Свет33

Правы кандыдат Сіміён нечакана прайграў на выбарах прэзідэнта Румыніі і ўжо прызнаў паразу

У Румыніі завершаны падлік галасоў на выбарах прэзідэнта краіны. Ліберальны мэр Бухарэста Нікушор Дан перамог у другім туры. Ён упэўнена абышоў свайго суперніка — лідара нацыяналістычнай партыі AUR Джорджэ Сіміёна, піша Бі-бі-сі.

Джорджэ Сіміён. Фота: AP Photo / Vadim Ghirda

Паводле даных Пастаяннай выбарчай камісіі Румыніі, Дан атрымаў 53,6% галасоў, а Сіміён — 46,4%.

Пасля публікацыі даных экзітполаў, якія паказалі перамогу Дана, Сіміён заявіў, што не давярае гэтым лічбам, і абвясціў сябе новым прэзідэнтам, але пасля з’яўлення афіцыйных вынікаў прызнаў паразу.

«Я хачу павіншаваць майго суперніка, Нікушора Дана. Ён выйграў выбары, і такая была воля румынскага народа», — сказаў Сіміён у відэа на Facebook і дадаў, што мае намер працягваць «барацьбу за Румынію».

Нікушора ўжо павіншаваў з перамогай прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. «Для Украіны, як суседа і сябра, важна, каб Румынія была надзейным партнёрам. І мы ўпэўненыя, што так і будзе. Супрацоўнічаючы, мы зможам зрабіць мацнейшымі і нашы краіны, і нашу Еўропу», — напісаў Зяленскі ў сетцы X.

Нікушор Дан — прыхільнік дапамогі Украіне і паглыбленай інтэграцыі Румыніі ў Еўрапейскі саюз.

Каментары3

  • Прыцягнуты за нос дыскурс
    19.05.2025
    Незразумелы ультраправы. Прызнаў парадку на выбарах. Ненармальны якісь ультраправы. А я думаў ён падпаліць рэйхстаг, або нападзе на Украіну. Галоўнае каб пераможца ультралевы не адправіў яго ў гулаг цяпер.
  • Ладзік
    19.05.2025
    Чувак так хутка зьліўся, што альбо ад пачатку проста граў подлую ролю, альбо на фінішы купілі ці запалохалі. Толькі дзеці могуць паверыць, што можна адыграць 20% у другім туры і яшчэ значна апярэдзіць суперніка.
  • Ботам
    19.05.2025
    Воем расійскіх ботаў вышэй і паразай Сіміона задаволены.

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць