Футбольны клуб «Ліверпуль» запрасіў на працу на пастаяннай аснове сербскую знахарку Мар’яну Кавачэвіч, у якой за апошні час многія вядомыя футбалісты праходзілі курс лячэння конскай плацэнтай.

З гульцоў мерсісайдскага клуба ў Кавачэвіч ужо лячыліся Аквілані, Бэнаюн, Джонсан, Аўрэліё, таму галоўны трэнер каманды Рафаэль Бэнітэс, параіўшыся з медыцынскім штабам, вырашыў прапанаваць знахарцы кантракт.

Раней Кавачэвіч запрашаў на працу «Манчэстар Сіці», аднак перамовы паміж бакамі ні да чаго не прывялі. Таксама ў паслугах сербскай знахаркі зацікаўлены румынскі ЧФР (Клуж), які прапанаваў ёй 190 тыс. фунтаў у год плюс прапісаны ў кантракце пункт, згодна з якім ёй не забараняецца лячыць футбалістаў іншых камандаў.

Што да «Ліверпуля», то ў прэм’ер‑лізе ён зараз ідзе на 8‑м месцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?