Футбаліст грэчаскага клуба «Ларыса» Антоніё дэ Нігрэс быў дастаўлены ў шпіталь у панядзелак раніцай. Выратаваць 31‑гадовага мужчыну медыкі не змаглі. Папярэдняя версія смерці — сардэчны прыступ.

У футбаліста засталася жонка і пяцігадовая дачка.

Дэ Нігрэс перайшоў у «Ларысу» сёлета ў жніўні. Да гэтага ён выступаў за турэцкі «Анкарагюджу». Гуляў у чэмпіянатах Іспаніі (за «Вільярэал»), Бразіліі («Сантас»).

За зборную Мексікі футбаліст правёў 16 паядынкаў, у якіх забіў чатыры галы.

Гэта ўжо не першы падобны выпадак сёлета. У жніўні не стала капітана іспанскага «Эспаньола», абаронцы Даніэля Харке. Ён памёр ад сэрцавай недастатковасці падчас перадсезоннага збору каманды ў Італіі.

Таксама на мінулым тыдні скончыў жыццё самагубствам варатар зборнай Германіі Роберт Энке.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?