Грамадства22

«Атмасферу псуюць нямецкія законы». Беларусы на Еўра-2024 — у колькі абышлося і што здзівіла

Айцішнікі расказалі devby.io, колькі каштуюць квіткі на футбол, піва і адна ноч у гатэлі.

Цэнтральная плошча Мюнхена. Фота Мішы Ларчанкі

«Білет на гульню падарылі сябры»

Айцішнік Міша Ларчанка прыехаў у Германію з Нідэрландаў і ўжо пабываў у фан-зонах у Мюнхене і Франкфурце. 22 чэрвеня ўжывую паглядзеў гульню Партугалія — Турцыя на стадыёне ў Дортмундзе.

— У Германію я прыехаў з сябрамі. Спачатку былі ў Мюнхене, бо ў сяброў былі квіткі на матч у гэтым горадзе. Затым проста рухаліся ў бок Нідэрландаў, бо паміж гульнямі планавалі быць у Амстэрдаме, а ехаць адразу так далёка на машыне (яе мы арандавалі) не хацелася.

Гатэлі мне абышліся ў 365 еўра: дзве ночы ў Мюнхене, адна ў Франкфурце і адна ў Дортмундзе. Арэнда машыны — 125 еўра з кожнага. Пералёт у Мюнхен з Амстэрдама быў у раёне 150 еўра. Цягнік з Франкфурта ў Амстэрдам — 110 еўра.

Квіток на гульню Партугалія — Турцыя падарылі сябры. Пагляджу на апошні чэмпіянат Еўропы Крышціяну Раналду. Але квіткі ёсць на многія матчы. Іх перапрадаюць у афіцыйным дадатку чэмпіянату UEFA2024 tickets.

Колькасць квіткоў, вядома, залежыць ад «якасці» каманд. Напрыклад, на матч Румынія — Украіна было шмат любых квіткоў. А вось на Турцыю часцей за ўсё цяжка купіць, бо турак шмат у Германіі. На матч Іспанія — Італія быў таксама невялікі выбар.

Мюнхен падаўся пустым у параўнанні з Франкфуртам. Там былі ў асноўным заўзятары з Румыніі і Шатландыі. Ну і ўкраінцы, аднак іх было значна менш, чым румын.

У Мюнхене фан-зона — на ўскраіне горада і адносная пустая. У Франкфурце — на беразе ракі ў самым цэнтры, і там была бясконцая колькасць людзей. У той дзень гуляла Турцыя.

У цэлым у немцаў усё добра арганізавана. Але атмасферу псуюць нямецкія законы, якія не дазваляюць, напрыклад, крамам і ўстановам працаваць у нядзелю. Таму натоўпы людзей перамяшчаюцца па тых «трох» установах, якія працуюць.

Акрамя таго, адчуваўся дыскамфорт з-за вялікай колькасці п'яных і агрэсіўных заўзятараў. Плюс папярэджанні нямецкай разведкі аб магчымых тэрактах не дадавалі спакою.

«Білет на гульню абышоўся ў 150 еўра»

Сяргей працуе ў Літве. Ужо паспеў паглядзець у Берліне матч адкрыцця Германія — Шатландыя (у фан-зоне) і гульню Іспанія — Харватыя (на стадыёне).

— Пералёт туды / назад з Літвы ў Берлін каштаваў прыкладна 70 еўра, нумар у звычайным гатэлі побач з метро — блізу 200 еўра за ноч. Піва на стадыёне і фанзоне каштавала 7 еўра, у звычайных барах 4-5 еўра (як у Вільні). Квіток на гульню абышоўся ў 150 еўра.

Я падаваў заяўкі на афіцыйным білетным сайце на ўсе матчы ў Мюнхене, Гамбургу, Берліне, Франкфурце і Дортмундзе. На той момант яшчэ не было вынікаў лёсавання, і матчы выбіралі зыходзячы з транспартнай даступнасці. На першым этапе пасля латарэі квіткі не выпалі. На другім этапе прапанавалі некалькі матчаў і самым зручным па часе і месцы аказаўся Іспанія — Харватыя.

Да гэтага я быў з сям'ёй на еўра-2012 у Кіеве, на паўфінале чэмпіянату свету 2018 года ў Маскве і на Еўра-2020 у Санкт-Пецярбургу. У Германіі здзівіла атмасфера на стадыёне. Ва Украіне і ў Расіі на трыбунах было шмат нейтральных заўзятараў, а не заўзятараў каманд, якія не граюць, амаль не было арганізаваны падтрымкі. А ў Берліне на нашым матчы амаль увесь Алімпійскі стадыён занялі харваты, было пару сектараў з іспанцамі.

Па-мойму, Берлін пастараўся максімальна вырашыць праблемы са сваёй транспартнай сістэмай. Метро і цягнікі хадзілі амаль своечасова, нават пасля матчу не было праблем з цягнікамі назад у горад (стадыён размешчаны на ўскраіне).

Сутычак фанатаў не бачыў, харваты і іспанцы спакойна размаўлялі адзін з адным. З астатніх заўзятараў у горадзе вылучаліся шатландцы і англічане. Многія шатландцы былі ў кілтах пад гульнявыя джэрсі зборнай або ў нацыянальных касцюмах. Англічане як быццам у сярэднім былі нашмат маладзейшыя, чым на мінулых турнірах (быў на іх матчах двойчы да гэтага), спявалі песні без стэрэатыпнага злоўжывання алкаголем.

«Цэны моцна не змяніліся»

Ігар жыве ў прыгарадзе Гамбурга. Заўзее за Германію, Італію і Харватыю. Кажа, што нягледзячы на аддаленасць ад горада, «атмасфера Еўра-2024 адчуваецца на 100%». Але сам ён імкнецца па магчымасці пазбягаць наведвання горада ў мэтах бяспекі. Таму футбол глядзіць па тэлевізары.

— Я спрабаваў купіць квіткі на футбол, але яны разыгрывалася з дапамогай латарэі, таму не атрымалася. Ёсць, вядома, сайт а-ля беларускі Kufar — www.kleinanzeigen.de. тут можна было знайсці шырокі асартымент квіткоў на любую гульню і ў любым горадзе, але кошты былі ў 1,5-2 разы вышэйшыя за арыгінал.

Праўда, апошні раз, калі я заходзіў на сайт, там было абсалютна пуста. Верагодна, гэта можа быць звязана з барацьбой з перакупамі. Бо пасля заканчэння розыгрышу квіткоў на гэтым сайце сапраўды было шмат прапаноў.

Што змянілася ў сувязі з чэмпіянатам? У Гамбургу зладзілі фан-зону на месцы, дзе чатыры разы на год праводзяць самы забойны кірмаш. Фан-зона знаходзіцца проста каля другога самага галоўнага стадыёна горада — Millerntor-Stadion, але досыць далёка ад арэны чэмпіянату Volksparkstadion.

На вуліцах, у крамах і на аўтамабілях нарэшце з'явіліся нацыянальныя сцягі. На мой погляд, у Германіі ёсць некаторая сарамлівасць у плане дэманстрацыі нацыянальнай сімволікі. Напрыклад, у 2022 годзе сцягоў Украіны над Гамбургам было больш, чым сцягоў Германіі.

Кошты, наколькі я магу судзіць, моцна не змяніліся. Але піва падаражэла. На матчах Бундэслігі (нацыянальны чэмпіянат Германіі) піва звычайна каштуе ў раёне 5 еўра. Зараз 7 еўра і залог 3 еўра за куфаль

Нейкіх новых лічбавых сэрвісаў у сувязі з чэмпіянатам не заўважаў. Lidl (мясцовы аналаг Еўраопта і спонсар чэмпіянату Еўропы) разыгрывае 100 квіткоў на фінал праз мабільны дадатак з купонамі. Удзельнічаць можна пры пакупках ад 10 еўра.

Але наогул у плане «лічбавізацыі» немцы самі над сабой жартуюць. Маўляў, «усё дрэнна і да нядаўняга часу ўсё было праз факс».

Каментары2

  • Хороший белорус
    24.06.2024
    Сразу видно нашего человека. "Иногда не до законов!"
  • Europe for Europeans
    24.06.2024
    Auslander raus!
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Знайшоўся гурт, які плануе сабраць «Мінск-Арэну» чатыры разы запар. І ўжо амаль зрабіў гэта13

Знайшоўся гурт, які плануе сабраць «Мінск-Арэну» чатыры разы запар. І ўжо амаль зрабіў гэта

Усе навіны →
Усе навіны

Настаўніца расказала, як педагогі вымушаны справаздачыцца за паездкі за мяжу6

Ізраіль аднавіў удары па аб'ектах ХАМАС у сектары Газа1

Трамп заявіў, што «многія элементы» мірнага пагаднення ўжо ўзгодненыя3

Лойка: Калаўр мог спрачацца і адвакатаваць такія рэчы, пра якія ніхто іншы заікнуцца не мог7

Распавядаем, што за новую зброю ўжылі ў Сербіі для разгону пратэстаў. Яна ўжо ёсць у Расіі7

Тэлетрансляцыя са стадыёна ў Мінску, які ў 2021 годзе адкрываў Лукашэнка, «небяспечная для здароўя аператараў»1

Венгрыя пагадзілася працягнуць санкцыі супраць Расіі пасля званка Рубіа3

Палітзняволеная Антаніна Канавалава расказала, што ёй прапаноўваў ГУБАЗіК пасля яе вызвалення3

Магілёўскі кандуктар забаўляе пасажыраў песнямі ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Знайшоўся гурт, які плануе сабраць «Мінск-Арэну» чатыры разы запар. І ўжо амаль зрабіў гэта13

Знайшоўся гурт, які плануе сабраць «Мінск-Арэну» чатыры разы запар. І ўжо амаль зрабіў гэта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць