Выданне «Зеркало» заўважыла, што ў галерэі здымкаў Лукашэнкі з сённяшняй сустрэчы з сілавікамі прыбралі ягоны ненатуральна зарэтушаваны здымак, які першапачаткова там быў.

Відаць, піяршчыкі самі зразумелі, што з прыхарошваннем «правадыра» перабралі, а таму паспрабавалі выправіць сваю памылку. Праўда, гэта відавочна нічога не дасць, бо фота паспела разысціся шырока па сеціве і незалежных СМІ, і гэта ўжо не спыніць.
З сайта дзяржаўнага агенцтва БелТА фота пакуль не здымалі.
Каментары