Усяго патроху22

Часопіс People назваў самага сэксуальнага мужчыну 2023 года

Амерыканскі часопіс People вызначыў самага сэксуальнага мужчыну 2023 года. Ім стаў герой папулярнага серыяла «Анатомія жарсці» («Анатомія Грэй») і трэцяй часткі «Дзённіка Брыджыт Джонс» Патрык Дэмпсі.

Патрык Дэмпсі. Фота: Kym Illman / Getty Images

«Я рады, што гэта адбываецца цяпер у маім жыцці. Прыемна мець прызнанне, і, безумоўна, маё эга парадавалі, але гэта дае мне магчымасць выкарыстоўваць гэта для чагосьці станоўчага», —распавёў 57-гадовы Дэмпсі ў інтэрв'ю для часопіса.

Патрык у другім шлюбе ўжо больш за 24 гады. Разам з Джыліян Фінк у іх трое дзяцей: 21-гадовая Талула і 16-гадовыя двайняты Саліван і Дарбі.

People

У 2015 годзе пара вырашыла расстацца, аднак у лістападзе 2016-га муж і жонка ўсё ж такі памірыліся.

Дэмпсі вядомы таксама сваім захапленнем аўтагонкамі. Ён — аўтагоншчык, які з'яўляецца срэбным прызёрам папулярных гонак 24 гадзіны Ле-Ман у класе LMGTE Am у 2015 годзе. 

Здымаўся ён таксама ў фільмах «Стыльная штучка», «Зачараваная», «Сябар нявесты», «Трансформеры 3: Цёмны бок Месяца».

Нядаўна Патрык зняўся ў галоўнай ролі ў фільме «Ферары» пра італьянскага аўтаканструктара і аўтагоншчыка Энца Ферары. Там ён сыграў гоншчыка П'етра Таруфі.

Вокладка часопіса People

Ён заснаваў Цэнтр Патрыка Дэмпсі ў гонар сваёй памерлай мамы для падтрымкі хворых на рак і іх блізкіх.

У 2022 годзе People назваў самым сэксуальным мужчынам Крыса Эванса — «Капітана Амерыку» з сусвету Marvel. У 2021 годзе такім чалавекам стаў акцёр Пол Рад.

Каментары2

  • Цім
    09.11.2023
    Такіх "самых сэксуальных" у кожным ранішнім аўтобусе штук пяць.
  • Волечка
    09.11.2023
    Цім, што праўда то праўда

Цяпер чытаюць

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

Катэдж за Нацыянальнай бібліятэкай стаў самым дарагім домам Беларусі, прададзеным у кастрычніку

У Францыі з царквы скралі і знішчылі мошчы святога Мікалая — таго, хто стаў правобразам Санта-Клауса6

Гамяльчук збіў сяброўку, скінуў яе з другога паверха, а пасля прапанаваў ажаніцца3

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў8

На Арлоўскай у Мінску сталі зносіць двухпавярховікі2

Зяленскі назваў найхутчэйшы спосаб завяршыць вайну33

Качанаву спыталі пра Threads. Яна адказала, што на дэстабілізацыю Беларусі «кінутыя такія грошы»31

У беларускіх чатах у Польшчы вярбуюць трафарэтчыкаў. За надпіс «Слава УПА» на помніку абяцаюць 500 даляраў14

Беларуска непрыемна здзівілася, калі пабачыла ў Гродне дзіцячыя танкі побач з будынкам былой камендатуры7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць