На таргах на біржы 11 мая даляр патаннеў на 3,57 капейкі да 2,7997 беларускага рубля.

Нагадаем, што ўчора даляр падаражэў пасля зніжэння на 10 таргах запар. Тады ён апусціўся на 11 капеек.

Еўра патаннеў адразу на 8,22 капейкі да 3,1098.

Расійскі рубель сёння падаражэў на 2,06 капейкі да 3,7127 рубля за 100 адзінак.

Кітайскі юань патаннеў на 6,12 капейкі да 4,0272 за 10 адзінак.

На пачатку года курсы былі наступныя: даляр — 2,7364, еўра — 2,9073, расійскі рубель — 3,7835 за 100, юань — 3,8617.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0