Свет22

СБУ афіцыйна выставіла абвінавачванні мітрапаліту Паўлу. Справа была заведзеная на падставе праслухоўвання тэлефона

Служба бяспекі Украіны выпусціла афіцыйны прэс-рэліз аб крымінальных справах, заведзеных у дачыненні да намесніка Кіева-Пячэрскай лаўры мітрапаліта Паўла.

Мітрапаліт Павел. Скрыншот відэа

Яго падазраюць у распальванні міжрэлігійнай варожасці, апраўданні і адмаўленні ўзброенай агрэсіі Расіі супраць Украіны, піша Бі-бі-сі.

«Устаноўлена, што Лебедзь у сваіх публічных выступах неаднаразова абражаў рэлігійныя пачуцці ўкраінцаў, прыніжаў погляды вернікаў іншых канфесій і спрабаваў сфармаваць варожыя настроі да іх, а таксама рабіў заявы, якія апраўдваюць або адмаўляюць дзеянні краіны-агрэсара. Гэта пацвердзіла і ініцыяваная Службай бяспекі судова-лінгвістычная экспертыза», — гаворыцца ў заяве ведамства.

СБУ таксама апублікавала запісы перахопленых размоў, у яуіх мітрапаліт Павел станоўча выказваецца пра акупацыю Херсона расійскімі вайскоўцамі і просіць маліцца за Патрыярха Кірыла.

«Закон і адказнасць за яго парушэнне аднолькавыя для ўсіх, а рыза не заўсёды з'яўляецца залогам чыстых намераў. Сёння вораг спрабуе выкарыстоўваць царкоўнае асяроддзе для прасоўвання прапаганды і расколу ўкраінскага грамадства», — гаворыцца ў заяве.

Прадстаўнікі УПЦ (да нядаўняга часу — Маскоўскага патрыярхату) заяўляюць, што разарвалі сувязі з расійскай царквой.

У суботу раніцай, выступаючы перад сваімі прыхільнікамі, Павел заявіў: «Тое, што зрабіў Пуцін, ніяк не апраўдваецца. Я заўсёды стаяў, стаю і буду стаяць на абароне сваёй краіны, сваёй Радзімы».

Чытаць таксама:

У намесніка Кіева-Пячэрскай Лаўры праводзяць вобшук. Яму ўручылі падазрэнне

Ва УПЦ прыгразілі Зяленскаму «божай карай» з-за высялення манахаў з Кіева-Пячэрскай лаўры

УПЦ Маскоўскага патрыярхату адмаўляецца сыходзіць з Кіева-Пячэрскай лаўры

Каментары2

  • Праваслаўная пані
    01.04.2023
    Усім гэта было відавочна, але добра, што ёсць і доказы.
  • Простая праўда
    02.04.2023
    Гэты «мітрапаліт» і «манах» мае мянушку: «Мэрсэдэс Павал», бо ён дужа любіць дарагія самаходы, хоць і даў зарок беднасьці. Ён не быў арыштаваны, бо ён прапаведаваў Эвангельле Ісуса Хрыста. Яго арыштавалі бо ён прапаведаваў нехрысьціянскую фашысцкую, імперыялістычную, мілітарысцкую ідэалогію «русского мира» й падтрымліваў несправакаваны, незаконны й жорсткі напад Расеі на Ўкраіну.

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС11

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія футбольныя каманды збіраюцца гуляць у чэмпіянаце Расіі7

Прапускную здольнасць «Каменнага Лога» павялічаць у тры разы5

«Вашы пашпарты, банкаўскія карткі, браніраванні — у нашых руках». Хакеры ўзламалі сайт папулярнага тураператара Tez Tour10

У мінскім трамваі сварка двух мужчын скончылася панажоўшчынай2

На фасадзе Ватыканскай бібліятэкі з'явілася гіганцкая хваля. Што гэта азначае?1

У Японіі колькасць людзей, старэйшых за 100 гадоў, упершыню перавысіла 100 тысяч4

Пад Столінам ужо другі раз за год прадалі шляхецкую сядзібу з вежай-абсерваторыяй1

«Ужо год жылі б без вайны». Лаўроў абвінаваціў ЗША і Еўропу ў тым, што вайна ва Украіне зацягнулася8

Барысаўскіх палітвязняў Салаша і Бабіцкага асудзілі на пяць гадоў калоніі за арт-прастору «Склад бутэлек»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС11

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць