Грамадства1919

Дзяніс Урбановіч атрымаў чацвёртае раненне. У Бахмуце

Як стала вядома «Нашай Ніве», лідар «Маладога Фронту», а цяпер — баец батальёна «Волат» Палка імя Кастуся Каліноўскага Дзяніс Урбановіч атрымаў ужо чацвёртае раненне на вайне за незалежнасць Украіны. 

Дзяніс Урбановіч Денис Урбанович
Дзяніс Урбановіч. Фота з яго старонкі ў Фэйсбуку

Раненне баец атрымаў у Бахмуце, дзе цяпер ваюе ў тым ліку батальён «Волат» палка Кастуся Каліноўскага. 

Пра гэта «Нашай Ніве» паведамілі пабрацімы байца. Раненне байца характарызуюць як «не цяжкае». Ён знаходзіцца на лячэнні.

Сам Урбановіч пакуль свайго стану не каментаваў. 

Гэта ўжо чацвёртае раненне лідара «Маладога Фронту». 

Да таго раз яго кантузіла, аскепак залятаў у руку, а куля — у грудзі. Кожны раз Дзяніс вяртаўся на фронт.

«Трапіла куля проста ў грудзі і пайшла па целе, ды ўперлася ў рэбры. Дыхаць не вельмі добра, лёгкае пашкоджанае», — флегматычна апісваў адно са сваіх папярэдніх раненняў каліновец. 

Дзяніс Урбановіч мае пазыўны «Ваўкалак». 

Вядома пра 22 беларусаў, якія загінулі пасля лютага 2022-га, баронячы Украіну і Беларусь. Яшчэ чацвёра зніклі без вестак, двое трапілі ў палон. Усяго ў складзе ўкраінскай арміі ваююць сотні грамадзян беларусаў.

Баі за Бахмут ідуць ужо 9 месяцаў. Гэты кірунак застаецца адным з самых гарачых месцаў на фронце. Ад 10 мая ўкраінскія войскі тут перайшлі ў контрнаступ і ў зацятых баях вярнулі кантроль над 25 квадратнымі кіламетрамі на поўнач і паўднёвы захад ад горад, у тым ліку над шэрагам важных вышынь.

Так цяпер выглядае Бахмут. Фота: 24 мехбрыгада УСУ імя Караля Данілы

Каментары19

  • Чоткі пацан
    18.05.2023
    Дзяніс, гані рашысцкіх захопнікаў і вярніся жывым, бо нам яшчэ лукашэнкаўскіх калабарантаў перамагаць. Жыве Беларусь! Слава Украіне!
  • Брэст сіла
    18.05.2023
    Чалавек са сталі. Для каліноўцаў трапнае азначэнне: воіны-вызваліцелі.
  • ага-ага
    18.05.2023
    "Дыхаць не вельмі добра, лёгкае пашкоджанае», — флегматычна апісваў адно са сваіх папярэдніх раненняў каліновец."
    ага-ага
    працаваць у калгасе западло было, а тут герой

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму5

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Бізнэсмен Аляксандр Кныровіч атрымаў польскае грамадзянства61

Украінскія ратавальнікі паказалі фота наступстваў дзённай атакі дронаў на Кіеў

Брат дарадцы Зяленскага Міхаіла Падаляка загінуў у Запарожскай вобласці, ваюючы за Расію19

Украінскія войскі адкінулі расіян з-пад Арэхава7

Мінчук паехаў на самакаце ў краму, а «вярнуўся» з Чабаксараў на Волзе — спісалі 150 рублёў5

У памежжы з Украінай тры стратэгічныя вышкі сотавай сувязі выведзеныя са строю3

Саліст «Трох дзён дажджу» пра скандальны канцэрт у Мінску: Праз стан майго здароўя мы не змаглі выканаць усю праграму так, як хацелі2

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым8

Скандальна вядомай беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць пярсцёнак Cartier у Парыжы49

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму5

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць