Навука і тэхналогіі44

Вялікая батарэя зможа забяспечваць энергасілкаваннем увесь ваш дом амаль тыдзень

Новая лінейка Solix ад амерыканскай кампаніі Anker абяцае назапашвальнікі энергіі саліднай ёмістасці для тых, хто дбае пра наваколле, альбо для тых, хто не хоча цалкам залежаць ад схільных да адключэнняў цэнтралізаваных электрасетак.

Выява: Anker

Імкненне цывілізаваных краін да зялёнай энергіі рухае тэхналогіі наперад у гэтым кірунку. Anker — амерыканскі брэнд, найбольш вядомы сваімі кабелямі і партатыўнымі зараднымі прыладамі. Але кампанія паступова нарошчвала свае партатыўныя рашэнні для энергасілкавання і цяпер прэзентавала новую лінейку вялікіх акумулятараў Solix, якая, як абяцаюць, зможа падтрымліваць працу ўсяго дома ў выпадку адключэнняў цэнтралізаванай энергасеткі.

Нягледзячы на ​​тое, што кошт сонечнай тэхналогіі паступова становіцца больш даступным для многіх домаўласнікаў, яна мае свае ўнікальныя праблемы, у прыватнасці, надзейнасць. То-бок пакуль не заўсёды можна быць упэўненым, што сонечная панэль на даху будзе выпрацоўваць дастатковую колькасць энергіі для задавальнення вашых патрэб на працягу 24 гадзін і без выхадных, таму лепш спалучаць яе акурат з акумулятарам, каб назапашваць энергію, калі яе зашмат, і выкарыстоўваць, калі яе не хапае.

І тут у гульню ўваходзіць сістэма назапашвання Solix, пра якую расказвае Gizmodo. Кампанія абяцае, што ў наступным годзе батарэя будзе даступная ў розных ёмістасцях і памерах, прычым самы вялікі варыянт будзе памерам з невялікі халадзільнік. Батарэі таксама распрацаваныя як модульныя, так што некалькі блокаў змогуць быць злучаныя ў ланцужок для забеспячэння большай магутнасці і ёмістасці па меры неабходнасці: ад 5 кВт*гадз (што дастаткова для падтрымання працы дома сярэдняга памеру цягам некалькіх гадзін) да 180 кВт*гадз (што дастаткова для падтрымання электраэнергіі ў доме на працягу тыдня).

Выява: Anker

Гэта больш, чым ёмістасць, якую можна дасягнуць, напрыклад, з сістэмай Tesla Powerwall 2, якую можна павялічыць максімум да 135 кВт*гадз. Anker абяцае, што іх рэзервовая сістэма Solix, што працуе на літый-жалеза-фасфатных акумулятарах і кантралюецца апаратным і праграмным забеспячэннем кампаніі, будзе сумяшчальная з існымі і новымі сонечнымі панэлямі, а ў канчатковым выніку таксама зможа зараджаць і электрамабілі.

Новая лінейка Anker Solix таксама падыдзе для будынкаў, на даху якіх па тых ці іншых прычынах немажліва змясціць сонечную панэль. Уладальнікі кватэр у Еўропе, у якіх, напрыклад, няма ўласнага даху ці задняга двара, ужо маюць магчымасць набыць балконную сістэму з сонечнай панэллю Anker Solix RS40. Зноў-такі фірма абяцае, што пачынаючы з наступнага года гэтая сонечная сістэма зможа спалучацца з модульнымі батарэямі Solix Solarbank ёмістасцю ад 1,6 кВт*гадз да 3,2 кВт*гадз, што забяспечыць аварыйнае сілкаванне на некалькі гадзін у выпадку адключэння энергіі.

Адзінае, што ў Anker не раскрылі наконт лініі Solix, — гэта тое, колькі яна будзе каштаваць. Але, напрыклад, у лінейцы партатыўных электрастанцый Anker PowerHouse ёсць мадэль Anker Solix F2000, якая прапануе больш за 2 кВт*гадз энергіі за 2000 даляраў, што дае прыблізнае ўяўленне, колькі будзе каштаваць ёмістасць 180 кВт*гадз.

Каментары4

  • Green energy
    02.07.2023
    Тым часам у Беларусі шукаюць месца для захоу́вання ядзернага смецця што плануюць прывозіць да нас з Расеі.
  • Джордж
    02.07.2023
    Green energy, ядзернае смецце робіцца ў Беларусі і захоўваецца ў Беларусі
  • Казік
    02.07.2023
    Джордж, Беларусь выплочвае доўг расеі за пабудову станцыі, будзе падаваць у расею электраэнергію, купляе ў расеі ядзернае паліва для станцыі і захоўвае ў сябе. Выдатны бізнэсплан!

Цяпер чытаюць

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры19

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Усе навіны →
Усе навіны

Шашлыкі на майскія святы. Параўноўваем цэны ў Беларусі і Польшчы1

«Пара ўскрывацца, бо інакш здохнеш без бою». Севярынец расказаў пра першыя дні на Акрэсціна2

На Міншчыне завялі крыміналку на бацьку, які гвалціў дачку 20 гадоў таму8

Новая веладарожка: хутка можна будзе даехаць да Мінскага мора без прыпынкаў3

Беларусы дапамаглі маладой маці з інваліднасцю зрабіць рамонт у інтэрнаце. Інакш дзіця забралі б у дзіцячы дом13

Сёння ў Расіі зноў гарыць Перм. Выглядае, што СПА ў Прыўраллі больш няма15

Бусел-прыгажун рэгулярна заходзіць у краму ў Маладзечанскім раёне. Яму купляюць сасіскі, не грэбуе птушка і батонам2

«7 пасажыраў, 2 каністры ў прыбіральні». Праз «саляршчыкаў» на мяжы ў Брэсце ўтвараюцца чэргі5

У Заслаўі ў ХІІ стагоддзі мог быць мураваны храм ці княжацкі палац, пра які нічога не ведалі гісторыкі19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры19

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць