Ежа22

Ці варта захоўваць арэхі ў халадзільніку? Хімія падказвае правільны адказ

Як вы захоўваеце арэхі: пакідаеце іх у кухоннай шафцы, ставіце ў халадзільнік або кідаеце ў маразільную камеру? Высвятляецца, што ўсё ж ёсць адзін метад захоўвання, які будзе найлепшы.

Фота: vecteezy

Ці могуць арэхі сапсавацца?

Так, яны могуць прагоркнуць. Выданне Inverse паглыбілася ў тэму і распавядае, што пры пакаёвай тэмпературы арэхі захоўваюць свежасць толькі каля трох месяцаў. Злучэнні, якія надзяляюць арэхі нясвежым масляністым пахам, можна адчуць нават пры вельмі малой іх канцэнтрацыі.

Праблема ў тым, што многія людзі прызвычаіліся да паху, асабліва калі ён яшчэ ледзь чутны. У якасці прыкладу прыводзіцца прагорклы арахісавы алей, які можа быць абсалютна нармальным на пах. Свежы ж арахісавы алей на пах «як кардон», таму што ў ім адсутнічаюць злучэнні, што надаюць яму масляністы пах, да якога мы звыклі. Калі колькасць спецыфічных злучэнняў значна павышаецца, у арэхах пачынаюць з'яўляцца смакавыя адценні.

Што псуе арэхі?

Калі паветра ўзаемадзейнічае з малекуламі тлушчу ў арэхах, адбываецца складаны хімічны працэс. Іх выгляд уплывае на тое, як хутка яны могуць сапсавацца. Арэхі з вялікай плошчай паверхні схільныя да хуткага з'яўлення гаркаты, таму што ў іх большая паверхня, якая падвяргаецца ўздзеянню кіслароду. З гэтай прычыны грэцкія арэхі прагоркнуць хутчэй за ўсё, бо яны маюць найбольшую плошчу паверхні з вялікай колькасцю шчылін, куды можа дабрацца кісларод. Міндаль жа, напрыклад, не будзе псавацца даўжэй, таму што ён вельмі кампактны, а яго аб'ём перавышае плошчу паверхні.

На малекулярным жа ўзроўні галоўным фактарам выступае ўтрыманне ненасычаных тлушчаў. Калі арэхі акісляюцца пры кантакце з кіслародам, то ўтвараюцца новыя злучэнні. Чым больш ненасычаных тлушчаў, тым хутчэй акісляюцца арэхі.

Умовы захоўвання таксама могуць паскорыць або запаволіць працэс. Рэакцыі адбываюцца хутчэй пры больш высокіх тэмпературах, таму халадзільнік або, яшчэ лепш, маразільная камера ў халадзільніку могуць затармазіць акісленне, прадухіляючы выпрацоўку свабодных радыкалаў у арэхах. Уздзеянне святла таксама ўплывае на акісленне. Захоўванне арэхаў без шкарлупіны (як і любой іншай ежы з высокім утрыманнем ненасычаных тлушчаў) пад прамым святлом прывядзе да іх псавання нашмат хутчэй.

Ці шкодна ўжыванне прагорклых арэхаў?

Верагодна, пара прагорклых арэхаў не заб’юць вас і нават не саб'юць з ног. Вядома, што гідрапераксіды і альдэгіды ўтрымліваюць некаторыя таксічныя злучэнні, але з моманту, калі вы кідаеце ў рот кепскі арэх, ваша цела пачынае выпрацоўваць ферменты, якія расшчапляюць усе вышэй згаданыя нядобрыя злучэнні разам з іншымі пабочнымі прадуктамі акіслення. Гэтыя ферменты трапляюць у страўнік і кішэчнік, у значнай ступені абясшкоджваючы гэтыя пабочныя прадукты.

Але калі нехта жыў ці жыве нейкі час на выключна прагорклым арахісе ці перыядычна ўжывае прагорклыя бульбяныя чыпсы — гэта можа стаць праблемай. Пакуль жа вы трымаецеся здаровай дыеты і не пераядаеце шмат акісленай ежы на пастаяннай аснове, то некалькі кепскіх арэхаў не павінны вам нашкодзіць.

Як лепш за ўсё захоўваць арэхі?

У герметычна закрытым слоіку ў маразільнай камеры. Герметызацыя прадугледжвае выдаленне ўсяго кіслароду са слоіка. 

Можна захоўваць арэхі ў шкарлупіне і пры пакаёвай тэмпературы, але толькі не больш за шэсць тыдняў. Калі вы расколеце некалькі цэлых грэцкіх арэхаў на Дзяды і не выкарыстаеце іх усе, то да Калядаў яны могуць і не дажыць у неакісленым выглядзе.

Таму захоўванне грэцкіх арэхаў, макадаміі, міндалю, кеш’ю, арахісу і іншых вашых любімых арэхаў на паліцы ў шафцы, хутчэй за ўсё, не прынясе вам аніякай шкоды, пры ўмове, што вы трымаецеся збалансаванай дыеты. Але калі вы жадаеце захоўваць свае ўлюбёныя арэхі свежымі на працягу доўгага часу, падумайце пра тое, каб пакласці іх у слоік, а затым у маразільную камеру.

Каментары2

  • верх
    31.07.2023
    1. Арахіс не арэх.
    2. Захоўваю парярэдне высушаную ляшчыну проста ў пакоі у папяровым кульку - ляжаць ад ураджаю да ураджаю, праблемаў няма.
  • даведка
    01.08.2023
    На хуторе бабка хранила фундук в мешочке из мешковины на чердаке, который я колол булыжником и молотком.

Апублікавалі размовы жонкі Балабы, у якіх яна спрабуе схаваць ад мужа трох каханкаў, у тым ліку Руслана Аляхно9

Апублікавалі размовы жонкі Балабы, у якіх яна спрабуе схаваць ад мужа трох каханкаў, у тым ліку Руслана Аляхно

Усе навіны →
Усе навіны

Як у 2020-м віцябчук выліў вядро вады на зборшчыкаў подпісаў за Лукашэнку

Наколькі эфектыўныя біялагічныя дабаўкі з магніем?3

Мінінфарм забараніў распаўсюджваць у Беларусі 35 друкаваных выданняў. Што за яны — пакуль загадка1

Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»27

«Нягледзячы на спосаб легалізацыі, трэба пазначаць і пратэсную дзейнасць». Юрконіс пра сітуацыю з Верамейчыкам9

У Ваўкавыску жывуць блізняты-рэкардсменкі — жанчынам споўнілася па 99 гадоў1

Стала вядомая колькасць загінулых пасля першага ўдару ракетамі Storm Shadow па тэрыторыі Расіі2

У Італіі арыштавалі расійскіх шпіёнаў. Адной з задач было стварэнне карты месцаў, не ахопленых відэаназіраннем

Марзалюк: Мяне раздражняе гэтая мантра — «у нас едіная історія, у нас едіный язык»34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Апублікавалі размовы жонкі Балабы, у якіх яна спрабуе схаваць ад мужа трох каханкаў, у тым ліку Руслана Аляхно9

Апублікавалі размовы жонкі Балабы, у якіх яна спрабуе схаваць ад мужа трох каханкаў, у тым ліку Руслана Аляхно

Галоўнае
Усе навіны →