Гісторыя3636

Не Берасце. Гістарычна Брэст называўся не так, як прынята лічыць

Гісторык Мікола Волкаў прааналізаваў гістарычныя крыніцы канца XV — сярэдзіны XVI стагоддзя і прыйшоў да высновы, што ніякага Берасця, насуперак распаўсюджанаму меркаванню, у той час не было. 

Берасце ў час аблогі 1657 года на фрагменце гравюры шведскага інжынера Эрыка Дальберга. Ілюстрацыйная выява

Волкаў вывучыў запісы з апублікаваных кніг Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага і выявіў у іх 30 запісаў са згадкай беларускага горада або замка, якія датуюцца 1493—1567 гадамі.

У Метрыках назва падаецца ў назоўным або вінавальным склоне 37 разоў, пры тым абсалютна пераважае форма «Берестеи» — Берасцей, якая згадваецца 35 разоў:

«Поведи на Берестеи» (дата запісу — 1493), «Берестеи» (1501, 1507, 1512, 1514, 1520, 1525, 1532, 1535, 1567), «Берестеи держалъ» (1496), «Берестеи держати» (1499, 1501, 1503, 1512), «дороги на Берестеи», «ехати черес Берестеи» (1525), «Берестеи держить» (1507), «замокъ нашъ Берестеи держати» (двойчы ў 1510, 1518), «замокъ нашъ Берестеи» (1518, 1522, 1525), «замокъ нашъ Берестеи згорелъ» (1529), «под замокъ нашъ Берестеи» (1559), «на Берестеи ехала» (1516), «через Берестеи поедем» (1551), «замъки нашы Берестеи и Лиду», «замъки наши Берестеи а Лиду» (1522), «Берестей» (без даты).

Цікава, што пад гэтай жа назвай горад упершыню згадваецца ў «Аповесці мінулых гадоў» XII стагоддзя, вядомай па больш позніх спісах XIV—XVI стагоддзяў.

Таксама форма «Берестеи» ўжываецца ў вядомай рэвізіі 1566 года ў Берасцейскім старостве. 

Магчыма, гэта відарыс text
«Берестеи» ў рэвізіі 1566 года. Фота: фэйсбук Міколы Волкава.

Усяго адзін раз у Метрыцы Вялікага Княства Літоўскага згадваецца варыянт «Бересть» (Берасць) у запісе за 1562 год: «на Бересть мелъ ехати». І адзін раз, у запісе за 1514 год, варыянт «Берестье» (Берасце), які сёння лічыцца праўдзівай гістарычнай назвай Брэста да яе паланізацыі і русіфікацыі. Праўда, Волкаў мяркуе, што і гэтая адзіная згадка можа быць памылкай пісара або выдаўцоў метрыкі (што можна праверыць па арыгінале).

Ад скарочанага варыянта «Бересть» (Берасць), які ўпершыню згадваецца ў 1562 годзе, паходзіць польскі варыянт «Brześć» (Бжэсць). У метрыцы Вялікага Княства Літоўскага ў XVI стагоддзі ва ўскосных склонах таксама часам фіксуецца паланізаваная форма «Бресть» (Брэсць). 

У 1696 годзе сейм Рэчы Паспалітай скасаваў статус старабеларускай мовы як дзяржаўнай. Паланізаваныя формы назваў беларускіх паселішчаў увайшлі ў дзяржаўныя дакументы і трапілі на карты. Пасля далучэння да Расіі тамтэйшыя картографы і чыноўнікі не клапаціліся пра «рускасць» назваў, выкарыстоўваючы калькі з польскіх варыянтаў. 

Так, польскі варыянт назвы горада «Brześć» перанеслі ў рускую мову спачатку як «Бржесць», «Бржесть», пазней яна трансфармавалася ў «Бржест» і нарэшце ў «Брест».

Прыкметна, што амаль усе пералічаныя назвы — мужчынскага роду, у адрозненне ад варыянту «Берестье» (Берасце) невытлумачальнага сярэдняга роду, які лічыўся спрадвечнай беларускай назвай горада.

«Гэты кейс цікавы тым, як доўга і ўпэўнена могуць памыляцца самі гісторыкі», — адзначанае Мікола Волкаў. 

Дарэчы, карэнныя мясцовыя жыхары аж да пачатку XXI стагоддзя горад так і называлі: Бэрэсть, Берасць, у мужчынскім родзе.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары36

  • Brżeść
    23.03.2025
    Bieriestiejec, той мовы ўжо не існуе ва ўжытку
  • Ё
    23.03.2025
    Нічога не зразумеў. Дык як правільна ? Берасцей, Бересцей ? Што скажуць філолагі, а не Волкаў ?
  • Б....
    23.03.2025
    А раней як... Брэсту не 500, а афiцыйна больш за 1000 год, яшчэ з ранняга сярэднявечча. Ён жа яшчэ ý Аповесцi мiнулых гадоý згадваецца перыяду старажытнай Русi, часоý вайны за кiеýскi пасад князя Яраслава з аднаго боку i князя Святаполка пры падтрымцы польскага князя Баляслава "Храбрага". Мае сэнс i далiтоýскi перыяд разглядаць, а гэта яшчэ на некалькi стагоддзяý раней.

Цяпер чытаюць

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ27

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы ўшанавалі памяць Кастуся Каліноўскага і паўстанцаў 1863 года на яго радзіме12

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы1

«Чым больш цемры, тым больш патрэбныя ліхтарыкі». Уладзімір Пугач — пра надзею, Максіма Знака і першы аўтобус да Мінска1

Прапануюць бясплатна пажыць на выспе ля берагоў Уэльса — тым, хто гатовы лічыць тупікаў і іншых жывёл

Памёр экс-намеснік міністра культуры, дыпламат Васіль Чэрнік

Мінэнерга: Людзі павінны з разуменнем ставіцца да зніжэння тэмпературы ў кватэрах8

12‑гадовы хлопчык у рэанімацыі пасля катання на цюбінгу3

Па сённяшнім дні вызначалі, калі прыйдзе вясна2

Уначы над Беларуссю бачылі Снежны Месяц ФОТЫ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ27

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць