Свет

ЗША, Брытанія і Аўстралія арганізавалі саюз супраць Кітая. Што вядома?

15 верасня ўрады ЗША, Брытаніі і Аўстраліі абвясцілі пра падпісанне дамовы аб бяспецы, якая можа мець гістарычную значнасць. Згодна з ёй, краіны ўтварылі ваенны альянс пад назвай Aukus, прысвечаны ўзмацненню партнёрства ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне. Аналітыкі ўжо называюць новы пакт адным з наймацнейшых за апошнія дзесяцігоддзі, а то і найвялікшым з часоў Другой сусветнай вайны.

Паўднёва-Кітайскае мора. Фота depositphotos.com.

Першапачатковая мэта Aukus — стварэнне новага класа атамных падводных лодак, не абыдзецца і без перадачы айці-тэхналогій. Але таксама краіны ставяць для сябе мэту супрацоўнічаць у галіне бяспекі ў Інда-Ціхаакіянскім рэгіёне, бо там удзельнікі саюза бачаць для сябе новую пагрозу — рост уплыву Кітая, тлумачыць Guardian.

Навіна пра стварэнне Aukus была абвешчаная на сумеснай віртуальнай прэс-канферэнцыі прэзідэнта ЗША Джо Байдэна, брытанскага прэм’ера Борыса Джонсана і яго аўстралійскага калегі Скота Морысана. Лідары краін падчас сваіх прамоваў не згадвалі Кітай напрамую, але неаднойчы выказваліся пра праблемы бяспекі ў Ціхаакіянскім рэгіёне, якія нібыта «значна ўзраслі». У свеце гэта зразумелі як адказ на павышаную актыўнасць Кітая ў Паўднёва-Кітайскім моры і агрэсію краіны ў дачыненні да Тайваня — напрыклад, на мінулым тыдні Кітай правёў у раёне Тайваня штурмавыя вучэнні.

Раней адносіны паміж Кітаем і удзельнікамі Aukus і так не былі добрымі, таму навіны пра альянс атрымалі хуткі і адназначны адказ з Пекіна. Прадстаўнік кітайскага міністэрства замежных спраў заявіў, што тры краіны знаходзяцца ў палоне «менталітэту халоднай вайны, гульні з нулявой сумай і абмежаваных палітычных ідэй». Дзяржаўнае кітайскае выданне Global Times увогуле пайшло на пагрозы: «Аўстралійскае войска, хутчэй за ўсё, стане першай партыяй заходніх салдат, якія дарэмна аддадуць сваё жыццё ў Паўднёва-Кітайскім моры.

Згодна з пактам, Аўстралія адмовіцца ад дамовы з Францыяй на пабудову 12 электрычных падлодак, і замест гэтага скарыстаецца адпаведнай амерыканскай тэхналогіяй. Міністр замежных справаў Францыі Жан-Іў Лё Дрыян назваў гэты крок «сапраўдным ударам у спіну». А вось што напісаў у Твітары французскі пасол у ЗША Філіп Эцьен усяго праз некалькі гадзін пасля абвяшчэння альянсу: «Цікава, што роўна 250 гадоў таму французскі флот перамог брытанскі ў бітве ў Чэсапікскім заліве, што пралажыла дарогу да перамогі пры Ёрктаўне і незалежнасці ЗША».

Стварэнне Aukus значыць, што цяпер Кітаю прыйдзецца мець справу з новым моцным абарончым альянсам у Інда-Ціхаакіянскім рэгіёне, саюзам, які прывіталі вялікія краіны таго рэгіёна — напрыклад, Японія. Таксама з’яўленне альянсу паказвае, што ЗША лічыць сваім ключавым ваенным партнёрам не ЕС, а Брытанію.

Таксама гэта яшчэ адна магчымасць для Байдэна пашырыць свой уплыў на Азію.

24 верасня ён будзе прымаць першы вочны саміт Чатырохбаковага дыялога па бяспецы (англ. Quad) — блока, у які ўваходзяць Японія, ЗША, Аўстралія і Індыя.

Застаецца яшчэ адно пытанне: ці не азначае супрацоўніцтва Аўстраліі і ЗША ў сферы ядзернай энергетыкі парушэнне пакта аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі? Вядома, што МАГАТЭ збіраецца расследаваць сітуацыю, але шэсць краін ужо карыстаюцца тэхналогіяй ядзерных падлодак. Сярод іх ЗША, Расія, Кітай, Брытанія, Францыя і Індыя.

Каментары

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць