Навука і тэхналогіі22

З'явіўся першы ў свеце «разумны» пісталет, які ніколі не стрэліць у чужых руках

І ён не прызначаны для вайскоўцаў.

smart gun
Разумны пісталет Biofire Smart Gun. Фота: Biofire

Амерыканская кампанія Biofire вынайшла і выпусціла ў камерцыйнае карыстанне першы ў свеце «разумны» пісталет, які не спрацуе ў руках чужога чалавека. Аб гэтым кампанія 14 красавіка паведаміла на сваім афіцыйным сайце.

Пісталет пад назвай Biofire Smart Gun валодае падвойнай сістэмай абароны доступу: сканер адбіткаў пальцаў і 3-D інфрачырвоны датчык распазнання твару. Калі карыстальнік не пройдзе верыфікацыю (якая адбываецца імгненна), то зброя не будзе страляць.

У той жа час пісталет будзе імгненна апазнаваць свайго ўладальніка, нават калі ён будзе ў пальчатках, масцы ці ў цемры (ці ўсё адразу).

«Рэвалюцыйная біяметрычная сістэма Guardian ад Biofire разблакуе ваш Smart Gun у любой сітуацыі. Нашы сістэмы ідэнтыфікацыі па адбітках пальцаў і 3D-інфрачырвонае распазнаванне твараў незалежна правяраюць вашы біяметрычныя даныя, каб ваша агнястрэльная зброя заўсёды магла вас пазнаць, нават калі вы надзелі пальчаткі, або маску, або ўвогуле знаходзіцеся ў поўнай цемры», — заяўляе кампанія Biofire.

І як згадвалася раней, гэтым пісталетам не зможа скарыстацца старонні, бо зброя пры страце фізічнага кантакту з уладальнікам адразу ж блакуецца. Гэта, як адзначае кампанія, дазволіць пазбегнуць няшчасных выпадкаў, калі вашы сябры ці дзеці захочуць таемна пагуляць з пісталетам, альбо калі, напрыклад, злачынец пры нападзе адбярэ яго ў вас.

Пры гэтым зброяй можна дазволіць карыстацца іншым давераным людзям, калі ўнесці іх у спіс карыстальнікаў.

«Мы распрацавалі Biofire Smart Gun, каб вам ніколі не прыходзілася выбіраць паміж бяспечным захоўваннем і імгненным доступам. Зарэгіструйце некалькіх карыстальнікаў, персаналізуйце свае налады і захоўвайце іх пад рукой. Ваш разумны пісталет будзе страляць толькі ў руках выбраных вамі людзей, таму зброя ніколі не стане прычынай трагічнага выпадку ў руках дзіцяці, злачынца ці каго-небудзь яшчэ», — адзначае Biofire.

Злева вялікім планам адлюстраваны выгляд «разумнага» пісталета з задняга боку (па цэнтры размешчаны сканер адбіткаў рукі і пальцаў, а зверху знаходзіцца сістэма распазнання твару). А справа — пераносная станцыя для падзарадкі і ўводу наладак. Фота: Biofire

Biofire Smart Gun выкарыстоўвае патроны 9 мм і даступны ў версіях для левай і правай рукі. Пісталет не прызначаны для кастамізацыі і дадавання навесаў, але ў ім ужо ёсць убудаваныя лазерны прыцэл і падсветка (падрабязныя характарыстыкі «разумнай» зброі можна даведацца тут).

Акрамя таго, ён ідзе ў камплекце са спецыяльным кампактным футаралам, які з'яўляецца адначасова і станцыяй для падзарадкі (сама батарэя трымае зарад месяцамі) і сістэмай уводу наладак (там можна ўключыць у спіс карыстальнікаў сябе і, па жаданні, іншых людзей).

Пісталет ад Biofire не прызначаны для вайскоўцаў, ён ствараўся выключна для патрэб звычайных грамадзян і іх самаабароны. Распрацоўваецца і прадаецца гэтая зброя толькі ў ЗША. Яе кошт складае 1499 даляраў (ці амаль 3,8 тысячы рублёў).

Каментары2

  • Mafkees
    17.04.2023
    Про этот интересный пекаль есть интересный видос на forgotten weapons.
  • Питон
    17.04.2023
    кому-то в молодости-детстве основательно зашел Судья Дредд

Цяпер чытаюць

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі12

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці10

Дэніэл Рэдкліф прызнаўся, што наўрад ці будзе глядзець новага «Гары Потэра»

Ультыматум Мерца аб дапамозе Украіне ў абмен на бюджэт адхілілі чатыры краіны ЕС7

У Архангельскай вобласці абрынуўся пралёт вельмі важнага чыгуначнага моста. Па ім якраз ішоў грузавы цягнік7

У Гомелі судзілі падлеткаў-закладчыкаў, якія падчас суда трымаліся за рукі і ўсміхаліся4

«Я ўбачыла жанчыну нестандартнай прыгажосці». Ганна Бонд заступілася за «быхаўскую Мадонну»23

У маскоўскім інстытуце, якім кіруе сябар Пуціна, сабралі пажылых малпаў для стварэння «эліксіру даўгалецця»13

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт11

Беларуска расказала, як «памерла» праз уласную няўважлівасць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі12

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць