Вайна66

ЗША заявілі аб пастаўках Украіне снарадаў са збедненым уранам. У чым іх адметнасць і якую небяспеку яны нясуць?

На гэтым тыдні Злучаныя Штаты Амерыкі абвясцілі, што паставяць Украіне 120-міліметровыя танкавыя боепрыпасы са збедненым уранам. У сакавіку аб пастаўках такіх снарадаў заявіла Вялікабрытанія. Эксперты звяртаюць увагу на іх небяспечнасць для здароўя.

uranium rounds снарады са збедненага ўрану снаряды из обеднённого урана
Пашкоджаныя снарады са збедненым уранам на армейскім складзе ВПС ЗША. Фота: Staff Sgt. Nicholas Perez / U.S. Air National Guard via AP

Як піша The Washington Post, збеднены ўран ёсць пабочным прадуктам працэсу стварэння ўзбагачанага ўрану і цікавы ў першую чаргу сваёй надзвычайнай шчыльнасцю, якая робіць яго карысным для вырабу брані і боепрыпасаў. Напрыклад, у апошняй мадыфікацыі танкаў Abrams выпуску пасля 1998 года элементы абароны пярэдніх частак корпуса і вежы вырабленыя са збедненага ўрану.

Чым адметны збеднены ўран

Шчыльнасць збедненага ўрану на 67% вышэйшая за шчыльнасць свінцу. У выніку дыяметр бранябойнага стрыжня з яго меншы за эквівалентны па масе стрыжань з амаль любога іншага металу. Адпаведна меншае яго аэрадынамічнае супраціўленне і большае глыбіня пранікнення ў перашкоду.

снарад са збедненага урану снаряд из обедненного урана shell from depleted uranium

У краінах з развітой атамнай прамысловасцю, якія маюць назапашаныя запасы збедненага ўрану, яго выкарыстанне ў боепрыпасах абыходзіцца адносна танней, чым выкарыстанне іншых матэрыялаў.

Злучаныя Штаты пачалі распрацоўку супрацьтанкавых снарадаў з выкарыстаннем збедненага ўрану ў 1970-ыя гады. Узброеныя сілы гэтай краіны выкарыстоўвалі зброю са збедненым уранам у Персідскім заліве ў 1991 годзе, у Косаве ў 1999 годзе, пры ўварванні ў Ірак у 2003 годзе, паветраных налётах на «Ісламскую дзяржаву» ў Сірыі ў 2015 годзе.

Збеднены ўран таксама выкарыстоўваецца ў неваенных мэтах, напрыклад, у якасці ўцяжарвальніка ў кілях паруснікаў, супрацьвагі і грузілаў на нафтавых станцыях.

Чаму яго выкарыстанне выклікае спрэчкі

Не існуе міжнароднай дамовы, якая прама забараняла б выкарыстанне збедненага ўрану, але гэта пытанне даўно выклікае занепакоенасць. Паводле ацэнак, збеднены ўран на 40% менш радыеактыўны, чым прыродны ўран. Вялікая частка яго выпраменьвання — гэта альфа-выпраменьванне, якое не можа пранікнуць праз скуру чалавека.

Але больш сурʼёзнай праблемай за магчымыя наступствы радыеактыўнасці лічыцца хімічная таксічнасць збедненага ўрану. Эксперты кажуць, што ён можа нанесці шкоду чалавеку пры ўдыханні або траплянні ўнутр.

Як адзначае выданне, выкарыстанне збедненага ўрану выклікала асаблівыя спрэчкі падчас вайны ў Персідскім заліве 1991 года, пасля якой іракскі ўрад звязаў сотні тысяч снарадаў, выпушчаных па краіне, з ростам колькасці прыроджаных парокаў і іншых праблем са здароўем. Бамбаванне Косава НАТА ў 1999 годзе прывяло да аналагічных скаргаў, а Італія пазней расследавала патэнцыйныя сувязі хвароб сваіх салдат з іх службаю на Балканах.

У справаздачы Экалагічнай праграмы ААН за 2022 год аб экалагічнай рызыцы канфлікту ва Украіне папярэджваецца, што пыл ад збедненага ўрану, які выкарыстоўваецца ў снарадах, можа патрапіць у арганізм, а таксама можа прывесці да лакальнага забруджвання глебы.

Адзначаецца, што ўзровень таксічнасці шмат у чым залежыць ад колькасці, якая патрапіла ў арганізм, але асабліва небяспечны збеднены ўран для печані.

Рэакцыя Расіі

Пасля таго як у сакавіку Вялікабрытанія абвясціла, што адправіць Украіне снарады са збедненым уранам для выкарыстання ў баявых танках «Чэленджэр-2», Пуцін параўнаў гэтыя боепрыпасы з ядзернай зброяй, і прыгразіў адказаць тым жа.

Аднак Расія сама працягвае выкарыстоўваць снарады са збедненым уранам, мадэрнізаваўшы свой баявы танк Т-80БВ. Пра гэты ў 2018 годзе паведамляла дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва ТАСС. Пакуль невядома, ці выкарыстоўвала Расія гэтыя боепрыпасы ва Украіне.

Чытайце яшчэ:

ЗША афіцыйна абвясцілі аб наданні Украіне снарадаў са збедненым уранам

Брытанія перадасць Украіне бранябойныя боепрыпасы са збедненым уранам

Каментары6

  • Ёсік
    08.09.2023
    А гэта абавязкова расказваць на ўвесь сьвет? Ці ёсьць нейкія дамоўленасьці паміж дзяржавамі, ці каб салаўёў, мядьзьведьзеў, захарава, кісялёў усялякую бздуру несьлі?
  • Гы
    08.09.2023
    Форма снарадаў як раз для рашысцкіх срак
  • Усе гэта ўжо марна
    08.09.2023
    Ёсік, якая розніцы гэта ўжо не дапаможа перамагчы арду, рускія вельмі моцна ўзмацнілі сваю армію і цяпер перамога Украіне ўжо ня свеціць. Хіба што калі ім сапраўды дадуць тысяч пяць ракет дальнабойнасцю 300 км.

Цяпер чытаюць

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club4

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Усе навіны →
Усе навіны

З бензінам бяда, а елі на бардзюры: былая фрыстайлістка Асоль Слівец з чатырма дзецьмі вяртаецца з адпачынку ў Расіі9

Збой на БЧ: цягнікі з Полацка і Брэста затрымліваюцца на некалькі гадзін2

ФСБ абвінаваціла рэпера Kyivstoner у падрыхтоўцы атакі беспілотнікаў на прадпрыемства ў Падмаскоўі9

У ДТЗ пад Магілёвам сутыкнуліся 19‑гадовы матацыкліст і 72‑гадовы кіроўца аўто1

Шматдзетную маці з-пад Мінска, якая ладзіла дзіцячыя святы, асудзілі за палітыку8

8000 рублёў за год навучання. Самыя дарагія спецыяльнасці ў ВНУ Мінска3

Арына Сабаленка з жаніхом і сабакам прыляцелі ў Мінск чартарным рэйсам. Іх сустрэлі народнымі танцамі і караваем21

У Мінску жанчына-бяспраўніца пратараніла дзве машыны, адна з якіх урэзалася ў трамвай

Paramount Pictures набыла правы на экранізацыю арыгіналу «Кашмару на вуліцы Вязаў» і плануе выпусціць новы поўнаметражны фільм

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club4

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць