Грамадства2222

Якая пенсія будзе ў Лукашэнкі пасля адыходу ад улады?

Паводле закона, пасля смерці экс-кіраўніка дзяржавы з бюджэта павінны плаціць усім членам яго сям'і.

Днямі дэпутаты ўхвалілі праўкі ў закон «Аб прэзідэнце Рэспублікі Беларусь», якія гарантуюць шыкоўнае жыццё на пенсіі Лукашэнку і ягонай сям'і. Пра якую суму выплат ідзе гаворка?

У абноўленым законе гаворыцца, што экс-прэзідэнт працягне пажыццёва атрымліваць зарплату штомесяц у 100-працэнтным памеры. Гэтыя выплаты гарантуюцца незалежна ад таго, ці ёсць у яго іншыя крыніцы даходу.

Апошні раз звесткі пра заробак Лукашэнкі публікаваліся перад выбарамі 2020 года. Тады ён пазначыў, што за 2019 год зарабіў 117 068 рублёў. Гэта 9755 рублёў на месяц.

Калі пералічыць у валюту, заробак Лукашэнкі складаў каля 4670 даляраў. 

Аднак, як вынікае з абноўленага закона, памер рэгулярных выплат пасля адыходу ад улады будзе роўны заробку новага дзеючага прэзідэнта.

Такім чынам Лукашэнку не будзе страшная ніякая дэвальвацыя або дэнамінацыя беларускага рубля. Так ён засцярог сябе ад трапляння ў пастку, у якой апынуўся першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч, калі цягам некалькіх гадоў атрымліваў пенсію эквівалентную некалькім далярам. У 2013-м, напрыклад, пенсія першага кіраўніка незалежнай Беларусі складала 37 цэнтаў, а ў 2015-м — 20 цэнтаў.

Нагадаем, Лукашэнка ў 1997-м адмяніў пастанову парламента аб пажыццёвай пенсіі былому прэм'еру і кіраўніку дзяржавы ў памеры 70-75% ад акладу дзейнага прэм'ера і спікера. Гэта азначала, што пенсіі былі зафіксаваныя на ўзроўні сум, пазначаных на момант выдання дэкрэта.

Дабіцца павышэння пенсіі ў Шушкевіча атрымалася толькі напрыканцы 2015 года — ён стаў атрымліваць 220 даляраў.

Паклапаціўся пра сям'ю

Вяртаючыся да асобы Лукашэнкі — за кошт бюджэту будзе арганізавана не толькі яго пахаванне і ўвекавечанне памяці.

Згодна з законам, пасля смерці экс-прэзідэнта кожнаму з членаў яго сям'і пажыццёва прызначаецца грашовае ўтрыманне (100% ад зарплаты дзейнага прэзідэнта) незалежна ад наяўнасці ў іх іншых крыніц сродкаў да існавання.

Фота: president.gov.by

Хто маецца на ўвазе пад членамі сям'і, якія пасля смерці экс-прэзідэнта будуць атрымліваць прэзідэнцкую зарплату, не ўдакладняецца. 

Таксама, згодна з абноўленым законам, сам экс-прэзідэнт і члены яго сям'і будуць мець дзяржаўную ахову. 

Апроч гэтага, былому прэзідэнту бясплатна перадаецца ва ўласнасць на выбар для пастаяннага пражывання нерухомасць, якая знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці ў Беларусі, уключаючы зямельны ўчастак з размешчанымі на ім капітальнымі пабудовамі, іншай нерухомасцю, у тым ліку гаспадарчага прызначэння, а таксама рухомая маёмасць, звязаная з добраўпарадкаваннем і эксплуатацыяй нерухомасці, гаворыцца ў дакуменце.

Цалкам азнаёміцца з дакументам можна па спасылцы.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары22

  • Kub
    28.12.2023
    А якую пенсію "чэсныіюедны" прызначыў шпіцу?!
  • 60 тысяч $ мінімум у месяц
    28.12.2023
    4670 даляраў у месяц толькі на тых лукашэнак, якіх бачым на фота (13 штук) гэта 60 тысяч долараў у месяц.
  • Железный Дровосек
    28.12.2023
    Вон,эти южные любители парадов тоже рассчитывали жить вечно,тоже чужих внучек их таскали,а потом Ху*к,вы слушаете Маяк!

Цяпер чытаюць

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты

Усе навіны →
Усе навіны

Дзе-нідзе ў Беларусі прайшоў буйны град ФОТЫ

На 9 мая Расія можа зноў паспрабаваць запусціць ракету «Сармат»4

На «Еўрабачанні» адной з удзельніц насуперак правілам дазволілі граць на жывым інструменце

Свята-Елісавецінскаму манастыру забаранілі праводзіць на 9 мая выставу зброі. Але затое будуць вучыць рубанню шашкай17

У Мінску не дазволілі правесці шэсце «Бессмяротнага палка»19

Зноў адкрыецца гатэль «Пекін», які не працаваў з пачатку года1

Украінскі Генштаб паведаміў пра паражэнне НПЗ у Пермскім краі4

Лукашэнка з Пуціным заўтра разам павячэраюць15

МАК зняў усе абмежаванні з беларускіх спартсменаў. З расійскіх — не27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць