысплэй. Відавочна, што ачыстка большага экрана зойме больш часу, але вы можаце выкарыстоўваць прыведзеныя парады для ўсіх тыпаў дысплэяў, уключаючы тэлевізары, маніторы і дысплэі смартфонаў.

Каментары1

  • а... эм…
    01.04.2023
    апошнім часам у мяне валасінка пастаянна
    застравала ў дужцы акуляраў. я канечне кожнага разу лаялася (і так валасоў усё
    менш, а тут яшчэ і акуляры іх рвуць), але ж не будзеш жа з гэтай прычыны
    акуляры мяняць, тым больш, яны мне падабаліся. і вось нядаўна сяджу, як
    звычайна за маніторам, як раптам бзынь - парвалася ў акулярах струна. струну
    абрэзала, лінза трымалася і так, пасля працы пайшла па новыя акуляры. кажу - у
    прынцыпе лінзы норм, але ўжо горш бачу ў іх, можна лінзы і памацней. прадавачка
    - "ну давайце паглядзім, здыміце. вой, яны ў вас брудныя". працерла,
    паглядзела дыоптрыі, вяртае. надзяваю і кажу (жартам) - вой, я стала лепш
    бачыць. пасмяяліся)

    да чаго я гэта ўсё? проста вось думаю - няўжо
    сапраўды вядзьмарка? струна лопнула на мой дзень народзінаў і з таго боку, дзе
    дужка рвала валасы... і на гэтым баку твару ў мяне шкнар...
    няўжо праўда я скроена з двух паловак - ̶а̶н̶ё̶л̶к̶а̶
    ̶і̶ ̶д̶э̶м̶а̶н̶а̶?

Цяпер чытаюць

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці4

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці

Усе навіны →
Усе навіны

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў8

На Арлоўскай у Мінску сталі зносіць двухпавярховікі2

Зяленскі назваў найхутчэйшы спосаб завяршыць вайну32

Качанаву спыталі пра Threads. Яна адказала, што на дэстабілізацыю Беларусі «кінутыя такія грошы»31

У беларускіх чатах у Польшчы вярбуюць трафарэтчыкаў. За надпіс «Слава УПА» на помніку абяцаюць 500 даляраў14

Беларуска непрыемна здзівілася, калі пабачыла ў Гродне дзіцячыя танкі побач з будынкам былой камендатуры7

Беларус не зразумеў, чаму яму вярнулі толькі 75% кошту білетаў на канцэрт1

Выкладчыца з Харкава, якая паехала да бацькоў у Крым, памерла ва Уладзікаўказе3

Польская пракуратура шукае 22‑гадовага Данілу з Бабруйска — падазраюць у махлярстве3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці4

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць