Свет

Тры Пулітцэраўскія прэміі-2023 прысуджаныя за асвятленне вайны. Яны дасталіся AP і New York Times

Журы Пулітцэраўскай прэміі абвясціла пераможцаў гэтага года, і ў трох прэстыжных катэгорыях прэміі дасталіся амерыканскім журналістам, якія асвятлялі (і працягваюць асвятляць) вайну ва Украіне, піша Бі-бі-сі.

Мар’яна Вышамірская каля разбомбленай радзільні ў Марыупалі. Фота: Мсціслаў Чарноў, AP Photo

У намінацыі «Служэнне грамадству» прэмія дасталася агенцтву Associated Press за працу Мсціслава Чарнова, Яўгена Малалеткі, Васілісы Сцепаненка і Лоры Хінант «за адважныя рэпартажы з абложанага горада Марыупаля, якія засведчылі вынішчэнне грамадзянскага насельніцтва ў ходзе расійскага ўварвання», сказана ў паведамленні журы.

У намінацыі «Міжнародная журналістыка» журы прысудзіла прэмію супрацоўнікам New York Times (нікога з іх пайменна вылучаць не сталі) — «за ўпартае асвятленне расійскага ўварвання ва Украіну, у тым ліку за васьмімесячнае расследаванне смерцяў украінцаў у горадзе Буча і расійскага падраздзялення, адказнага за забойствы».

Associated Press таксама дасталася прэмія ў катэгорыі «Фота да тэрміновых навін» — «за ўнікальныя і тэрміновыя выявы першых тыдняў уварвання Расіі ва Украіну, у тым ліку спусташэння Марыупаля пасля сыходу адтуль іншых навінных арганізацый, ахвяр прыцэльных удараў па грамадзянскай інфраструктуры і стойкасці ўкраінцаў, якія змаглі ўцячы».

Пулітцэраўская прэмія прысуджаецца толькі за публікацыі ў ЗША. Associated Press і New York Times, як вядучыя СМІ, практычна кожны год атрымліваюць яе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць23

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць

Усе навіны →
Усе навіны

Людзі сабралі 25 тысяч на дапамогу вызваленым героям за пяць гадзін1

У Баранавічах раскрылі забойства 27‑гадовай даўніны2

Паўлу Белавусу ў зняволенні не далі захаваць тату з бел-чырвона-белым сцягам10

У Бярэзінскім раёне двухгадовае дзіця атруцілася ягадамі ландыша2

Заснавальнік TikTok стаў самым багатым чалавекам Азіі

У Беларусі здымаюць фільм пра легендарнае мінскае «Дынама»5

Яўген Каравулаў з КР: «Мне прапанавалі супрацоўнічаць з КДБ. І я сказаў «так»38

«Я зразумеў за гэтыя шэсць гадоў, што вельмі шчаслівы чалавек». Андрэй Аляксандраў расказаў пра вызваленне і першую сустрэчу з жонкай

У холе мінскага Dana Mall аднекуль з'явіўся жывы певень ВІДЭА9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць23

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць