Грамадства2020

Лукашэнка паказаўся ў Амане толькі на чацвёрты дзень візіту — дома ў султана. З ім Віктар і Коля

Сёння Аляксандр Лукашэнка сустракаецца з султанам Амана Хайсамам бэн Тарэкам Аль Саідам, паведамляе Пул першага. Беларуская дэлегацыя прыбыла ў Аман яшчэ ўвечары 28 лістапада з М'янмы.

Сустрэча адбываецца дома ў султана. Яе склад — незвычайны. Няма беларускіх чыноўнікаў, ёсць толькі «сям'я» — Александр, Віктар і Коля Лукашэнкі. Перакладчыкам традыцыйна выступае Сяргей Зелянкевіч.

Кіраўнікі, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі, абмяркуюць рэалізацыю ўжо дасягнутых дамоўленасцяў, дарожную карту і новыя сумесныя праекты ў прамысловасці, лагістыцы, інвестыцыях і высокіх тэхналогіях. 

@nashaniva Дома ў султана на незвычайнай сустрэчы былі толькі сыны. Няма беларускіх чыноўнікаў, ёсць толькі «сям'я» — Александр, Віктар і Коля Лукашэнкі #беларусь #навіны #лукашенко #колялукашенко #беларускіцікток ♬ Sneaky Snitch - Kevin MacLeod

Лукашэнка прыляцеў у Аман з М'янмы вечарам у пятніцу, але за суботу і нядзелю ніякіх навін не было, што выклікала жарты ў інтэрнэце. 

Аман стаў чарговым пунктам у замежным турнэ Лукашэнкі, пасля якога ён накіруецца ў Алжыр.

Каментары20

  • К
    01.12.2025
    інтэр’ер як і ў лукашэнкаўскіх рэзідэнцый, каторых ужо болей за 20 па ўсёй Беларусм
  • Сымон
    01.12.2025
    А чаго гэта студэнт БДУ Коля Лукашэнка прагульвае заняткі без паважальных нагодаў? Трэба неадкладна адлічыць
  • Тэкля
    01.12.2025
    Вырашае асабістыя пытанні. Таму "чужыя вушы" непатрэбныя

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць