«Сустрэча паслужыць далейшаму паглыбленню сувязяў паміж Расіяй і КНДР».

Лідар КНДР Кім Чэн Ын 26 ліпеня сустрэўся ў Пхеньяне з расійскай вайсковай дэлегацыяй на чале з міністрам абароны Сяргеем Шайгу. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Карэі (ЦТАК).
Падкрэсліваецца, што сустрэча паслужыць далейшаму паглыбленню сувязяў паміж Расіяй і КНДР. Паводле звестак ЦТАК, кіраўнік расійскага абароннага ведамства перадаў Кім Чэн Ыну асабістае пасланне ад Уладзіміра Пуціна. Кім Чэн Ын падзякаваў. Таксама Шайгу і Кім Чэн Ын абмяняліся падарункамі.
Бакі абмяняліся думкамі наконт пытанняў нацыянальнай, рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі. Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Карэі падкрэсліла, што ацэнкі двух бакоў па пытаннях супалі.
Цяпер чытаюць
«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам
Каментары