Вайна66

У барацьбе за ініцыятыву ў вайне Залужны робіць стаўку на беспілотнікі

Галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі Украіны апублікаваў праграмны артыкул, у якім падрабязна патлумачыў актуальную ваенна-палітычную сітуацыю і распавёў, што неабходна рабіць у 2024 годзе.

Байцы палка Каліноўскага з дронамі. Скрыншот відэа BelWarrior / Telegram

У артыкуле, апублікаваным на афіцыйным сайце Узброеных сіл Украіны, Валерый Залужны адзначае, што ва ўсе часы стратэгія перамогі складалася ў знішчэнні праціўніка і захопе ці вызваленні тэрыторыі. Пры гэтым формы і спосабы, якімі гэта дасягалася, наўпрост залежалі ад узроўню развіцця ўзбраення і ваеннай тэхнікі.

Галоўнакамандуючы адзначае, што развіццё ўзбраення і ваеннай тэхнікі, асабліва беспілотных сістэм патрабуюць змены стратэгіі. На яго погляд, беспілотнікі разам з іншымі відамі ўзбраення з'яўляюцца ці не адзіным інструментам выхаду з пазіцыйнай вайны, якая не выгадная Украіне.

Якія існуюць перашкоды

Пры гэтым у цяперашняй сітуацыі ёсць шэраг фактараў, якія ўплываюць на прыняцце рашэнняў па пошуку новых формаў прымянення сілаў абароны. Сярод іх:

  • нестабільная палітычная сітуацыя вакол Украіны, якая прыводзіць да скарачэння ваеннай падтрымкі;
  • высокая верагоднасць правакавання Расіяй серыі канфліктаў на прыкладзе Ізраіля і Емена, адцягненне асноўных партнёраў ад падтрымкі Украіны;
  • вычарпанне ў партнёраў запасаў ракет і боепрыпасаў для артылерыі і СПА ў сувязі з высокай інтэнсіўнасцю баявых дзеянняў ва Украіне і немагчымасць іх хутка вырабіць на фоне сусветнага дэфіцыту пораху;
  • недастатковая эфектыўнасць санкцыйнай палітыкі, што дазваляе Расіі паспяхова весці пазіцыйную вайну на знясіленне;
  • істотная перавага ў мабілізацыйным рэсурсе ў праціўніка, няздольнасць дзяржаўных інстытуцый Украіны палепшыць камплектаванне Сіл абароны без ужыцця непапулярных мер;
  • недасканаласць нарматыўна-прававой базы, якая рэгулюе ВПК у Украіне;
  • частковая манапалізацыя ВПК, якая прыводзіць да цяжкасцяў у вытворчасці айчынных боепрыпасаў;
  • нявызначанасць далейшага характару ўзброенай барацьбы такога маштабу і, як следства, складанасці для саюзнікаў у вызначэнні прыярытэтаў падтрымкі.
Валерый Залужны з генераламі НАТА. Фота: Галоўнае камандаванне Узброенымі сіламі Украіны

Што рабіць

Валерый Залужны лічыць, што асноўным варыянтам атрымання перавагі зʼяўляецца засваенне ўсяго арсеналу адносна танных, найноўшых і вельмі эфектыўных спосабаў, якія хутка развіваюцца. Прычым асноўны ўпор ён прапаноўвае зрабіць на павелічэнне здольнасцяў беспілотных і іншых тэхналагічных сістэм. Гэта ў выніку паўплывае і на структуру Сіл абароны Украіны.

Залужны адзначае неабходнасць стварэння новага дызайну аперацый, якія будуць грунтавацца пераважна на стварэнні ўмоваў і дасягнення адпаведных эфектаў, якія будуць садзейнічаць рэалізацыі мэты аперацыі. Менавіта стварэнне неабходных эфектаў карэнным чынам прыводзіць да зменаў у сістэме прымянення сродкаў вядзення вайны.

Спосабамі стварэння неабходных эфектаў, на погляд Залужнага, зʼяўляюцца асобныя аперацыі па стварэнні лічбавага поля і кантролі над радыёэлектроннай абстаноўкай; камбінаванае выкарыстанне ўдарных беспілотнікаў і кіберсродкаў; лагістычныя аперацыі.

Сярод аперацый па дасягненні эфектаў галоўнакамандуючы называе аперацыі па паніжэнні эканамічнага патэнцыялу праціўніка; па яго поўнай ізаляцыі і знясіленні; рабатызаваныя пошукова-ўдарныя аперацыі; рабатызаваныя аперацыі па кантролі крызіснага раёну; псіхалагічныя аперацыі ўдарнымі сродкамі; абаронныя тэхналагічныя бескантактныя аперацыі.

Прычым, як адзначае Залужны, гэты пералік аперацый будзе пастаянна расці з развіццём саміх сродкаў і патрабаваць зменаў у дактрынальных дакументах, фармаванні цалкам новай філасофіі падрыхтоўкі і вядзення баявых дзеянняў.

Стаўка на беспілотнікі

На погляд Залужнага, беспілотныя і іншыя найноўшыя тэхналагічныя сістэмы здольныя вырашыць шэраг ключавых праблем у арганізацыі і вядзенні баявых дзеянняў. З іх дапамогай павышаецца ступень бескантактнасці і, як следства, зніжаецца ўзровень страт і ступень ролі традыцыйных сродкаў паражэння ў выкананні баявых задач. А самі баявыя дзеянні адбываюцца з абмежаваным прыцягненнем цяжкай баявой тэхнікі.

Беспілотнікі дазваляюць паражаць як надводныя, так і падводныя сілы праціўніка на ўсю глыбіню тэатра ваенных дзеянняў на моры з высокай эфектыўнасцю і мінімальнымі рызыкамі для асабовага складу. З іх дапамогай можна наносіць масіраваныя раптоўныя ўдары па абʼектах крытычнай інфраструктуры і камунікацый праціўніка без выкарыстання дарагіх і складаных у эксплуатацыі ракет і пілатуемай авіяцыі.

Задачы на 2024 год

Залужны адзначае, што для авалодання новымі формамі і спосабамі вядзення ваенных дзеянняў Сілам абароны неабходна стварыць зусім новую дзяржаўную сістэму тэхналагічнага пераўзбраення. Гэта, па разліках галоўнакамандуючага, можа заняць да пяці месяцаў.

Залужны лічыць, што ў сучасных умовах ВСУ валодаюць магчымасцямі, якія дазваляюць не толькі знішчаць ворага, але і забяспечваюць існаванне дзяржаўнасці.

Таму неабходна скарыстацца магчымасцямі для максімальнага назапашвання найноўшага баявога патэнцыялу, які дазволіць меншымі рэсурсамі наносіць праціўніку максімальную шкоду, спыніць агрэсію і засцеражэ ад яе Украіну ў будучыні.

Чытайце яшчэ:

«Патрэбныя новыя тэхналогіі, каб прарвацца ў такой вайне». Залужны апублікаваў новы праграмны артыкул

Залужны: Вайна зайшла ў тупік. Яна можа зацягнуцца на гады і выматаць украінскую дзяржаву

Зяленскі мае намер абвясціць аб звальненні Залужнага цягам некалькіх дзён — CNN

Каментары6

  • Віталь
    02.02.2024
    Пры гэтым Залежны кладзе тысячы чалавек у барацьбе за "пасадкі" штурмуючы іх пяхотай...
  • ...
    02.02.2024
    Хе, сколько тут подоляков собралось, смотрю... И каждому с высоты дивана виднее, как Залужный должен командовать. 
  • ЯНКА
    02.02.2024
    Як я бачу, шмат хто тутака супраць Зяленскага. А мне ён падабаецца й, найперш, сваей мужнасьцю, настойлівасьцю. У адрозьненьне ад нездара Залужнага!

Памёр дзед Колі Лукашэнкі — былы вязень ГУЛАГа, асуджаны за дапамогу «бандэраўцам»9

Памёр дзед Колі Лукашэнкі — былы вязень ГУЛАГа, асуджаны за дапамогу «бандэраўцам»

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнты-аматары запусцілі ў космас гіпергукавую ракету ўласнай вытворчасці2

Куды небяспечна ехаць беларусам, якіх на радзіме пераследуюць за палітыку КАРТЫ15

Аб'явілі збор на падтрымку Васіля Верамейчыка10

«Па-ўсякаму бывае. Так дзяржава вырашыла, так зрабіла». Літоўскія чыноўнікі пракаментавалі справу Верамейчыка15

Выратаваныя беларускія альпіністкі расказалі, як выжылі ў гарах Турцыі1

У Брэсце чыноўнікі паспрабавалі перабіць рэкорд БРСМ па колькасці дзяржсцягоў на квадратны метр ВІДЭА4

Маск і Рамасвамі расказалі, як будуць скарачаць выдаткі. Вось чаму гэта можа моцна паўплываць і на Беларусь18

У Расіі 49-гадовы рэжысёр зрабіў прапанову 17-гадовай актрысе. Сацсеткі абурыліся іх рамантычным ФОТА17

Мужчына збіў наведнікаў на пошце ў Дрыбінскім раёне. Адна жанчына памерла ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр дзед Колі Лукашэнкі — былы вязень ГУЛАГа, асуджаны за дапамогу «бандэраўцам»9

Памёр дзед Колі Лукашэнкі — былы вязень ГУЛАГа, асуджаны за дапамогу «бандэраўцам»

Галоўнае
Усе навіны →