Свет55

Мелоні і Макрон пасварыліся наконт Украіны. Мерц стараецца іх памірыць

Канцлер Германіі спрабуе ўрэгуляваць дыпламатычную спрэчку паміж Рымам і Парыжам пасля таго, як прэм’ер-міністр Італіі Джорджа Мелоні не была ўцягнута ў апошнія перамовы лідараў ЕС і ЗША адносна ўрэгулявання вайны паміж РФ і Украінай, піша Financial Times.

Джорджа Мелоні абдымае Уладзіміра Зяленскага падчас інтранізацыі Папы Льва Kmdf ХIV у Ватыкане. Фота: Gregorio Borgia / AP 

Напружанасць узнікла 16 мая, калі прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон абвінаваціў Мелоні ў распаўсюджванні «непраўдзівай інфармацыі» пасля таго, як яна не ўзяла ўдзел у сустрэчы лідараў з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і ў сумеснай тэлефоннай размове з Дональдам Трампам.

@nnmediareport Премьера Италии на саммите в Албании не позвали на заседание в узком кругу, на котором обсуждались результаты переговоров между Украиной и Россией #италия #украина #мирныепереговоры #президент #зеленский #зеленскийпрезидет #всу #зсу ♬ In Essence (Slowed) - Ka$tro

Мелоні паехала ў Албанію на саміт Еўрапейскай палітычнай супольнасці, у якім удзельнічалі 40 еўрапейскіх лідараў, у тым ліку Зяленскі. Але яна не далучылася да Мерца, Макрона, прэм’ераў Вялікабрытаніі Кіра Стармера і Польшчы Дональда Туска на пасяджэнні, дзе абмяркоўвалі вынікі расійска-украінскіх мірных перамоў, што адбыліся ў той дзень у Стамбуле.

Еўрапейскія лідары, якія тады ініцыявалі тэлефонную размову з Трампам і Зяленскім, пазней апублікавалі заяву, у якой назвалі патрабаванні Пуціна «непрымальнымі». Прэм’ер-міністр Італіі заявіла журналістам, што яе не ўключылі ў спіс праз адмову накіроўваць войскі ва Украіну ў межах прапанаванай «кааліцыі ахвотных» для забеспячэння бяспекі пасля магчымай мірнай дамовы.

«Італія ўжо даўно заявіла, што не жадае накіроўваць войскі ва Украіну. Для нас няма сэнсу ўдзельнічаць у фарматах, якія маюць мэты, у якіх мы не жадаем браць удзелу», — сказала Мелоні.

Але Макрон заявіў, што разгортванне войскаў не абмяркоўвалася ні ў Тыране, ні ў Кіеве на мінулых выхадных, куды ён прыбыў разам са Стармерам, Мерцам і Тускам — і без Мелоні: «Дыскусія тычыцца спынення агню — давайце пазбягаць распаўсюджвання непраўдзівай інфармацыі. Яе і так дастаткова з боку Расіі», піша «Украінская праўда».

Мерц сустрэўся з Мелоні напярэдадні нядзельнай інтранізацыйнай імшы Папы Льва XIV і паспрабаваў змякчыць напружанасць, заявіўшы, што абодва лідары згодныя з тым, што Італія «павінна адыгрываць сваю ролю» ва ўсіх еўрапейскіх мірных ініцыятывах па Украіне.

Адсутнасць Мелоні ў еўрапейскім квартэце і адкрытая крытыка з боку Макрона выклікалі ў Італіі хвалю абурэння — крытыкі абвінавацілі яе ў тым, што яна адхіліла сваю краіну ад прыняцця важных рашэнняў.

Каментары5

  • Ноўнэйм
    19.05.2025
    Макрону наадварот трэба было сказаць, што абмяркоўвалі як раз разгортванне міратворцаў ва Ўкраіне. Тады фармальна ў Мелоні не было б падставы для абурэння, што яе не запрасілі. І не было б гэтага канфлікта. Эх, палітыкі..
  • экс-палітвязень
    19.05.2025
    Затое Італія жадае актыўна гандляваць з Лукою, не зважаючы на санкцыі. Колькі тавараў, вырабленых у карных калоніях, пастаўляецца ў Італію, спадарыня Мэлоні?
  • Максим Дизайнер
    19.05.2025
    Вопрос, Ну, эта вам не бедуинов ливийских за нефть бомбардировками утюжить. В Украине нефти и газа не много, много чернозема, где ручками работать нужно.

Цяпер чытаюць

У Пецярбургу ўзарвалі аўтамабіль вайсковага лётчыка. Ён загінуў7

У Пецярбургу ўзарвалі аўтамабіль вайсковага лётчыка. Ён загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі хутка пачнуць прадаваць блакітныя і зялёныя яйкі1

Памёр акцёр з «Адзін дома» Цім Кары2

З'явіўся сусветны інтэрактыўны сэрвіс аб замках, палацах і крэпасцях. Беларускія там таксама ёсць2

Стала вядома, хто будзе хэдлайнерам на мінскім канцэрце да Дня горада4

Былы беларускі палітвязень стаў суаўтарам вялікага даследавання ў Стэнфардзе8

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3534

Памёр Сяргей Логвін1

Беларус жорстка адпомсціў былой жонцы праз 13 гадоў пасля разводу2

Над Жлобінам учора зафіксавалі пралёт БПЛА і знішчальніка

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пецярбургу ўзарвалі аўтамабіль вайсковага лётчыка. Ён загінуў7

У Пецярбургу ўзарвалі аўтамабіль вайсковага лётчыка. Ён загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць