Грамадства

Кошт некаторых паштовых адпраўленняў вырасце. Таксама ўводзіцца тарыф на выплату пенсій і іншых паслуг

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю прыняло рашэнне павысіць тарыфы на некаторыя паштовыя паслугі. Гэта прадугледжана пастановай №48 ад 17 жніўня, якая афіцыйна апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Фота: «Наша Ніва»

Рашэнне ўступіць у сілу 1 верасня, а значыць з гэтага часу зменяцца і тарыфы, піша «Спутнік».

Так, 1 верасня падаражэе перасылка паштовых картак, лістоў і бандэроляў масай да 20 грамаў для фізічных асоб. Калі цяпер гэтая паслуга каштуе 62 капейкі, то з верасня ўжо будзе на 8 капеек даражэй, гэта значыць 70 капеек. За кожныя наступныя 20 грамаў адпраўленняў трэба будзе даплачваць 6 капеек, цяпер даплата складае 5 капеек.

Што тычыцца юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, то для іх перасылка картак, лістоў і бандэроляў масай да 20 грамаў падаражэе на 6 капеек да 58 капеек, а за кожныя дадатковыя 20 грамаў даплачваць прыйдзецца 5 капеек.

Таксама дакументам перагледжаны тарыф на выплату пенсій, дапамог, кампенсацый і ажыццяўленне іншых выплат аператарамі паштовай сувязі.

У сталіцы ён складзе 0,7% ад сумы выплаты, цяпер гэта 0,9%, а ў абласных і раённых цэнтрах, а таксама гарадах абласнога падпарадкавання — 0,9% ад сумы (цяпер 1,05% або 1,34%).

У астатніх населеных пунктах гэты тарыф складзе 2,34% ад сумы выплаты.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Мне ўжо кепска». Беларус паказаў нашэсце кляшчоў у раёне — карыстальнікі шакаваныя1

«Мне ўжо кепска». Беларус паказаў нашэсце кляшчоў у раёне — карыстальнікі шакаваныя

Усе навіны →
Усе навіны

Пацыентаў гомельскіх бальніц у выпадку тэракту заклікаюць звязацца з ФСБ і ўзяць з сабой расійскі пашпарт1

На Магілёўшчыне рыхтуюць экскурсійны тур «Царскімі шляхамі» па месцах, якія наведвалі расійскія імператары4

На Заходнім беразе ракі Іардан збілі і затрымалі ўладальніка «Оскара»11

Прызначаны новы апостальскі нунцый у Беларусі. Ён албанакаталік, пасля Венесуэлы3

Ціханоўская заявіла пра перанос праекта «Пашпарт новай Беларусі» з Літвы ў іншую краіну86

Спаборніцтвы па веславанні на Алімпіядзе-2032 хочуць правесці на рацэ, дзе жывуць кракадзілы3

Уладальнікі знакамітага «дома мары» пад Мінскам распавялі Дудзю, чаму прадалі дом і эмігравалі19

«Не хачу спансараваць Маска». Чаму беларусы (не) прадаюць свае Tesla8

Наталля Пяткевіч прыйшла на інаўгурацыю Лукашэнкі ў жакеце ад Gucci38

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мне ўжо кепска». Беларус паказаў нашэсце кляшчоў у раёне — карыстальнікі шакаваныя1

«Мне ўжо кепска». Беларус паказаў нашэсце кляшчоў у раёне — карыстальнікі шакаваныя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць