Спорт55

«Мне не давалі ежу ў дзень гульні». Беларусь пакідае футбалістка з мільёнам падпісантаў у інстаграме

Канадская футбалістка Патрысія Ламана ў сацсетках лёгка дасць фору беларускім атлетам. Форвардка клуба «Мінск» — сёння ў яе апошні матч за каманду — мае больш за мільён падпісантаў у інстаграме, і не адразу адкажаш, як такую птушку занесла ў мінскую каманду. Вось якім было яе жыццё ў Беларусі.

Фота: thatsoccerplayer7 / Instagram

Патрысіі 25 гадоў. Дзяўчына гуляе ў футбол з чатырох гадоў, за гэты час яна паспела выступіць за клубы ЗША, Мальты, Турцыі і Іспаніі. 

У Беларусь канадка перабралася ў сакавіку гэтага года пасля выступу за каманду Femarguin з другога іспанскага дывізіёна. Паводле прэс-службы «Мінска», для клуба заакіянская красуня аказалася «трансфернай бомбай».

За тры месяцы ў мінскай камандзе Патрысія забіла дзесяць галоў, чатыры з іх — у гульні з клубам «Бабруйчанка», якая скончылася разгромнымі 13:0 на карысць мінчанак. Цікава, што пасля матча футбалістка, якая ўвогуле выйшла на поле толькі ў пачатку другога тайма, расказала, што перад гэтай прадуктыўнай гульнёй не па сваёй волі яна нічога не ела: «Мне не давалі ежу ў той дзень. Мне прыйшлося знаходзіць свае ўнутраныя рэзервы, каб гуляць на высокім узроўні. Нейкім чынам я змагла ў думках задзейнічаць вышэйшую фізічную сілу. Я малілася пра яе і ледзь не страціла прытомнасць».

Ад звычайных дзяўчат з беларускай жаночай лігі Патрысія адрозніваецца не толькі прывабным паслужным спісам, але і неардынарнай сацыяльнай актыўнасцю. Ламана мае больш за мільён падпісчыкаў у інстаграме, з якімі ўсе апошнія месяцы яна дзялілася дэталямі пра свой побыт у Беларусі.

Адразу пасля пераходу ў «Мінск» дзяўчына размясціла ў апісанні профілю чырвона-зялёны сцяг і тэкст «Belarus, Russia». Магчыма, дзяўчына не ведала, што Беларусь — незалежная краіна, але пасля тлумачальнага паведамлення (дарэчы, ад дырэктара Моладзевага хаба ў Польшчы Аляксандра Лапко) Патрысія выправіла памылку.

Яшчэ Патрысія расказала падпісантам, якую спартовую мянушку яна атрымала ў «Мінску» — гэта ласкава-жартаўлівае Карчуля.

Жыццё ў Беларусі наводзіла Патрысію на філасофскія развагі, якія не так часта пачуеш ад спартсменак. Вось што яна пісала: «Я кожны дзень раблю тое, што люблю, і працягваю цаніць тых, хто прыходзіць у маё жыццё як дзеля добрага, так і дзеля дрэннага. Я пачала замяняць пытанне «Чаму гэта адбываецца са мной?» на пытанне «Чаму гэта спрабуе мяне навучыць?» Цяпер жыццё выглядае зусім інакш, і я з такім захапленнем гляджу ў невядомасць будучыні. Я не баюся, не шкадую і не сумняваюся. Я кінула ўсё, каб рабіць тое, што я раблю, і я прайшла праз абсалютнае пекла. Але пекла нагадала мне заставацца моцнай, добрай, любячай і сціплай».

Хаця часцей Патрысія суправаджала фота з поля менш глыбокімі цытатамі накшталт «Калі я памру, пахавайце мяне ў маёй цішотцы, я проста магу вярнуцца» ці «Алё, 911? Я адпальваю». Дзяўчына не абыходзіцца і без таго, каб апублікаваць трохі адкрытых фота.

За час у Беларусі Патрысія паспела трапіць на экскурсію на Мінскі трактарны завод, і, гледзячы на яе водгук у інстаграме, ёй спадабалася: «Які незабыўны досвед. Разглядаю гэта як магчымасць даведацца, як быў зроблены першы ламбарджыні». Неверагодна кампліментарны водгук да візіту на МТЗ.

Абаяльная канадка цёпла адгукалася пра сям'ю беларусаў, з якімі пасябравала за гэты час: маўляў, яе засмучвае думка, што ёй давядзецца іх пакінуць, але яна абавязкова будзе насіць іх у сваім сэрцы. 

Патрысія абвясціла пра свой адыход з клуба ў ноч перад апошняй гульнёй у складзе «Мінска» — гэта матч з «Зоркай-БДУ», які пачаўся 28 чэрвеня а 17-й гадзіне. Яна кранальна падзякавала заўзятарам: «Я люблю вас. Без усіх вас гэта не было б таго вартае. Гэта было вялікае задавальненне, і я спадзяюся, што змагла натхніць хаця б некаторых з вас працягваць любіць футбол, нягледзячы ні на што».

Патрысія збіралася правесці ў «Мінску» не тры месяцы, а год — дзяўчына пісала пра гэта ў адпаведным пасце, прысвечаным падпісанню кантракта з клубам (цяпер, дарэчы, яго чамусьці не знайсці). Канадка была дужа натхнёнай, сцвярджала, што будзе «развівацца і вучыцца ў некаторых з найлепшых футбалістаў». Што ж магло пайсці не так?

Магчыма, Ламану не задаволілі ўмовы гульні ў Беларусі. Як стала вядома «Трыбуне», у Беларусі Патрысіі прыйшлося няпроста. Спачатку дзяўчына жыла на базе клуба, але потым яе папрасілі шукаць сабе здымную кватэру, прычым рабіць гэта за ўласныя грошы. Банкаўскія карткі Ламаны ў Беларусі не працавалі, ды і заробак 900 рублёў дзяўчыне плацілі не цалкам, але яна ўсё ж такі знайшла выйсце.

Цяпер у акаўнце Патрысіі замест чырвона-зялёнага сцяжка з'явіўся польскі, але назвы новага клуба там па-ранейшаму няма. Будзем спадзявацца, што гэтым разам дзяўчына ўсё ж такі знойдзе сабе каманду з належнымі ўмовамі. Або вернецца на радзіму і пачне працаваць крыміналісткай — менавіта такую адукацыю атрымлівала Патрысія.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

«На матчы хадзіла 50 чалавек, а цяпер 4000». Як беларусы перарадзілі футбольную каманду на Кіпры і зрабілі яе чэмпіёнам і эканамічным поспехам

Штурхальніца ядра з Бельгіі ўзяла ўдзел у бегу з бар'ерамі, каб замяніць траўмаваных спартсменак. Відэа з ёю стала вірусным

Гродзенскі «Нёман» паедзе на матч у Ліхтэнштэйн, як у 90-я

Каментары5

  • ІМЯ
    28.06.2023
    Ну калі гэтая корчуля (ад слова корч?) напіша ў сваёй лакацыі "Poland, Russia", то і ў Польшчы надоўга не затрымаецца. Ну і няхай
  • Лёлік з-пад Лімасола
    28.06.2023
    я чакаў, што яе пакажуць на тб у стылі, як тут добра дыхаецца, якія тут перспектывы)) але...
  • Ух
    28.06.2023
    Даволі авантурная натура. :) Жыве, праблемамі не пераймаецца, умее знаходзіць пазытыў ды радвацца жыцьцю, аналізуе яго, робіць высновы, атрымлівае досьвед. Мяркуючы з таго, што вядзе старонку ў сацсетках, шмат піша, з часам можна чакаць і на кнігу з ейным аўтарствам... Не зьдзіўлюся. :)

Мядзведзеў прыгразіў ядзернай зброяй, калі вайна прыйдзе на тэрыторыю Беларусі16

Мядзведзеў прыгразіў ядзернай зброяй, калі вайна прыйдзе на тэрыторыю Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Шэф ФСБ: КДБ Беларусі дапамог выявіць датычных да падрыхтоўкі замахаў на расійскіх афіцэраў3

Дзвярнога майстра з Калінкавічаў будуць судзіць па 4 палітычных артыкулах. У сацсетках ён хваліць Пуціна і Кадырава7

Маршруткі ў Мінску падаражэюць на 20 працэнтаў?2

«Я еў велізарныя сэндвічы з крэветкамі за адным сталом з КДБ». Столтэнберг распавёў, як у 1991 годзе спрабаваў завербаваць савецкага агента

Беларуска здае патэльні назад у крамы праз год пасля карыстання8

У Мінску з'явіцца перасадка на чацвёртую лінію метро: да яе прыйдзецца ісці амаль 300 метраў

Беларускі расказалі, колькі атрымліваюць аліментаў на дзяцей9

Эмінем стане дзедам

Былы нямецкі міністр схуднеў на 30 кілаграмаў і адправіў вопратку ва Украіну

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мядзведзеў прыгразіў ядзернай зброяй, калі вайна прыйдзе на тэрыторыю Беларусі16

Мядзведзеў прыгразіў ядзернай зброяй, калі вайна прыйдзе на тэрыторыю Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →