Даляр даражэе следам за абясцэньваннем расійскага рубля. У Маскве даляр на біржы каштуе ўжо больш за 100 расійскіх рублёў упершыню з 23 сакавіка 2022 года.

Расійскі рубель сёння знізіўся на 3,77 капейкі да 3,2390 за 100 адзінак.

Кітайскі юань даражэе на 6,34 капейкі да 4,4915 за 10 адзінак.

У пачатку года курсы былі наступныя:

даляр — 2,7364 (рост з пачатку года складае 51 капейку), еўра — 2,9073, расійскі рубель — 3,7835 за 100 адзінак, юань — 3,8617.

А найдаражэй даляр і еўра каштавалі на таргах 15 сакавіка 2022 года — 3,3195 і 3,6670 беларускага рубля адпаведна.

Чытайце таксама:

Ці будзе беларускі рубель слабець далей? Тлумачыць эканаміст

Клас
17
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0