Кіно66

У Латвіі рэканструявалі аўтамабіль з культавага савецкага баевіка

У Елгаве зробленая рэпліка аўтамабіля з папулярнага фільма 80-х «Міраж», знятага на Рыжскай кінастудыі. Легендарную інкасатарскую машыну зрабіў энтузіяст-аўтааматар Руслан Грыгаровіч, піша Delfi.lv.

Кадр з фільма «Міраж»

Хоць дзеянне фільма 1983 года адбывалася нібыта ў ЗША, яго здымалі ў Латвійскай ССР, таму «амерыканскім» банкаўскім інкасатарскім аўтамабілем стаў уседарожнік таго часу «Лада Ніва».

Рэпліку ацанілі акцёры Марціньш Вілсаньш і Мірдза Марцінсоне, якія выканалі галоўныя ролі ў фільме. Яны прызналі, што копія аказалася нават якаснейшай, чым арыгінал з фільма.

Цікава, што арыгінальныя эскізы «кіношнай» «Лады Нівы» не захаваліся, таму елгавец Руслан Грыгаровіч узнаўляў аўтамабіль па кадрах з фільма. Напрыклад, у фільме ні разу не адкрываўся сейф для інкасацыі, таму яго ўнутраную планіроўку Руслану прыйшлося ствараць самому.

Па дарогах агульнага карыстання на гэтым аўтамабілі ездзіць не дазволяць, бо яго не змогуць зарэгістраваць з-за кратаў на вокнах і іншых элементаў пераабсталявання.

Фільм «Міраж» быў зняты ў 1983 годзе знакамітым латвійскім рэжысёрам Алаізам Брэнчам, які, напрыклад, зняў адзін з галоўных савецкіх хітоў — «Доўгую дарогу ў дзюнах». 

«Міраж» — гэта трохсерыйная адаптацыя дэтэктыўнай аповесці Джэймса Хэдлі Чэйза «Увесь свет у кішэні».

Згодна з сюжэтам, у пошуках грошай Джыні, у якой звёў рахункі з жыццём бацька і пасля яго смерці немагчыма атрымаць страхоўку, яе сябра Эл і прафесійны крымінальнік Фрэнк (яго сыграў яшчэ адзін знакаміты балтыйскі акцёр Рэгімантас Адамайціс) выкрадаюць інкасатарскі аўтамабіль з трыма мільёнамі даляраў і хаваюцца ад паліцыі ў гарах.

У канцы фільма Джыні і Эл, каб не трапіць у рукі паліцыі, кідаюцца, узяўшыся за рукі, са скалы.

Каментары6

  • Аматар
    27.09.2023
    Культавы фильм! Пазмагацца з им можа тольки "Вино и курыцы", Кишынеуфильм, 1976 года.
  • 123
    27.09.2023
    Žvir, то напісалі б самі, што ён ніякі не Марціньш, а Мартыньш, калі Вы латышскую мову ведаеце і яго асабіста таксама. Розныя чытачы з Латвіі спрабуюць дапамагчы рэдактарам НН не каверкаць прозвішчы і імёны латышоў, калі з рускамоўных крыніц яны нешта перакладаюць і пішуць пра Латвію, але ж працуюць ці мяняюцца занадта ўпартыя рэдактары, што нават канчаткі -ыньш ды -ыня пішуць праз і, потым з'яўляюцца ц замест т, ці дз замест д, і г.д. у выніку поўная неадпаведнасць імёнаў і прозвішч.
  • mikola
    27.09.2023
    ne cikavy i duracki gety Film.

Цяпер чытаюць

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім14

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўжо плыве першы танкер з расійскім дызелем13

Украіна атакавала Гарадзец у Ніжагародскай вобласці. Там размешчаны дата-цэнтр Федэральнай падатковай службы Расіі1

Беларуска атрымала рэдкі ДНЖ у Польшчы. Яе адносіны правяралі нават у краме «Жабка»7

У Мінску адмянілі сустрэчу з лідарам духоўнага фонду, які параўноўваюць з сектай — а планавалі сабраць «Чыжоўка-Арэну»16

Рубіа нагадаў, што ва Узбекістане расійская мова не мае афіцыйнага статусу. Гэта выклікала бурную дыскусію10

Пад Ваўчанскам загінуў 40‑гадовы «Зубр» з Аршанскага раёна. Ваяваць за Расію ён пайшоў праз даўгі9

У сусветны пракат сёння выходзіць «Клара і Сонца». У галоўнай ролі — зорка «Уэнсдэй»1

У Беларусі плануюць запусціць вясковыя маршруткі па заяўках3

Гэтая кніга пра «традыцыйную жонку» стала адной з самых папулярных у 2026‑м і ўжо зацікавіла Галівуд7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім14

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць