Паводле інфармацыі пракуратуры, у 2020 годзе шматдзетнай маці з Дзятлава было дадзена права на датэрміновае распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу ў 10 тысяч даляраў ЗША з мэтай паляпшэння жыллёвых умоў — каб яна набыла кватэру.

У ліпені 2020 года жанчына ў натарыяльнай канторы Дзятлаўскага раёна заключыла дамову куплі-продажу з уласнікамі на набыццё кватэры ў Дзятлаве. Яна павінна была пералічыць да верасня 2020 года на адкрыты рахунак прадаўца 24,6 тысяч рублёў (эквівалентна сродкам сямейнага капіталу), а астатнюю суму перадаць наяўнымі да студзеня 2021 года.

У кастрычніку 2020 года пакупнік і прадавец падпісалі дагавор куплі-продажу кватэры за 50 тысяч рублёў. Але высветлілася, што разлік паміж бакамі ўжо быў праведзены да яго заключэння.

Пракуратура Дзятлаўскага раёна вырашыла, што атрыманне жанчынай сямейнага капіталу было разлічана на фактычнае атрыманне наяўных, а не выкарыстанне грошай па мэтавым прызначэнні. Таму пракуратура прадʼявіла жанчыне іскавую заяву аб спагнанні з яе 10414 долараў ЗША (з працэнтамі на сямейны капітал) як выкарыстаны не па мэтавым прызначэнні.

Рашэннем суда іскавая заява пракурора задаволена ў поўным абʼёме.

Чытайце таксама:

Кватарантка арэнднай кватэры палічыла, што шмат плаціць. Аказалася, што яна мае рацыю

Істотна змянілася сума падарунка, што не будзе абкладацца падаткам

У Мінску прадаюць ідэальную кватэру для фанатаў шахмат 

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
11