Памёр вядомы савецкі і беларускі тэлевядучы Аляксандр Дамарацкі. Пра гэта тэлеканалу АНТ паведаміла сям'я журналіста.
Дамарацкі працаваў на тэлебачанні з 1972 года, спачатку вёў навіны, потым культурніцкія праграмы: «Святло далёкай зоркі», «Проста праграма» і інш.
«Любіў выязджаць на здымкі. Наогул праца была проста касмічная ў параўнанні з сённяшнімі магчымасцямі ТБ. Уявіце, мы рабілі тое, што і сённяшнія журналісты: аператыўна збіралі і падавалі інфармацыю, сачылі за кожнай падзеяй, але пры якіх тэхнічных умовах! Плёнка — чорна-белы негатыў, трэба было паўтары гадзіны чакаць, пакуль яна выйдзе ў эфір, манціравалі ўручную спецыяльным прэсам, клеілі…», — распавядаў ён.
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі

Каментары