Грамадства1010

Тэсціроўшчыца падзялілася лайфхакам, як адкладаць 80% заробку

«У мяне атрымліваецца адкладаць 80% свайго даходу! Гучыць фантастычна, але гэта сапраўды так. Распавядаю, як уладкаваны мой бюджэт і колькі мне ўдалося сабраць з такім падыходам», — гісторыю Святланы, якая мае досвед працы восем гадоў, расказвае Devby.io.

Не плачу за кватэру, не трэба шмат адзення і касметыкі

«Я працую тэсціроўшчыцай у беларускай дзяржканторы. Да гэтага працавала ў прыватнай кампаніі, але прадукт таксама быў разлічаны на беларускі рынак».

Жыву з хлопцам у кватэры яго бацькоў. Таму на арэнду не трацімся. На прадукты скідваемся разам. У нас ёсць агульная скарбонка, куды мы складаем гатоўку. На выходных я падзарабляю на стайні (больш для душы, чым для грошай), грошы туды таксама ідуць у тую самую скарбонку.

Са свайго заробку трачу рэгулярна на:

  • абаненцкую плату за сувязь,
  • праязны на метро,
  • на праезд (маршрутка) для паездак на стайню.

Яшчэ з тратаў могуць быць падарункі блізкім. Калі планую падарыць нешта дарагое, то адкладаю асобна.

Часам можам зайсці ў шаурмічную або рэдка замовіць нешта ў офіс з ежы. Звычайна я бяру ссабойкі.

Абутак і адзенне я купляю рэдка, мне камфортна хадзіць у адным і тым жа. Манікюр, педыкюр раблю сама. Фарбавацца не люблю, таму на дэкаратыўную касметыку таксама не трачу. Валасы не фарбую — падабаецца натуральны колер, стрыжэ мяне мама раз у пару месяцаў. Машыны ў мяне таксама няма, а гэта звычайна прыстойны артыкул выдаткаў.

Усё адносна дарагія рэчы (гадзіннікі, навушнікі, электронная кніжка) мне падарыў хлопец. Хацелася б змяніць тэлефон, але пакуль прыярытэтнае паехаць кудысьці ў адпачынак. Камунальныя плацяжы + інтэрнэт аплачвае хлопец. Ён працуе рэпетытарам англійскай, даход у нас прыкладна аднолькавы.

Калі ідзём у кафэ або рэстаран, то аплачвае хлопец. Калі ідзём у тэатр, то квіткі купляе хтосьці з нас. У падарожжа ўкладваюцца абодва пароўну. Асабістыя патрэбы (адзенне, тавары для догляду за сабой, хобі) задавальняе кожны сам свае. Перыядычна хлопец мне можа нешта купіць з адзення. Нядаўна купіў зімовую куртку.

Калі нешта тэрмінова трэба купіць з адзення ці нешта для дома, то менш адкладаем. Але такое бывае рэдка. За дастаўку ежы дадому плаціць хлопец.

Стыль жыцця або свядомая эканомія?

Як толькі атрымліваю заробак, то я адразу ж купляю валюту на пэўную суму. Спачатку на рахунку збіраю даляры, потым здымаю, калі некалькі тысяч назбіраецца. Цяпер пачала ў еўра збіраць — за падарожжа часта трэба плаціць менавіта ў гэтай валюце. Захоўваю грошы проста ў кэшы, я нічога не разумею ў інвестыцыях.

Дарэчы, тое, што я адкладаю ў валюце, вельмі дапамагае эканоміць. Калі скарбонка будзе ў беларускіх рублях, то туды вельмі проста залезці. А так трэба ісці, мяняць грошы.

Вядома, бываюць сітуацыі, калі да заробку яшчэ тыдзень, а засталося 30 рублёў. І нічога, жыву на гэтыя грошы. Ежа ж закупляецца з загадзя адкладзеных грошай. Праязны загадзя аплачаны. Вось гэта і прывучае да рацыянальнай траты грошай. Зло — гэта Wildberries, але не будзеш жа ты на апошнія грошы там нешта купляць?

У маім выпадку такая эканомія — гэта выбар. Мне ж не трэба карміць сям'ю з трох чалавек на 1500 рублёў. Мой хлопец таксама не транжырыць, як і многія мужчыны, рэдка купляе вопратку.

Я такі чалавек, што, калі не буду сябе моцна абмяжоўваць (пры атрыманні даходу адразу купляць на пэўную суму валюту), то грошы патрачу на ўсякае глупства. Чалавек-крайнасць.

З такім падыходам мне ўдалося сабраць каля 17 тысяч долараў за 5 гадоў. Пакуль не ведаю, куды іх выдаткаваць. Думаю пра кватэру, але часам хочацца выдаткаваць усё на падарожжа ў экзатычныя месцы.

Каментары10

  • Мыш
    22.03.2024
    Лайфхак: няхай нехта іншы за ўсё плаціць! Так можна і 100% заробку адкладваць )))
  • 1
    22.03.2024
    Надзвычай карысны лайфхак. За ўсё, ці амаль за ўсё плаціць хлопец / яго бацькі. Але адначасова з тым, хутчэй за ўсё, павінна быць поўнае раўнапраўе ва ўсім, што датычыцца абавязкаў. 
  • Кастусь
    22.03.2024
    похоже на историю успеха в духе "Как стать хозяинов 6 квартир в Москва к 30 годам? Надо родиться дочкой судьи"

Стала вядома, хто жаніх былой дэпутаткі Марыі Васілевіч26

Стала вядома, хто жаніх былой дэпутаткі Марыі Васілевіч

Усе навіны →
Усе навіны

Гайдукевіч заклікаў не дапускаць да выбараў «здраднікаў» і «пятую калону»6

«Чорны» археолаг заявіў, што гэта ён знайшоў скарб вялікіх князёў у Кафедральным саборы — скандал у Вільні5

Меркаваны біёграф Ілана Маска лічыць, што мільярдэр уяўляе небяспеку для ўсяго свету8

МЗС Польшчы збіраецца ўзмацніць правілы выдачы віз

Трамп апублікаваў карту з Канадай, далучанай да ЗША23

У Энгельсе Саратаўскай вобласці пасля атакі беспілотнікаў адбыўся моцны пажар

Беларусь нарасціла вайсковую прысутнасць на ўкраінскай мяжы

Былы адказны за ахову ўсіх пасольстваў на тэрыторыі Беларусі атрымаў крымінальны тэрмін — але з нюансам4

Прэм'ер Даніі адказала наконт прапановы Трампа пра Грэнландыю2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, хто жаніх былой дэпутаткі Марыі Васілевіч26

Стала вядома, хто жаніх былой дэпутаткі Марыі Васілевіч

Галоўнае
Усе навіны →