Грамадства22

Байкер з хвастом. Брэсцкі джэк-расэл на матацыкле стаў зоркай TikTok

Год таму Дзмітрый Кугаль завёў акаўнт для свайго гадаванца, і зараз джэк-расэл-тэр’ер Джэкі — «галоўны байкер Брэста» і зорка TikTok, піша Onliner.by.

Без яго не праходзіць ніводны буйны байкерскі праект: Джэкі ў шлеме, сабачай касусе і крутых матацыклетных акулярах імчыць сярод першых людзей калоны. Камера, усталяваная на ветравым шкле матацыкла гаспадара, піша гісторыю Джэкі ў рэжыме нон-стоп.

Калі хто-небудзь падыходзіць да сабакі-байкера, каб пагладзіць, адразу трапляе ў «кіно». Дарэчы, гладзіць Джэкі можна без боязі: наш герой валодае даволі высакародным характарам.

@dogbikerbrest #подписчики #dogbikerbrest #dogbiker #джекрасселтерьер #джекрассел #поцелуй ♬ Summer's deep blue sky Motivation(1447780) - SKUNK

«Ён тут жыць не будзе!»

— Сабака з’явіўся ў нашым доме 24 лістапада 2022 года, калі ў майго сына быў дзень нараджэння, — распавядае Дзмітрый. — Хацелася зрабіць дзіцяці сюрпрыз. Знайшоў заводчыцу ў Баранавічах, і яна мне сказала, што ёсць адзін спакойны хлопец.

Я паехаў у Баранавічы менавіта па яго. Кажуць, сабака сам выбірае гаспадара: да мяне пачаў прыставаць іншы шчанюк, спрабаваў сцягнуць з мяне шкарпэткі.

А Джэкі сядзеў у баку. Але я адчуваў, што прыехаў менавіта па гэтага, які саромеўся падысці. Купіў яго, цішком ноччу прыехаў дадому… Жонка ўстроіла скандал: «Ён тут жыць не будзе!»

Раніцай давялося ўзяць сабаку ў офіс — добра, што я сам сабе дырэктар. І з таго моманту Джэкі са мной 24/7. Прайшло два гады.

— Джэкі спіць у нагах гаспадара ў ложку. Жонка? І для яе ён — «найлепшы сабачка». Канечне, кінолагі не рэкамендуюць дазваляць сабакам класціся ў ложак, але ўсе сабачнікі ведаюць, як гэта адбываецца.

Разумнасць джэк-расэл-тэр’ераў — адна з найбольш распіяраных якасцяў пароды. Пры ўсім сваім адметным характары, Джэкі гэтую прыродную рысу цалкам пацвярджае. З самага дзяцінства ён займаецца з кінолагам, ведае больш за 30 каманд. Нам прадэманстраваў самыя цікавыя: на задніх лапах з адданым выразам морды — «служы», з рашучым выглядам і лапамі на руцэ гаспадара — «тач».

@dogbikerbrest #dogbikerbrest #догбайкербрест #джекрасселтерьер #джек #джекрассел #сентябрь #солнце ♬ оригинальный звук - DogBiker

Джэкі штодня ездзіць з гаспадаром на працу — Дзмітрый валодае фотастудыяй, якая займаецца не толькі здымкамі, але і паліграфіяй, сувенірамі. Тут у Джэкі — сваё месца, дзе ён назірае за працэсам па 8—12 гадзін запар. Бывае, у Дзмітрыя няма часу нават паабедаць або вывесці гадаванца на вуліцу — у такія дні Джэкі цярпліва чакае. Але зрываецца з месца, калі чуе: «Паехалі!»

«Паехалі!»

— Мне заўсёды хацелася мець тэхніку для душы. Машыну разглядаў толькі як сродак перамяшчэння. А вось матацыкл — зусім іншае, — кажа Дзмітрый.

— Чатыры гады таму купіў новы Minsk X 250. Падрыхтаваў яго вельмі якасна, грошай не шкадаваў, думаў доўга на ім катацца. Паехаў у падарожжа па Беларусі, накатаў 5000 км. Кожны вечар сядзеў над картамі — шукаў розныя маршруты. І праз два месяцы зразумеў, што «Мінска» не хапае — хуткасць невялікая, камфорту мала. І купіў Honda Varadero.

Вось на гэтым байку Джэкі і стаў зоркай TikTok.

Як пасадзіць сабаку на матацыкл?

Першае, што было неабходна, — асобнае месца. У Еўропе прапануюць гатовыя варыянты за 400 еўра. Дзмітрый жа вырашыў знайсці майстра ў байкерскай групе. Знайшоўся чалавек, які шые кофры для матацыклаў.

Сабачых сумак ён ніколі не рабіў, але рызыкнуў. Спачатку зрабілі па памерах пса каробку, па гэтых лякалах пашылі торбу — з высокімі бортамі, але досыць мяккую. Атрымалася каля 200 рублёў, але галоўнае — Джэкі «матацыклетнае месца» адразу прыняў за сваё.

Навошта манетызаваць TikTok сабакі-байкера?

— Год таму захацелася стварыць старонку Джэкі ў TikTok і весці яе ад імя сабакі, — успамінае Дзмітрый. — Яго гісторыі прыдумваю, зыходзячы з тых падзей, якія з ім адбываюцца. Знайшоў праграму, якая змяняе голас, і цяпер Джэкі гаворыць «па-людску». На матацыкле, побач з яго сумкай, пастаянна працуе камера з дыяпазонам 360 градусаў.

Я магу адысці ў краму, напрыклад, а Джэкі спакойна сядзіць у сваёй сумцы. Але людзі самі пастаянна цягнуцца да яго, хтосьці хоча трапіць у кадр зоркі TikTok. Многія ведаюць Джэкі па сацсетках, падыходзяць як да старога сябра.

Гаспадар апэўнівае, што людзі з усяго свету пішуць Джэкі:

— Калі паведамленні прыходзяць з Брэста, ад дзяцей, то сустракаюся з імі, запісваем сумесныя ролікі. А падпісчыкі з Расіі, Еўропы дасылаюць «галоўнаму байкеру Брэста» падарункі. Падзяка — ролік у TikTok: «Джэкі ў кепачцы з Масквы», «Джэкі ў куртачцы з Санкт-Пецярбурга», «Джэкі ў касцюме з матыльком з…» і г. д.

Разам з Дзмітрыем Джэкі праехаў каля 9000 км па Беларусі. Амаль кожны дзень ён «свеціцца» ў TikTok.

— Я ўжо даўно запусціў уласны акаўнт у іншай сетцы — Instagram. І хоць мяне называюць «мотаблогерам», я сябе такім не лічу. А вось у Джэкі ў TikTok колькасць падпісчыкаў у разы большая. Манетызаваць яго акаўнт пакуль не збіраюся, мне гэта не цікава. Здаецца, пры манетызацыі знікае тое, што робіцца выключна для душы, — кажа мужчына.

Аднойчы прытулку для бяздомных жывёл «Дабрата» спатрэбіўся кардон — на падсцілкі сабакам. Дзмітрый вырашыў скарыстацца сваёй старонкай у сацсетцы і звярнуўся да падпісчыкаў, паставіў прычэп каля офіса ў Брэсце. У выніку неабыякавыя набралі поўны прычэп кардону. А зімой у «Дабраце» замерзла калонка, коткі і сабакі засталіся без вады. Зноў выручыў інтэрнэт — прычэп за некалькі гадзін загрузілі двума паддонамі бутэлек з вадой.

Так папулярнасць Джэкі «акупляецца» не манетызацыяй, а зусім іншым спосабам.

Каментары2

  • Іўе
    19.05.2025
    кім так можна працаваць каб з сабакю штодня забаўляцца? :)))
  • Іўе
    19.05.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Наталля Пяткевіч — новы віцэ-прэм'ер Беларусі

Наталля Пяткевіч — новы віцэ-прэм'ер Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінадукацыі рэкамендуе круціць на школьных выпускных песні нявесткі Лукашэнкі6

Эрдаган запусціў праграму па масавай праверцы вагі грамадзян на вуліцах5

Працягваецца збор грошай на вакацыі для дзяцей палітвязняў. Але сабрана толькі палова сумы4

Беларуска стамілася чакаць вяртання грошай за тур і пайшла ў суд. Турфірма: Усё навалілася, як снежны ком

Лукашэнка абавязаў наймальнікаў цалкам кантраляваць жыццё работнікаў-замежнікаў — аж да таго, ці парадак у кватэры7

Беларускія і расійскія ютуб-каналы цэнтралізавана баняць няўгодных каментатараў8

Цяжарную мінчанку асудзілі за працу вэбкам-мадэллю. Яна вінная дзяржаве 378 тысяч даляраў28

У Мадрыдзе расстралялі былога дарадцу Януковіча15

У небе над Мінскам заўважылі дырыжабль4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наталля Пяткевіч — новы віцэ-прэм'ер Беларусі

Наталля Пяткевіч — новы віцэ-прэм'ер Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць