Ціханоўская правяла трохгадзінную сустрэчу з Віктарам Бабарыкам
Святлана Ціханоўская 25 лістапада правяла сустрэчу з Віктарам Бабарыкам. Яна доўжылася каля трох гадзін. Выданне «Люстэрка» спытала ў Ціханоўскай, ці абмяркоўвалі яны падчас гэтай сустрэчы магчымае далучэнне экс-банкіра да працы структур дэмакратычных сіл.

«Нічога такога паддывановага я не скажу»
Паводле слоў Святланы Ціханоўскай, сустрэча з Віктарам Бабарыкам адбылася 25 лістапада ў яе варшаўскім офісе. Размовы пра раскол паміж імі не адпавядаюць рэчаіснасці, падкрэсліла лідарка дэмакратычных сіл.
«Мы заўсёды камунікуем і з Віктарам Бабарыкам, і з Марыяй Калеснікавай. Усе гэтыя наратывы, што ёсць нейкі разлад, — такога проста не існуе. Віктар Дзмітрыевіч прыйшоў у госці, мы пагаварылі. У нас вельмі хутка будзе стратэгічная сесія, і гаворка ішла пра яе дэталі.
Мы не абмяркоўвалі нейкую іншую структуру або аб’яднанне. То-бок гэта пра працу, пра нейкі практычны ўнёсак у нашу барацьбу, а не ў новыя інстытуцыі. Нічога такога паддывановага я не скажу», — расказала Ціханоўская.
Паводле яе слоў, стратэгічная сесія дэмакратычных сіл пройдзе ў два этапы.
«Першы дзень будзе больш вузкім колам — з прадстаўнікамі Офіса, Аб’яднанага пераходнага кабінета і Каардынацыйнай рады. А ў другі дзень далучыцца больш шырокае кола. Будуць і былыя палітвязні, і лідары партый, шмат палітычных актараў і актывістаў грамадзянскай супольнасці», — патлумачыла Святлана Ціханоўская.
«Жыццё дзэн-філосафа не мае місіі, яно мае дзэн». Бабарыка адказаў на адкрыты ліст Пракоп'ева
Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў
Бабарыка расказаў, што яны абмяркоўвалі з Ціханоўскім
Пракоп'еў: Бабарыка не выканае сваёй місіі, калі не аб'яднаецца з Ціханоўскім, чые стрымы маюць вялікую грамадскую карысць
Ціханоўскі заявіў, што дамовіўся з Бабарыкам і Калеснікавай пра ўдзел у «Аб'яднаным Офісе». Тыя адмаўляюць гэта
Каментары
лол