Брамнік «ПСЖ» Рыка ў цяжкім стане і падключаны да апарата штучнага дыхання
Севільскі шпіталь падаў абноўленую інфармацыю пра стан брамніка «ПСЖ» Серхіа Рыка. Іспанскі галкіпер быў тэрмінова шпіталізаваны пасля падзення з каня.

«Пацыент усё яшчэ знаходзіцца ў аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі Універсітэцкай бальніцы Вірхен-дэль-Росіа пасля траўмы галавы.
Ён знаходзіцца пад назіраннем рэаніматолагаў і пад дзеяннем седатыўных прэпаратаў. Яго агульны стан цяжкі, але стабільны», — гаворыцца ў афіцыйным прэс-рэлізе.
Больш дакладны дыягназ чакаецца ў найбліжэйшыя гадзіны, піша «Трыбуна».
Каментары