Грамадства3131

Блогер Максім Шабуцкі сышоў з Палка Каліноўскага: «Вярнуся або ў іншае падраздзяленне, або пасля рэформы» 

Пра сыход з Палка Каліноўскага Максім Шабуцкі паведаміў у відэа на сваім ютуб-канале і назваў прычыны такога рашэння.

Максім «Хокінг» Шабуцкі (злева) і прэс-сакратарка Палка Кастуся Каліноўскага Крысціна «Чабор» Станкевіч. Скрыншот з відэа ютуб-канала Шабуцкага

Максім Шабуцкі — блогер і былы міліцыянт, пачаў весці свой канал увесну 2020 года. Ён расказваў, што жыў у падполлі да красавіка 2022-га, а пасля здолеў эвакуявацца з Беларусі ў Польшчу. Напрыканцы 2022-га Шабуцкі далучыўся да Палка Каліноўскага і ўзяў сабе пазыўны «Хокінг».

У відэа Шабуцкі распавядае, што ўжо напісаў рапарт на звальненне і чакае яго юрыдычнага афармлення. Цяпер ён, мяркуючы па ўсім, плануе паехаць у ЕС на лячэнне і для таго, каб зрабіць новыя дакументы.

Па ягоных словах, калі вайна працягнецца, то ён хацеў бы вярнуцца ва Украіну. Але, па словах Шабуцкага, для гэтага мусіць быць выкананая адна з дзвюх умоваў: або створыцца новае вялікае падраздзяленне, якое будзе мець «найперш беларускі парадак дня», або ў Палку Каліноўскага адбудуцца рэформы.

Блогер кажа, што сышоў з баявых пазіцыяў пасля трагедыі, якая адбылася з батальёнам «Ліцвін» у Чарнігаўскай вобласці і некалькі байцоў загінула. Пасля гэтага ён працаваў у штабе Палка.

Па ягоных словах, калі б не было штаба ПКК і людзей у ім, то структуры ПКК магло б увогуле не быць, бо ані ў каго, акрамя іх, не атрымалася стварыць вялікае беларускае падраздзяленне. Але паколькі беларускія структуры бяруць на сябе вялікую місію па вызваленні Беларусі ў будучыні, то і патрабаванні да іх вялікія, таму ён лічыць патрэбным запісаць крытычнае відэа.

Шабуцкі называе тры прычыны, па якіх ён сышоў з ПКК.

Першая — праблемы з лідарствам, як іх бачыць блогер. Па ягоным меркаванні, у ПКК няма лідараў, за якімі гатовыя пайсці людзі, няма і выбараў такіх лідараў. Гэта не дазваляе Палку расці.

Другая — нязгода з кадравай палітыкай палка. Шабуцкі распавядае пра нядаўняе звальненне кіраўніка прэс-службы ПКК (у медыя пра гэта не пісалі). «Ён чалавек быў добры і добра разбіраўся ў медыйцы. Я нязгодзен і з прычынай звальнення. Калі ты кіраўнік, то нават калі ёсць асабісты канфлікт, трэба сціснуць зубы і шукаць кампраміс, а не звальняць людзей», — кажа ён.

Трэцяя — нязгода з палітыкай штаба. Памылкай ён лічыць, да прыкладу, тое, што штаб ПКК не наладзіў працу з большасцю апазіцыйных сілаў. Па меркаванні Шабуцкага, Беларусь ніколі не вызваліць, калі беларусы не аб'яднаюцца.

Таксама ён нязгодны з тым, што штаб ПКК адмовіўся браць грошы ад фондаў і праводзіць марафон салідарнасці з беларускімі ваярамі. Пры гэтым, у ваяроў на перадавой не запыталіся, хоць ім шмат чаго не стае падчас баёў і байцы самі купляюць гэта з уласных грошай.

Максім Шабуцкі прапануе тры рэформы для Палка. Першы крок — гэта правядзенне выбараў камандзіра ПКК, які будзе ягоным тварам. Па меркаванні блогера, каб нікога не абразіць, другі кандыдат мусіць стаць намеснікам камандзіра.

Другая рэформа — гэта стаць больш адкрытымі і найперш даць разгорнутую фінансавую справаздачу па ўсіх ахвяраваннях ПКК і тым, як яны выдаткаваліся. Ён лічыць, што гэта вярнула б давер да кіраўніцтва ПКК.

Трэцяя рэформа — гэта аб'яднанне з кабінетам Ціханоўскай. Па меркаванні блогера, Ціханоўская на сёння лідар з найбольшай палітычнай суб'ектнасцю з усіх, што былі ў дэмакратычна настроеных беларусаў за ўвесь час існавання дэмакратычнага руху.

Такім чынам, моцны брэнд ПКК і моцная суб'ектнасць Ціханоўскай маглі б даць сінергію, якая пайшла б на карысць беларускаму руху ў свеце. 

У прэс-службе Палка Каліноўскага «Нашай Ніве» расказалі, што яны ўжо рыхтуюць відэа з адказамі на вострыя пытанні да кіраўніцтва. Яно з'явіцца на афіцыйных старонках Палка.

Каментары31

  • барадзед
    06.11.2023
    калі полк выкладзе чарговы відос з асабістымі прэтэнзіямі да Шабуцкага, як яны заўсёды робяць у адказ на крытыку - гэтую старонку нашай гісторыі можна зачыняць
  • Віталь
    06.11.2023
    Як толькі прыйшла пара рэальна ваяваць на фронце - былы мент зліўся. Чакана.
  • Мне паплакаць?
    06.11.2023
    Шаноўны сп. Шабуцкі, Вы былі ў складзе ВСУ толькі за тое што на момант уварваньня ва Ўкраіну былі грамадзянінам Беларусі і на момант уварваньня знаходзіліся натэрыторыі зь яко была зьдзейсьнена агрэсія. Аддавалі вайсковы абавязак ні боль ні меньш. Прыплетаць беларусаў і беларускую палітыку Вы маеце роўна столькі ж права як і Караеў. Вы працавалі ў ворганах палітычнага трора і слухаць Вас - сябе не паважаць

Міліцыя выпадкова апублікавала ВІДЭА для ўнутранага карыстання — інструкцыю, як трэба паводзіць сябе з насельніцтвам2

Міліцыя выпадкова апублікавала ВІДЭА для ўнутранага карыстання — інструкцыю, як трэба паводзіць сябе з насельніцтвам

Усе навіны →
Усе навіны

Вядомы гісторык прадказвае кітайска-расійскі канфлікт і бунт у Калінінградзе4

Мужчына спрабаваў завезці ў Беларусь залаты ровар. Аказалася, ён каштуе, як машына1

Рэзідэнт ПВТ узяў на працу сісадміна пасля ўсіх сумоўяў і звольніў праз гадзіну3

Пуцін прапанаваў Захаду дуэль: атачыць Кіеў сіламі СПА і ўдарыць па ім «Арэшнікам»25

Пуцін: Расія зробіць усё для бяспекі Беларусі11

Дамініка Пеліко асудзілі ў Францыі да 20 гадоў пазбаўлення волі 

У Мінску прадаюць легендарны Ford Mustang 1965 года. Колькі просяць за рэтра-аўто?2

Пуцін: Ваеннага сэнсу для УСУ заходзіць у Курскую вобласць і трымацца там няма ніякага6

Што вядома пра стан беларускі, якая звалілася з чацвёртага паверха на Пхукеце

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыя выпадкова апублікавала ВІДЭА для ўнутранага карыстання — інструкцыю, як трэба паводзіць сябе з насельніцтвам2

Міліцыя выпадкова апублікавала ВІДЭА для ўнутранага карыстання — інструкцыю, як трэба паводзіць сябе з насельніцтвам

Галоўнае
Усе навіны →