Свет1313

У злітых сакрэтных дакументах ЗША тлумачыцца дыверсія ў Мачулішчах

Невядомыя злілі ў інтэрнэт больш за сотню сакрэтных дакументаў ЗША, якія праліваюць святло на многія аспекты дзейнасці амерыканскай выведкі ў дачыненні да ворагаў і саюзнікаў, а таксама даюць інсайды пра сітуацыю ў Расіі і Украіне. Мэта зліцця дакументаў застаецца няяснаю, як і хто стаіць за гэтым крокам. Цяжка сказаць, ці няма сярод праўдзівых файлаў падробленых ці змантажаваных. Што цікава для беларусаў — гэта інфармацыя пра дыверсію ў Мачулішчах.

Secret US documents
Частка нядаўна злітых сакрэтных дакументаў ЗША. Па інфармацыі СМІ, яны прызначаліся для непублічных брыфінгаў кіраўніцтва Пентагона. Злева зверху на дакументах можна ўбачыць афіцыйную эмблему Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў — вышэйшага органа вайсковага планавання ЗША. Фота: адкрыты доступ

Вось ужо некалькі дзён сусветныя СМІ абмяркоўваюць і аналізуюць уцечкі сакрэтных дакументаў ЗША, у якіх раскрываюцца падрабязнасці аб дзейнасці амерыканскай выведкі і закулісных падзеях у некаторых краінах.

Першыя згадкі аб гэтых злівах з'явіліся яшчэ 7 красавіка і датычылі яны працэсу падрыхтоўкі Украіны да контрнаступу на акупаваныя Расіяй тэрыторыі. Інфармацыя, якая ўсплыла, нібыта прымусіла ўкраінскае кіраўніцтва перагледзець некаторыя ваенныя планы.

У інтэрнэце аказалася каля сотні фатаграфій сакрэтнай амерыканскай дакументацыі, чый адпраўнік пакуль не быў знойдзены. Пры гэтым іх сапраўднасць ужо афіцыйна пацвердзілі ў Пентагоне, назваўшы ўцечку «сур'ёзнай рызыкай для нацыянальнай бяспекі ЗША».

«Раскрыццё сакрэтных матэрыялаў можа мець велізарныя наступствы не толькі для нашай нацыянальнай бяспекі, але можа прывесці і да гібелі людзей. Міністэрства абароны і ўрад Злучаных Штатаў вельмі сур'ёзна ставяцца да гэтага відавочнага несанкцыянаванага раскрыцця інфармацыі, і гэта з'яўляецца для нас галоўным прыярытэтам», — заявілі 10 красавіка ў Пентагоне.

Як з'явіліся дакументы і што менавіта напісана ў гэтых дакументах?

Каля ста, а можа і больш сакрэтных дакументаў амерыканскіх спецслужбаў з’явілася ў студзені ў нечаканым месцы — у адной з маленькіх груп на платформе для паведамленняў Discord, якая выкарыстоўваецца для камунікацыі пераважна гульцамі ў відэагульні.

Дакументы — гэта былі ПДФ-копіі папяровых арыгіналаў — правіселі там два месяцы, пакуль адзін з карыстальнікаў не перапосціў частку з іх у іншую большую групу. Пасля частка дакументаў усплыла таксама ў групе карыстальнікаў Minecraft. Што дабаўлялася, штосьці, магчыма, знікла. Нарэшце, у пачатку красавіка сфальсіфікаваная версія некаторых дакументаў з’явілася ў прарасійскіх тэлеграм-каналах. 

У дакументах апісваюцца раней не вядомыя сусветнай грамадскасці палітычныя і ваенныя працэсы ў краінах Еўропы, Афрыцы, Азіі і Карыбскага басейна.

Сабралі ўсю вядомую на гэты момант інфармацыю са шматлікіх сусветных СМІ: Бі-бі-сі, The Wall Street Journal, The New York Times, Washington Post, The Economist і інш.

Прыводзім асноўнае.

Беларусь

За арганізацыяй дыверсіі ў Мачулішчах, паводле злітай інфармацыі ЗША, стаіць Служба бяспекі Украіны. Пра гэта 11 красавіка паведаміла выданне The Economist.

«ЗША пры дапамозе праслухоўвання высветлілі, што некаторыя супрацоўнікі СБУ без афіцыйнага загаду і ведама ўкраінскага кіраўніцтва ўдзельнічалі ў арганізацыі падрыву расійскага самалёта А-50 на беларускім аэрадроме ў Мачулішчах», — піша The Economist.

Адзначаецца, што зліты дакумент з гэтай інфармацыяй быў пазначаны грыфам «надзвычайна сакрэтна».

Украіна

Злітыя дакументы паказалі, што Украіна мае вострую патрэбу ў боепрыпасах для сваіх СПА і што яе запасы апошніх супрацьпаветраных ракет будуць вычарпаныя да мая.

Апроч гэтага, у сеціва ўцяклі звесткі аб украінскіх і расійскіх ваенных стратах (забітымі) на момант канца 2022 года — да 17 500 украінскіх вайскоўцаў і да 43 тысяч расійскіх вайскоўцаў. І да 41 тысячы мірных жыхароў Украіны.

Плюс да ўсяго стала вядома, што на тэрыторыі краін НАТА праходзіць навучанне 12 украінскіх баявых груп колькасцю 4—5 тысяч салдат кожная. Шэсць з іх скончылі навучанне яшчэ да 31 сакавіка, дадатковыя тры будуць гатовы да пачатку мая.

Таксама высветлілася верагодная прычына адмовы ЗША ад паставак Украіне наступальных ракетных комплексаў вялікай далёкасці — заключаецца яна ў агучаным на адным з украінскіх брыфінгаў плане ўдарыць па Растоўскай вобласці Расіі, чаго не хацелі ў ЗША.

Расія 

Зыходзячы з інфармацыі, якая з'явілася ў інтэрнэце, амерыканская разведка выдатна дасведчана практычна аб кожным кроку вайсковага і палітычнага кіраўніцтва Расіі. 

Інфармацыя ў разведданых з'яўлялася дзякуючы крыніцам у ГРУ, ФСБ, ПВК «Вагнер», расійскай вайсковай выведцы і інш.

Менавіта таму ЗША загадзя папярэджвалі Украіну аб многіх расійскіх ваенных планах, а таксама забяспечвалі ўкраінцаў інфармацыяй аб будучых палітычных рашэннях кіраўніцтва Расіі. 

Акрамя таго, дакументы паказалі, што яшчэ ў канцы верасня 2022 года Расія ледзь не збіла вайсковы самалёт Вялікабрытаніі недалёка ад Крыма, што магло справакаваць глабальны канфлікт з НАТА.

Расія ў сваім каментарыі аб амерыканскіх уцечках адзначыла, што будзе вывучаць гэтыя дакументы, хоць яны і могуць быць свядомай дэзынфармацыяй.

Егіпет

Егіпет, адзін з асноўных саюзнікаў ЗША на Бліжнім Усходзе, збіраўся таемна паставіць у Расію 40 тысяч ракет, а таксама забяспечыць яе артылерыйскімі снарадамі і порахам.

«Згодна са злітым амерыканскім дакументам ад 17 лютага гэтага года, прэзідэнт Егіпта Абдэль Фатах ас-Сісі загадаў захоўваць гэты працэс у сакрэце, каб пазбегнуць праблем з Захадам», — піша Washington Post.

У егіпецкім МЗС у адказ на ўцечку заявілі, што «краіна не ўмешваецца ва ўкраінскую вайну і заклікае ўсе бакі канфлікту спыніць ваенныя дзеянні і пачаць перамовы».

Турцыя

Са злітых дакументаў стала вядома, што расійская ПВК «Вагнер» спрабавала закупіць зброю ў Турцыі для сваёй дзейнасці ў Малі і Украіне. Да гэтага часу невядома, ці ўвянчаліся гэтыя спробы поспехам.

Але дакумент таксама паказаў, што кіраўніцтва афрыканскай краіны Малі дае згоду на закуп для сябе зброі ў Турцыі пры пасярэдніцтве вагнераўцаў. 

Гаіці

Паводле ўцечак, ПВК «Вагнер» у лютым таксама спрабавала трапіць на Гаіці ў падбрушшы ЗША, каб заключыць з уладамі гэтай нестабільнай краіны ў Карыбскім басейне кантракт для сумеснага процідзеяння мясцовым злачынным бандам.

Сам урад Гаіці адмаўляе наяўнасць такіх кантактаў з «Вагнерам». 

Кітай

У амерыканскіх дакументах па Кітаі змяшчаецца аналіз імавернасці кітайскіх паставак зброі для патрэб Расіі. І гэтая імавернасць ацэньваецца высока.

Ключавым фактарам, які стрымлівае Пекін, амерыканцы называюць адсутнасць адкрытага нападу Украіны на афіцыйную тэрыторыю Расіі пры дапамозе заходняй зброі.

У кантэксце кітайскіх узбраенняў у дакументах асобна вылучаецца нядаўняе выпрабаванне ў Кітаі перадавой гіпергукавой ракеты DF-27, якая здольная прабіваць сістэмы супрацьпаветранай абароны ЗША. Таксама адзначаецца, што Кітай імкнецца атрымаць доступ да вайсковых баз краін Цэнтральнай Амерыкі непасрэдна пад бокам ЗША. 

Акрамя таго, злітыя дакументы раскрываюць планы Вялікабрытаніі па размяшчэнні аднаго з яе двух авіяносцаў у Інда-Ціхаакіянскім рэгіёне для стрымлівання Кітая.

Ні кітайскі, ні брытанскі бакі не пацвердзілі сапраўднасць злітай сакрэтнай інфармацыі.

Іран

ЗША, паводле ўцечкі, маюць укаранёных агентаў у палітычным кіраўніцтве Ірана і актыўна сочаць за развіццём яго ядзернай праграмы. 

Для гэтага Штаты выкарыстоўваюць інфармацыю ў тым ліку і са спадарожнікаў МАГАТЭ, да якіх маюць поўны доступ і пры дапамозе якіх сочаць за іранскімі ядзернымі аб'ектамі.

Плюс да ўсяго ЗША маюць магчымасць праслухоўваць унутраныя размовы вышэйшых іранскіх чыноўнікаў.

Канада

Пра Канаду ў дакументах сказана, што група расійскіх хакераў пад назвай «Зара» нібыта змагла атрымаць доступ да аднаго з участкаў канадскай газатранспартнай сістэмы. 

Гэтым самым, паводле дакумента, хакеры, якія маюць сувязі з ФСБ, маглі выклікаць там аварыю і выбух, прычыніўшы сур'ёзную шкоду Канадзе.

У самой краіне гэтую інфармацыю ніяк не пацвердзілі.

Ізраіль

ЗША лічаць, што высокапастаўленыя афіцэры ізраільскай спецслужбы «Масад» дапамагалі пратэстуючым грамадзянам краіны выступаць супраць судовай рэформы. Нагадаем, што гэтая рэформа справакавала адны з самых масавых у гісторыі Ізраіля пратэсты. 

Улады краіны, каментуючы гэтую ўцечку, адзначылі, што Масад з'яўляецца нейтральным і не падтрымлівае ніводную з палітычных сіл Ізраіля.

Чытайце таксама: 

У лютым 2022 года з тэрыторыі Беларусі ўварваліся 70 тысяч расіян — намеснік міністра абароны Украіны

«Байпол» раскрыў дэталі пра камандуючага вайсковай авіяцыяй і назваў, хто вядзе тэлеграм-каналы вайсковых баз

Польскі дыпламат: Мы хочам новых санкцый супраць Беларусі, але не коштам скасавання раней прынятых

Каментары13

  • барадзед
    11.04.2023
    байпол завербаваў агентаў сбу і прымусіў іх падарваць расейскі самалёт?

  • Справядлiвы
    11.04.2023
    А як жа Bypol?))))
  • By
    11.04.2023
    скоро путлер вместе с агрофюрером разместят в Беларуси российские ракеты с ядерными боеголовками, подвергнув всю страну и всех наших людей под угрозу ядерного удара. И все ради того, чтобы защищать кремль, власть этих фюреров-людожеров и их коричневую идеологию?!

З кім на гэты раз вальсіраваў на балі Лукашэнка?4

З кім на гэты раз вальсіраваў на балі Лукашэнка?

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі рэзка раскрытыкаваў паездку прэм’ера Славакіі да Пуціна6

Халезін: Рашэнне Бабарыкі пайсці ў прэзідэнты — гэта пошук сэнсу жыцця пасля смерці жонкі56

Экс-прэзідэнта ЗША Біла Клінтана шпіталізавалі ў Вашынгтоне

Прэзідэнцкая кампанія — 2025 стане самай сумнай. Згадваем, хто былі кандыдатамі ў мінулыя гады1

Беларусь адкрывае пасольства ў Ватыкане3

Відэа маргінальнага пралукашэнкаўскага блогера Дзеда Барадзеда прызналі экстрэмісцкім1

11-класнікам у школе будуць «вельмі сур'ёзна» расказваць пра падзеі 2020 года10

Украіна размясціла на мяжы з Беларуссю банеры з адсылкай да Слуцкага паўстання ФОТАФАКТ18

Нетаньяху аддаў загад сваёй арміі атакаваць стратэгічныя аб'екты хусітаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З кім на гэты раз вальсіраваў на балі Лукашэнка?4

З кім на гэты раз вальсіраваў на балі Лукашэнка?

Галоўнае
Усе навіны →