Грамадства9393

Ціханоўская заявіла пра перанос праекта «Пашпарт новай Беларусі» з Літвы ў іншую краіну

Святлана Ціханоўская, выступаючы ў Сейме Літвы, заявіла, што праект пашпарта новай Беларусі можа быць перанесены ў іншую краіну, заўважыў Reform.news.

«Працягвайце выдаваць міжнародную абарону і дазволы на жыхарства сумленным беларусам. На жаль, многія беларусы не могуць вярнуцца дадому і застаюцца без дакументаў. Бацькі не могуць аформіць нованароджаных дзяцей.

У Літве ёсць выдатнае рашэнне — пашпарты замежніка, і мы просім спрасціць і пашырыць практыку яго выдачы. А наш «чырвоны пашпарт», які мы планавалі выдаваць, мы перанясем у тыя краіны, дзе праблема з дакументамі ніяк не вырашана», — заявіла яна.

Нагадаем, што некалькі дзён таму тое ж самае сказаў і яе дарадца Франак Вячорка.

«З Літвой і Польшчай ёсць супольнае разуменне, што гэта не прыярытэт. Таму што ёсць рашэнне — пашпарты замежніка, якія выдаюцца [гэтымі краінамі]. Мы спрабуем зрабіць фокус на тыя краіны, дзе няма вырашэння юрыдычнага. Усё падрыхтавана для выдачы. Я думаю, што ўжо ў бліжэйшы час мы зрушымся з месца. Паглядзім, дзе яшчэ можна друкаваць пашпарты, калі не ў Літве. Але, у прынцыпе, усё тое, што зроблена, яно ўжо гатова. І дакументальная і юрыдычная дакументацыя гатовая», — сказаў тады Франак Вячорка.

Каментары93

  • Трыбунал
    25.03.2025
    Здавалася, б вельмі смешна, калі б не змарнаваны час і грошы. Хто за гэта адкажа? Кавалеўскі, Вячорка, Ціханоўская, Латушка?
  • Бугай
    25.03.2025
    Абы нічога не рабіць. Як вы надакучылі сваім Вячоркам

    Толькі на дызайн вокладкі дызайн аьыштопраета адддлі 30 000 еўра. А беларусам адмаўлялі ў дапамозе, якімі пасля прапагндысты скарысталіся.
  • Смех
    25.03.2025
    Пять лет внедряют. Болтуны и дилетанты.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Калеснікава: Стратэгія, якая была на працягу шасці гадоў, відавочна не працуе63

Ілан Маск вяртаецца ў адміністрацыю Трампа, ужо ў новай ролі2

Расіяне збілі ўкраінскі самалёт, пілот загінуў

У беларускім санаторыі будуюць струнную пасажырскую дарогу: залілі падмурак пад апоры і пачалі збіраць вагоны5

У Мурманску расказалі, што там цяпер з будаўніцтвам беларускага порта1

Рыжанкоў анансаваў магчымы візіт Коўла ў Мінск да канца года2

Вялікі слуп дыму падымаецца над Красназаводскам Маскоўскай вобласці. Гарыць хімічны завод ВІДЭА3

За венгерскія візы цяпер трэба будзе плаціць больш

Хутка выйдзе па-беларуску першы варыянт аўтабіяграфіі Марка Шагала

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць