Усяго патроху88

У інтэрнэце склалі топ самых вар'яцкіх жаночых персанажаў анімэ. У спіс трапіла дзяўчына з імем Беларусь

«Яна фанатычна закаханая ў свайго старэйшага брата Расію і застаецца з ім нават тады, калі ўсе астатнія ад яго адвярнуліся».

Дзяўчына па імені Беларусь, адна з гераінь анімэ-серыяла «Хеталія і краіны восі». Кадр з серыяла «Хеталія і краіны восі».

Буйны англамоўны гульнявы ​​партал Game Rant 20 мая склаў топ-20 найлепшых жаночых персанажаў «Яндэрэ» (ад японскіх слоў yanderu — «хворы на галаву», і deredere — «закаханы») — герояў анімэ, якія знешне з'яўляюцца мілымі і прыгожымі, а на справе тояць фанатычныя і навязлівыя думкі ў дачыненні да тых, у каго закаханыя.

У гэты спіс шалёных гераінь патрапіла дзяўчына па імені Беларусь — адна з персанажаў японскага анімэ-серыяла «Хеталія і краіны восі», усе героі якога з'яўляюцца стэрэатыпным увасабленнем некалькіх дзясяткаў існуючых краін свету.

Паводле сюжэта серыяла, Беларусь фанатычна закаханая ў свайго старэйшага брата па імені Расія і не пакідае яго нават тады, калі ад Расіі адварочваюцца ўсе астатнія персанажы-краіны.

«Беларусь цалкам апантаная сваім старэйшым братам Расіяй і хоча выйсці за яго замуж. Расія ж у сваю чаргу такога кахання ў адказ не праяўляе і лічыць дзяўчыну крыху вар'яткай. Нават калі па сюжэце ўсе астатнія персанажы-краіны пакідаюць Расію, Беларусь працягвае заставацца з ім, маючы да яго вельмі нездаровыя пачуцці», — піша партал Game Rant.

Акрамя гэтага, у серыяле гаворыцца, што Беларусь на ўсе выпадкі жыцця носіць пры сабе нож і выкарыстоўвае яго «нават у самых нязначных сітуацыях». Таксама дзяўчына люта раўнуе Расію да ўсіх іншых краін, асабліва да сваёй сястры Украіны.

Характэрна, што гэты серыял выйшаў яшчэ больш за 10 гадоў таму, калі яшчэ было практычна немагчыма ўявіць поўнамаштабную вайну ва Украіне, якая літаральна адштурхне ўвесь свет ад завадатараў агрэсіі, Расіі і Беларусі, пакінуўшы іх сам-насам, як у сюжэце адной з серый.

Каментары8

  • BLR
    22.05.2023
    Вельмі дакладна напісана, менавіта так і есьць
  • bhagawan
    22.05.2023
    cikava było b pahladzieć, jak aŭtar mangi "Hetalia" zaraz usprymaje kanflikt..
  • не брат ты мне
    22.05.2023
    дык японцы ж любяць усякия изурашчэния

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы3

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

У Смаргоні з «Нулявога кіламетра» прыбіраюць Вільню, Варшаву і сцягі суседзяў10

У Кітаі гэтую працэдуру зрабілі тысячам людзей з Альцгеймерам, але эксперты спрачаюцца, ці будзе сэнс1

Больш не трэба выводзіць татуіроўкі? Іх навучыліся рабіць нябачнымі1

У доме кракаўскага стралка знайшлі тры целы. Падобна, што гэта ягоныя блізкія сваякі10

Марскую чарапаху лячылі 22 гады, а цяпер нарэшце выпусцілі ў акіян

Ці шкодзяць цесныя трусы? Найбуйнейшае даследаванне20

У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?

У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі2

Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы3

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць