Сайт marketing.by падлічыў, колькі грошай выдаткавалі патрацілі кампаніі на тэлерэкламу па беларускім тэлебачанні ў кастрычніку.

Лідэр спіса — Procter&Gamble. Амерыканскія касметолагі і вытворцы тавараў для дому ўклалі ў раскрутку сваёй прадукцыі $2,5 мільёна.

Другую і трэцюю прыступку акупіравалі мабільныя Life:) і МТС. Яны выдаткавалі прыблізна па $2,2 мільёна. За імі — чарговыя касметолагі. Schwarzkopf & Henkel і L’oreal патрацілі $1,9 і $1,8 мільёна адпаведна.

Далей у рэйтынгу ідуць Velcome, фармацэўтычны Berlin-chemie, Nestle і харчовы канцэрн Kraft Foods. Усе яны патрацілі на рэкламу больш за мільён даляраў.

З другога дзесятку кідаюцца ў вочы РУП «Беларускія латарэі», якія выдаткавалі $510 тысяч.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?