Свет44

Украінскі алігарх Фірташ спрабуе засцерагчыся ад экстрадыцыі ў ЗША з дапамогай беларускага рэжыму — Deutsche Welle

Украінскага буйнога бізнэсмена Дзмітрыя Фірташа затрымалі ў Аўстрыі яшчэ ў сакавіку 2014 года па запыце амерыканскіх следчых, але пасля выпусцілі пад заклад у 125 мільёнаў еўра. Фірташу пагражае да 50 гадоў турмы і канфіскацыя ўсіх актываў, калі яго экстрадуюць у ЗША. А каб пазбегнуць гэтага, задзейнічаная хітрая схема з удзелам рэжыму Лукашэнкі, як даведалася Deutsche Welle.

Дзмітрый Фірташ. Фота: AP Photo/Ronald Zak

Дзмітрый Фірташ, як выявілася, спрабуе атрымаць дыпламатычны імунітэт праз працу пры UNIDO — аднаго з малавядомых для шырокай грамадскасці міжнародных агенцтваў у структуры ААН, якое павінна спрыяць індустрыялізацыі посткаланіяльных краін трэцяга свету. Гэта вынікае з тэксту рашэння Вышэйшага зямельнага суда Вены па крымінальных справах ад 14 чэрвеня, які ёсць у распараджэнні DW.

У тэксце рашэння Венскага суда пазначана, што Фірташ мае статус «дарадцы пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры міжнародных арганізацыях у Вене» яшчэ з 2021 года. Якраз на падставе гэтага статусу Фірташ патрабуе спыніць працэдуру сваёй экстрадыцыі ў ЗША, спасылаючыся на дыпламатычны імунітэт.

Каб даказаць, што Фірташ як дарадца пры UNIDO мае статус дыпламата, а значыць і дыпламатычную недатыкальнасць, адвакаты бізнэсмена ў кастрычніку 2021 года перадалі суду юрыдычную экспертызу, падрыхтаваную адным з заходнееўрапейскіх прафесараў па міжнародным праве.

У той жа час Міністэрства юстыцыі Аўстрыі паведаміла суду, што Фірташ не акрэдытаваны належным чынам пры UNIDO і не мае адпаведнай акрэдытацыйнай карткі ад аўстрыйскага Міністэрства замежных спраў — значыць не лічыцца асобай, на якую распаўсюджваюцца прывілеі дыпламата, уключаючы імунітэт.

Суды папярэдніх інстанцый не прызналі дыпламатычнага імунітэту Фірташа, аднак Вышэйшы зямельны суд Вены па крымінальных справах вярнуў справу на разгляд у першай інстанцыі, абавязаўшы суд самастойна вызначыць, ці прызнаваць дыпламатычны імунітэт Фірташа.

У пасольстве Беларусі ў Аўстрыі не адказалі, чым канкрэтна займаецца Фірташ у статусе дарадцы пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры міжнародных арганізацыях. Таксама невядома, ці было прызначэнне Фірташа дарадцам у Вене ўзгодненае з Лукашэнкам або ўрадам у Мінску і з чыёй менавіта ініцыятывы ўкраінец пачаў працаваць на гэтай пасадзе.

16 чэрвеня 2023 года паведамлялася, што аўстрыйскі суд вынес рашэнне на карысць Фірташа па справе аб патрабаванні экстрадаваць яго ў ЗША па абвінавачванні ў карупцыі.

Да таго, як у Дзмітрыя Фірташа пачаліся праблемы, ён займаў 4-е месца ў рэйтынгу самых багатых людзей Украіны (2013). Ягонае багацце ацэньвалася ў 3,5 млрд даляраў. Актывы былі аб'яднаныя ў міжнародную групу кампаній Group DF, асноўнымі кірункамі дзейнасці якой былі азотны, тытанавы, газавы і банкаўскі бізнэсы. 

Вялікі рэзананс у пачатку 2013 года выклікала набыццё групай Фірташа кампаніі Inter Media Group, у якую ўваходзілі тэлеканалы «Інтэр», НТН, К1, «Мега», «Энтэр-фільм», К2, «Піксель» і MTV. Гэтыя тэлеканалы былі ключавымі ў прапагандзе Віктара Януковіча. 

Лічыцца, што Фірташ быў звязаны ценявымі сувязямі з Уладзімірам Пуціным. Прынамсі, акурат з удзелам прэзідэнта Пуціна было вырашана, што пастаўкі газу ва Украіну «Газпрам» будзе ажыццяўляць не наўпрост, а праз структуры Фірташа.

Для гэтага ў 2004 годзе ўкраінскі бізнэсмен супольна з «Газпрамам» стварыў кампанію «Расукрэнерга» для ажыццяўлення транзіту газу ва Украіну і ў краіны Еўрасаюза. У тым жа годзе была набытая аўстрыйская кампанія Zangas Hoch-und Tiefbau GmbH, якая спецыялізавалася на будаўніцтве газаправодаў.

Каментары4

  • Янка
    28.06.2023
    Наўрадці гэта беспрэцэдэнтная прыдумка прынцыпова дапаможа Фірташу, бо сапраўднае правасуддзе робіцца па прынцыпу вяршынства права, а не па прынцыпу вяршынства фармальнасцей пры ігнараванні сутнасці справы. Але фармальныя моманты заўсёды зацягваюць справу, бо прынцып спаборніцтва бакоў таксама з'яўляецца падмуркам правасуддзя. Суд заўсёды ўлічвае і абавязан даць прававую адзнаку ўсім аргументам абароны. Таму сур'ёзныя і складаныя справы на Захадзе разглядаюцца вельмі доўга, што радыкальна адрознівае правасуддзе ад хуткіх кішэнных судзілішчаў на падставе сфабрыкаваных спраў з прысудамі "па званку".
    Напрыклад, следства і суд па справе збітага ў 2014 расейцамі боінга на Данбасе працягваліся шмат год менавіта таму, што ва ўмовах кепскага фактажу адвакаты расейскага боку баранілі свайго кліента менавіта на працэдурных момантах, але ў выніку ўсё роўна прайгралі.
    Таму і Фірташ у выніку прайграе, бо па сутнасці справа ідзе аб спробе выкарыстання міжнародных арганізацый бандустанамі ў якасці даху для крымінальнікаў. Нажаль, кіраўніцтва ААН на чале са спадаром Гутэрішам у чарговы раз моцна б'е па аўтарытэту ААН, не рэагуючы адпаведным чынам на абуральныя карупцыйныя скандалы з удзелам сваіх супрацоўнікаў.
  • Журналист
    28.06.2023
    После августа 2020 Украина помогала обходить санкции режиму Лукашенки. Когда для беларуских кораблей  закрыли балтийские порты, Украина открыла порт Одессы.  После начала войны, украинское правительство просило не вводить санкции против беларусского правительства. Вот в статье  и доказательства дружбы.
  • даведка
    28.06.2023
    А каким образом иностранный гражданин вообще стал дипломатическим работником МИД Республики Беларусь? 
    Здесь явно Фирташу должен был дать белорусское гражданство своим указом лично сам Александр Лукашенко. 

Цяпер чытаюць

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам13

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША звязалі гарантыі бяспекі для Украіны з перадачай Данбаса Расіі — FT22

Памёр Сяргей Барысенка, стваральнік легендарнага відэасалона ў Сянне

З Мінеапаліса, ахопленага пратэстамі, з’едуць старшы камандзір Памежнай службы і частка агентаў7

Толькі ў адным з 16 ваяводстваў Польшчы беларусаў больш, чым украінцаў. Вось як беларусы рассяліліся па краіне23

30 чалавек загінулі ў выніку снежнага шторму ў ЗША

«Увесь час застаецца чорны асадак». У «Мінск-Свеце» скардзяцца на жудасную ваду8

Амерыканскі авіяносец «Аўраам Лінкальн» прыбыў на Блізкі Усход на фоне іранскага крызісу

80% Харкава і вобласці засталіся без электрычнасці пасля расійскай атакі3

«Рыцар Сямі Каралеўстваў»: серыял, у якім здзекуюцца з пафасу «Гульні тронаў»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам13

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць