Пра затрыманне разьбяра па дрэве, народнага майстра Беларусі Юрася Камандзірчыка паведамляе «Позірк». Паводле яго ананімнай крыніцы, сілавікі прыйшлі да Камандзірчыка дадому.

Паводле звестак крыніцы, майстар ад'язджаў за мяжу на працу і вярнуўся ў Беларусь, каб аформіць пенсію. Сам Камандзірчык напісаў пра вяртанне ў фэйсбуку ў канцы 2023 года. Падставы затрымання невядомыя.
62-гадовы Юрась Камандзірчык — сябра Саюза народных майстроў, з 2021 года Народны майстар Беларусі. Жыве ў Мядзелі.
Ён адзін з аўтараў мемарыяльнага крыжа беларускаму дзеячу Вацлаву Ластоўскаму на месцы масавага пахавання ахвяр сталінскіх рэпрэсій ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам. Ягоныя работы размешчаныя ў розных месцах Беларусі.
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Каментары