Грамадства77

КДБ завёў новую маштабную справу — цяпер супраць маршрутчыкаў. Затрымалі 20 чалавек

Камітэт дзяржбяспекі раскручвае чарговую справу, цяпер кіроўцаў таксі і маршрутчыкаў. Заведзена крымінальная справа за нявыплату падаткаў. Падазраваныя, паводле інфармацыі КДБ, ужо кампенсуюць шкоду.

Паводле КДБ, гаворка ідзе пра адзін з найбуйнейшых інтэрнэт-агрэгатараў у галіне пасажырскіх перавозак (кампанія не называецца), які абʼяднаў на сваёй платформе больш за 300 перавозчыкаў.

КДБ абвінавачвае ўладальнікаў інтэрнэт-рэсурса ў тым, што тыя нібыта змушалі кіроўцаў вазіць пасажыраў нелегальна. «За доступ да кліенцкіх баз і загрузкі пасажырамі прасілі рэгулярна дзяліцца з імі няўлічанай наяўнасцю. Каб выканаць гэтую ўмову, перавозчыкі хавалі абʼёмы ўласнай выручкі: не выдавалі пасажырам квіткі, выконвалі няўлічаныя рэйсы», — сцвярджае КДБ.

«Некаторыя перавозчыкі, якія жадалі працаваць незалежна ад уладальнікаў гэтага інтэрнэт-рэсурса, залучаліся ў злачынную дзейнасць шляхам шантажу і пагроз», — дадае КДБ.

Дзеянне ўдзельнікаў злачыннай групы кваліфікаваныя па артыкуле 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь як ухіленне ад выплаты падаткаў. У якасці падазраваных і абвінавачаных прыцягнулі больш за 20 асоб. «У цяперашні час фігуранты супрацоўнічаюць са следствам, даюць прызнальныя паказанні і прымаюць меры для пакрыцця нанесенай дзяржаве шкоды», — гавораць у КДБ.

Беларускае тэлебачанне анансавала выхад сюжэту, у якім распавядзе не толькі пра схемы сыходу ад выплаты падаткаў, але і пра тое, як «асобныя камерсанты спрабавалі зладзіць сабатаж і дыскрэдытаваць уладу».

Сёння на нарадзе ў Лукашэнкі сталі вядомыя падрабязнасці яшчэ адной буйной справы — так званай «малочнай». 

 

Каментары7

  • Ёсік
    14.11.2023
    Здавалася, усе любяць дырэктара саўгаса 'Беларусь", усім задаволеныя апошнія 29 гадоў, але ёсьць нейкія злачынцы, то на цукровых заводах, то на малочных, дрэваапрацоўчых ды іншых. Прыдумляюць нейкія сьхемы, каб жыць лепей за астатніх. Самае смешнае, што дырэктар саўгаса іх аглядае, такую справу даручае весьці, а яны, мярзотнікі, ніяк не рэагуюць, у сваю кішэню, дбаюць не аб росквіце гэтага саўгаса, а аб сваіх дзетках, каб іх выперці на той загніваючы захад, каб яны там пацукоў елі, мёрзьлі без дроў. А потым дырэктар саўгаса лямантуе на весь саўгас, якія яны нахабнікі, але не ўспамінае, што сам кожнага паставіў рабаваць дзяржпрадпрыемствы. Мо гэтыя хлопцы на бусах штосьці і хавалі, але не ў тых аб'ёмах, каб гэтую хлусьню несьці па ТБ.
  • 0101
    14.11.2023
    Галоўная злачынная групіроўка перамагае.
  • Лоер Ипкис
    14.11.2023
    Хех. Просто вы не видите связь.
    А связь такая: додик набрал новый полк шпиц-наза.
    А деньги на этих додиков откуда взять?
    Вова в своей аквадискотеке далек от нужд совецких белоруссов, денег стал давать мало. А всякому холую надо дать и много. Просто необеспеченные бумажки "Элорусский Убль" снова стремится к деноминации и девальвации, так как стоит меньше бумаги, на которой напечатан.
    Вот и давят людей.
    Потому что шпиц-наз денег стране не зарабатывает, он их только просирает.

Што запісана афіцыйнай прычынай смерці адзінага сына Ярмошынай?9

Што запісана афіцыйнай прычынай смерці адзінага сына Ярмошынай?

Усе навіны →
Усе навіны

«Грабуць вазкамі». У Віцебску прадпрымальнікі са згарэлага гандлёвага цэнтра прадаюць выратаваны тавар на вуліцы19

У Пружанскім раёне выпадкова застрэлілі паляўнічага4

У аграгарадку пад Маладзечнам з-за перабояў з электрычнасцю загараюцца ацяпляльныя катлы?6

Вялікабрытанія ўпершыню пратэсціравала радыёхвалевую сістэму супрацьпаветранай абароны. Што гэта такое?3

У якія еўрапейскія краіны ездзілі беларусы ў 2024 годзе?3

Азербайджанскі дэпутат: Расія павінна выбачыцца за атаку на самалёт Баку — Грозны10

Халезін: «Бяляцкі — добры кандыдат у прэзідэнты. Ён такі чалавек, які хацеў бы сузіраць Беларусь»9

Разведка Паўднёвай Карэі: УСУ ўзялі ў палон паўночнакарэйскага салдата2

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмешыць вас толькі канцоўка19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што запісана афіцыйнай прычынай смерці адзінага сына Ярмошынай?9

Што запісана афіцыйнай прычынай смерці адзінага сына Ярмошынай?

Галоўнае
Усе навіны →