Каханне і сэкс1919

Чаму сярод беларусак шмат моцных жанчын і па якіх прычынах ім бывае складана знайсці партнёра?

Псіхолагі звяртаюць увагу на два фактары, якія могуць ствараць моцную жанчыну, — гістарычны аспект і праблема ў сямейных адносінах у дзяцінстве. У чым асаблівасць такіх жанчын? Чаму яны часта прыцягваюць слабых мужчын? Псіхолаг Віялета Нікіцік расказала пра гэта «Нашай Ніве».

Якія фактары ствараюць моцную жанчыну?

У нашым рэгіёне ў першую чаргу мае значэнне гістарычны аспект, лічыць псіхолаг. 

«Войны, рэпрэсіі, чырвоны тэрор і іншыя падзеі паўплывалі на тое, што мужчыны знікалі. Цяжкі быт, праца клалася на жанчыну. Гэта гісторыя нашых з вамі прабабуль. Былі такія жыццёвыя абставіны, якія прымусілі іх стаць моцнымі, бо гэта было пытанне выжывання іх саміх, дзяцей і нашчадкаў», — кажа Віялета. 

Падзеі, якія адбываліся ў мінулым стагоддзі, сталі вельмі траўматычнымі. У працэсе адаптацыі ў цяжкіх абставінах мозг запамінае схему выжывання, чалавек «замарожваецца» ў сітуацыі.

«Такая «замарозка» праяўляецца праз адзіноту, чалавек разлічвае толькі на свае сілы, увесь свет падаецца яму небяспечным, — расказвае Віялета. — Такое адбіваецца на псіхіцы, і чалавек замірае ў гэтым стане. Існуе трансгенерацыйная траўма, мізагінія — завышаныя патрабаванні да сябе і іншых. А да мужчын, напрыклад, наадварот — меншыя. Такі перагіб цягнецца яшчэ з тых часоў, калі шмат мужчын загінула на вайне, у рэпрэсіях, трэба іх нібыта аберагаць». 

Калі не хапае мужчын, павышаецца канкурэнцыя паміж жанчынамі. Можна заўважыць, што ў шматлікіх сем’ях яна існуе паміж нявесткай і свякроўю. 

«Калі з гэтым не працаваць, то так жанчына і застанецца ў напружанні, у пазіцыі «жаўнера», — кажа псіхолаг.

Другі фактар — праблема ў сямейных стасунках, якія былі ў дзяцінстве. 

«Распаўсюджана, калі маці расказвае сваёй дачцэ, якой яна павінна быць: прыбіраць, гатаваць, заўсёды добра выглядаць. І тлумачыць гэта тым, што калі будзеш неідэальнай, «моцнай» жанчынай, то нікому не будзеш патрэбная. А праблема тут у тым, што такім чынам бацькі не дазваляюць дочкам паказваць свае сапраўдныя эмоцыі. 

Жанчына пачынае выцясняць свае астатнія эмоцыі і пачуцці, калі ёй цяжка, патрэбная падтрымка, яна па яе не звяртаецца і замыкаецца. Таму што ў дзяцінстве, калі дзяўчынцы было цяжка, бацькі яе эмоцыі не прымалі.

Альбо калі дзіця прыносіць тройку са школы, пачынаецца фізічны гвалт, бацькі лаюцца з-за гэтага і кажуць, што будзеш дворнікам, калі так працягнеш вучыцца. Тады дзяўчына прывыкае, што яна павінна быць супервумен. У тым ліку з-за такіх адносін у дзяцінстве ў Беларусі вельмі шмат моцных жанчын.

Таксама, калі, напрыклад, дзяўчынцы ў дзяцінстве не дадавалі ўвагі, любові і прызнання, то пасля ў адносінах такая моцная жанчына можа хутка растаць, калі ён будзе ёй казаць, якая яна любімая. І яна становіцца эмацыйна залежнай ад яго.

Мэты, якія яна сабе ставіла, нівеліруюцца, бо яна ўжо быццам бы атрымала гэтае каханне, прызнанне і ёй больш нібыта нічога не трэба», — кажа Віялета. 

Яшчэ адзін з фактараў — паслядоўнасць нараджэння дзяцей. 

Часцей старшыя дзеці адказваюць за малых. Так можа выпрацавацца пачуццё гіперадказнасці. 

«У сямейнай іерархіі дзеці павінны быць дзецьмі, але калі са старэйшых робяць дарослых, іх штучна, прымусова ставяць на ўзровень бацькоў. Гэта сфармавала хранічны стрэс, а таксама «трэба», «павінна», а не «я хачу». 

У далейшым такая жанчына можа не адчуваць сваіх патрэбаў і не ведаць, чаго б ёй хацелася. Не ведаць, як перакласці частку абавязкаў на мужа і адпачыць. Тут важна адзначыць, што мы не кібаргі, так ці інакш у нейкі момант гэтае грэбаванне сваімі патрэбамі прыводзіць да хвароб, псіхасаматычных праблем. 

Жанчына залежыць ад сваёй «моцнасці». Блізкія людзі такіх жанчын становяцца залежнымі ад яе моцы», — тлумачыць псіхолаг. 

Што рабіць у такой сітуацыі жанчыне?

Важна аднаўляць баланс адказнасці. 

«Людзям, якія жылі за кошт гэтай моцы, жанчына будзе падавацца агрэсіўнай, калі яна пачне мяняцца. Тут трэба знайсці падтрымку для сябе. Акрамя наведвання псіхолага, можна знайсці каляжанак, сябровак з такой праблемай і разам падтрымліваць адна адну. Будуць падымацца пачуцці, якія доўга былі закансерваваныя», — раіць Віялета.

Чаму моцным жанчынам складана знайсці партнёра?

Можа быць пэўны страх перад адносінамі, які выпрацаваны ў мінулым. Напрыклад, дзяўчынка вырасла ў сям’і, дзе быў слабы бацька і вельмі моцная, тыранічная маці альбо наадварот. 

«І калісьці яна вырашыла, што для сябе такога не хоча, — кажа Віялета. — Ёсць унутраная ўстаноўка, што «лепей я буду адна, затое мне будзе добра». Калісьці ёй гэта дапамагло выжыць, псіхіцы адаптавацца да рэчаіснасці, але пасля рэчаіснасць змянілася, а ўстаноўка засталася, яна ўжо неадаптыўная да сучаснага жыцця. 

Тое, што было ў дзяцінстве, стала часткай яе характару, свядомасці. Шмат жанчын лічыць, што з гэтым нічога не зробіш. А гэта можна змяніць». 

У псіхалогіі вызначаныя тры пазіцыі, па якіх адбываецца камунікацыя паміж людзьмі: «бацькі», «дарослы», «дзіця». 

Калі ў дзяцінстве ў дзяўчынкі было выхаванае пачуццё гіперадказнасці — яна стаіць у пазіцыі «бацькі». 

«Калі мы бяром здаровыя адносіны паміж мужчынам і жанчынай, то іх пазіцыі паміж сабой камунікуюць. Лепш за ўсё, калі гэта адбываецца ў пазіцыі «дарослы» — «дарослы». Моцныя жанчыны знаходзяцца ў пазіцыі «бацькоў». Да іх звычайна цягнуцца слабыя мужчыны, якія прызвычаіліся быць толькі ў пазіцыі «дзіця», бо яны так выхаваныя», — расказвае яна.

З мужчынамі, у якіх пазіцыя «дарослы», у моцных жанчын не атрымліваецца.

«У іх ёсць маці і яшчэ адна ім не патрэбная, — кажа Віялета. — Праблема моцных жанчын у тым, што яны з гэтай гіперадказнасцю з пазіцыі «бацькоў» становяцца ў пазіцыю «маці». І здаровы чалавек не ўступае ў адносіны са сваёй «маці». Як і здаровая жанчына не ўступае ў адносіны са сваім «бацькам». Канечне, ёсць прыклады, калі людзям у такіх стасунках добра, гэта іх норма — ён моцны, а яна адчувае сябе маленькай дзяўчынкай ці наадварот». 

У чым асаблівасць моцных жанчын?

Звычайна яны прымаюць рашэнні «галавой»: правільна, лагічна. Зусім ігнаруюцца пачуцці, эмоцыі і тое, што адбываецца ў целе. 

«Могуць складаць у галаве спіс, якім павінен быць мужчына. Але калі сустракаюць такіх, побач з імі сябе добра не адчуваюць, бо сыходзяць з логікі, а не пачуццяў. 

У тэрапіі чалавек вучыцца адчуваць свае пачуцці, не пужацца іх, паказваць іх іншым і вытрымліваць розныя рэакцыі. Вучыцца разумець, як адчуваюць сябе ў кантакце з гэтым мужчыны», — расказвае псіхолаг. 

Ці існуе праблема, што мужчыны ў нашым рэгіёне прывыклі быць слабымі?

«Так, ёсць і такое, не ўсе мужчыны, але значная частка, бо гэта культурная норма выхавання іх маці, культурная норма грамадства. Калі ўсё атачэнне выхоўвала мужчын такімі, і прывучала жанчын, што гэта ёсць норма, цяжка гэта змяніць, але магчыма», — кажа Віялета.

Часта бываюць сітуацыі, калі свякроў, атачэнне і нават сваякі жанчыны ва ўсім вінавацяць яе. 

«П’е мужчына — жонка вінаватая ў гэтым, мала зарабляе — жонка дрэнна яго натхняе, усе бытавыя праблемы — таксама. Нібы ўся адказнасць за адносіны і арганізацыю жыцця і мужчыны, і сям’і толькі на ёй. 

Бачу розніцу стаўлення да жанчын у ЗША і ў Беларусі. У ЗША дэфіцыт нявест, таму тут больш мужчынскай канкурэнцыі, трэба больш старацца, станавіцца «моцным», каб зацікавіць жанчыну, стварыць сям’ю. А ў Беларусі дэфіцыт жаніхоў і грамадскі ціск — сорамна застацца адной. 

Таму нашы моцныя жанчыны стараюцца стаць «найлепшай мамкай». А мужчынам навошта станавіцца моцнымі, калі ім і так будзе камфортна?» — кажа псіхолаг. 

Віялета адзначае, што ў краіне, дзе не працуюць законы па абароне правоў чалавека, дзе дзяржава здзяйсняе гвалт над грамадзянамі, дзеля выжывання і захавання свайго жыцця зручней быць слабым. Не высоўвацца, быць канфармістам.

Ці будуць паміж сабой канкураваць моцная жанчына і моцны мужчына?

«Калі яны абое ў пазіцыях «бацькі», то так, будуць, бо кожны стане спрабаваць кантраляваць другога, вучыць жыццю. 

Калі яны будуць мець агульную мэту і разам супрацоўнічаць, зробяць свой альянс, то як пара стануць вельмі паспяховымі. Ёсць і такія выпадкі. Галоўнае, каб пары было ў гэтым добра, яны разумелі свае адносіны і пачуцці ў стасунках», — кажа Віялета.

Калі жанчына ці мужчына ў інфантыльнай пазіцыі, то ў іх могуць быць праблемы з фінансамі, бо ў дзяцей звычайна адказнасць за сваё жыццё адсутнічае. 

«Калі чалавек толькі ў пазіцыі «дарослага», то ён не клапоціцца аб сваіх патрэбах, якія звязаны з «хачу», «жадаю». 

Быць моцнай жанчынай, безумоўна, лепш, чым слабай. Але калі пачынаецца дыскамфорт, хочацца змяніць гэта, то, па магчымасці, трэба ісці да спецыяліста», — падсумоўвае псіхолаг.

Чытайце таксама: 

Дзіця ўбачыла сэкс бацькоў: гэта нармальна?

Які найлепшы час для сняданку, калі зранку вы займаецеся спортам?

«Частка нейтралаў паддаецца прапагандзе. Пачынаюць думаць, што, можа, так і трэба». Як будзе развівацца беларускае грамадства ва ўмовах татальных рэпрэсій

Каментары19

  • Евгений Х-П
    09.04.2023
    Если вы затюканный родителями человек с проблемной социализацией, нарциссизмом и с болезненной потребностью во внимании и одобрении, то у вас есть два пути:

    1) Если вы мальчик, то вы БАЗИРОВАННЫЙ СВОБОДНОМЫСЛЯЩИЙ СИГМА МЭЙЛ
    2) Если вы девочка, то вы СИЛЬНАЯ И НЕЗАВИСИМАЯ ОТВЕТСТВЕННАЯ ЖЕНЩИНА

    Никогда не меняйтесь.
  • ахота
    09.04.2023
    Мад., дык дзе мой торцік?

    элементарна - пажраць ахвота
  • 1863
    09.04.2023
    да все правильно
    где то слышал такое высказывание - "Лукашенко кастрировал всех мужиков в РБ" - по сути это диктатура делала всегда и продолжает делать.

Што за студэнтка Ульяна, з якой на балі вальсіраваў Лукашэнка?9

Што за студэнтка Ульяна, з якой на балі вальсіраваў Лукашэнка?

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння католікі, пратэстанты і частка праваслаўных святкуюць Раство4

Колькі ў Беларусі каштуюць табі — модны абутак, які шмат у каго асацыюецца з капытамі4

Сотні хрысціян выйшлі на акцыю пратэсту ў цэнтры Дамаска5

Зяленскі рэзка раскрытыкаваў паездку прэм’ера Славакіі да Пуціна6

Халезін: Рашэнне Бабарыкі пайсці ў прэзідэнты — гэта пошук сэнсу жыцця пасля смерці жонкі56

Экс-прэзідэнта ЗША Біла Клінтана шпіталізавалі ў Вашынгтоне

Прэзідэнцкая кампанія — 2025 стане самай сумнай. Згадваем, хто былі кандыдатамі ў мінулыя гады1

Беларусь адкрывае пасольства ў Ватыкане3

Відэа маргінальнага пралукашэнкаўскага блогера Дзеда Барадзеда прызналі экстрэмісцкім1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за студэнтка Ульяна, з якой на балі вальсіраваў Лукашэнка?9

Што за студэнтка Ульяна, з якой на балі вальсіраваў Лукашэнка?

Галоўнае
Усе навіны →