Грамадства99

«Выходзіць, што з коцікамі можна жаніцца?» Бондарава разгледзела патаемны падтэкст у крэатыўнай рэкламе

«Інфаказачку» Вольгу Бондараву гэтым разам натхніў на чарговы данос білборд з гумарыстычным надпісам «Коцікі — таксама людзі!», на якім рэкламаваліся мерапрыемствы, розным чынам звязаныя з катамі.

«Калі дакладнае сцвярджэнне, што коцікі — таксама людзі, як сказана на білбордзе, то выходзіць, што з коцікамі можна жаніцца, як практыкуюць у Брытаніі і іншых краінах гнілога Захаду.

Менавіта такі падтэкст, які цалкам супярэчыць нашай Канстытуцыі і здароваму глузду, закладзены ў дадзеным інфаўкідзе пад выглядам рэкламы выставы», — прыходзіць як заўсёды да арыгінальных высноў гродзенская даносчыца.

Каментары9

  • псіхіятр-аматар
    15.12.2023
    Даволі цікавы выпадак маніякальна-дэпрэсіўнага псіхозу з перыядычнымі абвастрэннямі. Прычына хаваецца недзе ў дзяцінстве, пэўна, бацька быў (ёсць) зацятым сталіністам, прыхільнікам "цвёрдае рукі".
  • Ёсік
    15.12.2023
    Гнілы захад? А чаго ты, [Рэд.Выдалена] езьдзіла ў Польшчу гандляваць, цыгарэты туды кантрабандай пёрла?
  • Ня-на-вісць да рускагаміру 
    15.12.2023
    Бондарава - Пудзіла. Жаніцца на ёй людзям катэгарычна нельга. Выключэнне для крумкачоў.

Цяпер чытаюць

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

У Мінску прадаюць дом з уласным басейнам, пра які можна марыць. Але цана кусаецца2

У аэрапорце Каліфорніі самалёт перакуліўся ўверх коламі1

Лондан доўга лічыўся сталіцай нажавых нападаў. Як гораду ўдалося збіць хвалю гвалту?12

Пасля самых дарагіх лекаў у свеце ў некалькіх дзяцей выявілі выпадкі раку1

Замест мэблевай фабрыкі ў Шклове зробяць завод металаканструкцый

Стала вядома, колькі грошай сям'я хворага Бруса Уіліса траціць на яго догляд5

Якім Ціханоўскі бачыць «Аб'яднаны Офіс»? Засядаюць 14 чалавек, а Ціханоўскую праз год чакаюць выбары83

«Трошкі і фатаграфіі няўдалыя». У Быхаўскім райвыканкаме расказалі, чаму ў скульптуры да Года жанчыны такі дзіўны твар6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць