Грамадства4040

Беспрацоўны айцішнік збірае на арэнду кватэры праз «Байсол». У інстаграме абурыліся, калі ён запосціў новыя красоўкі

Што можа (а чаго не можа) дазволіць сабе чалавек, якому збіраюць данаты? У нечаканую сітуацыю трапіў Максім Канавалаў. Раней хлопец працаваў у сферы IT, а потым страціў працу і звярнуўся па дапамогу ў «Байсол». Некаторыя яго падпісчыкі ў інстаграме абурыліся пасля таго, як Максім пахваліўся ў сторыс купляй чарговай пары красовак «Пума».

Максім Канавалаў. Фота з асабістага архіва героя.

Але пра ўсё па парадку. Шмат гадоў таму Максім працаваў журналістам, пасля стаў індывідуальным прадпрымальнікам у Гомелі. Пасля выбараў-2020 хлопец удзельнічаў у пратэстах — затрымалі яго ўвечары 9 жніўня.

Максіму прысудзілі 15 сутак, але яго разам з іншымі адпусцілі раней пасля таго, як затрыманыя падпісалі паперку, што не будуць больш удзельнічаць у несанкцыянаваных мерапрыемствах.

Хлопец кажа, што ў нейкі момант яму спатрэбілася дапамога ў аплаце сутак і ён звязаўся з праваабаронцам Леанідам Судаленкам. Пасля праз гэты выпадак Максіма выклікалі ў якасці сведкі даваць паказанні ў судзе па справе Судаленкі.

— Я сказаў, што мне сапраўды аплацілі суткі. Пацвердзіў, што Леанід не прасіў зрабіць за гэта нешта ўзамен.

Максім кажа, што ў Беларусі яму рэгулярна тэлефанавалі сілавікі і задавалі пытанні наконт розных крымінальных спраў — шукалі сведак і падазраваных.

Тым часам ён пачаў перавучвацца і ў выніку трапіў у EPAM. Пасля пачатку вайны ва Украіне яму і іншым супрацоўнікам прапанавалі рэлакейт, і літаральна на наступны дзень — 2 сакавіка 2022 года — Максім ужо быў у Вільні.

— Бліжэй да зімы ў мяне заканчвалася другая літоўская віза D. Мой дазвол на жыхарства па Blue Card яшчэ не быў гатовы, таму мне трэба было выехаць з тэрыторыі Літвы. На свой страх і рызыку я вырашыў напрыканцы лістапада паехаць у Беларусь. На беларускай мяжы мяне адправілі на дадатковую праверку, павялі да начальніка мытні. Туды ж прыйшлі маладыя супрацоўніцы з камерай, сталі пытацца, адкуль я еду, дзе працую, колькі ў мяне з сабой грошай, праверылі мой заплечнік. Праз мяне аўтобус затрымаўся недзе на гадзіну.

Атрымалася так, што ДНЖ Максіма быў гатовы ўжо праз тры дні, але на радзіме ён прабыў каля тыдня. Кажа, адзінае, што паспеў зрабіць — падлячыць зубы. У першы дзень снежня хлопец вярнуўся ў Літву.

На жаль, у 2023 годзе праект, у якім працаваў Максім, скончыўся, а новы, па яго словах, кампанія не знайшла. Таму ў жніўні 2023 года ён застаўся без працы. З гэтага моманту хлопец шукаў працу самастойна.

— Не ведаю, ці са мной нешта не так, ці сапраўды попыту няма… Шукаў працу і як дыджытал-маркетолаг — але нічога. Са мной звычайна звязваюцца рэкрутары з іншых краін ЕС, і быццам усё добра, але калі даведаюцца пра мае праблемы з дакументамі (я, напрыклад, не магу адкрыць ІП, каб працаваць з іншымі краінамі) і што ў мяне няма 18 месяцаў стажу працы ў Літве, каб я мог пераехаць яшчэ кудысьці, то размова звычайна заканчваецца. А прапаноў ад мясцовых кампаній я пакуль не атрымаў.

Максім кажа, што ў роспачы вырашыў рабіць гуманітарны ДНЖ і звярнуўся па дапамогу ў правааабарончую арганізацыю.

— Яны мне дапамаглі, зрабілі хадайніцтва. Я спадзяваўся, што яшчэ і акажуць фінансавую падтрымку. Але гэта немагчыма — я ж прыехаў у Літву як эканамічны мігрант. Дзякуй ім вялікі, што дапамаглі з дакументамі. Яны таксама прапанавалі мне курсы літоўскай мовы, я схадзіў на два заняткі. Зразумеў, што гэта вельмі складана. І я вырашыў, што буду вучыць самастойна па кніжках, бо на занятках я тармазіў.

У сакавіку 2024 Максіму павінны былі ануляваць яго Blue Card, але паколькі ён ужо падаўся на гуманітарны ДНЖ, гэтага рабіць пакуль не сталі. Хлопец спадзяецца атрымаць новы дазвол на жыхарства напрыканцы красавіка.

— Калі не атрымаецца да гэтага часу знайсці працу па спецыяльнасці, дык буду думаць над тым, каб змяніць сферу.

Максім кажа, што пяць месяцаў жыў на ўласныя накапленні. А цяпер яму патрэбна дапамога, таму ён звярнуўся ў «Байсол» і папрасіў 2500 еўра на аплату кватэры і «падтрымку мінімальнай жыццядзейнасці».

— Маральна было вельмі складана на гэта вырашыцца. Я не прывык прасіць аб дапамозе: ты здаровы лоб, а тут у такім становішчы… Грошы на арэнду кватэры скончыліся ў студзені, на ежу яшчэ ёсць. Неяк атрымалася дамовіцца з уласнікамі, каб яны пачакалі доўг.

Жыве ён у невялікай кватэры-студыі, якая разам з камунальнымі паслугамі абыходзіцца ў 500 еўра. Хлопец прызнаецца, што ўласнікі кватэры да яго сітуацыі паставіліся з паразуменнем. Даведаўшыся пра праблемы з грашыма ў Максіма, сталі запрашаць яго на вячэры, а таксама калі-некалі прывозілі кватаранту прадукты.

— Зараз уласнікі плануюць прадаць тую кватэру, у якой я жыву, і пераехаць за горад. Але прапаноўваюць мне пераехаць у іх кватэру ў Старым горадзе і пажыць там, пакуль я вырашаю фінансавыя пытанні. Не ўяўляю, што рабіў бы, калі б яны сказалі, што прадаюць кватэру. «А ты рабі што хочаш». Дзе ж мне ўзяць грошы на новае жыллё? Да сяброў? Не факт, што яны пагодзяцца. Плюс я паважаю асабістую прастору іншых.

Нядаўна падпісчыкі Максіма ў інстаграме абурыліся: распавядаючы пра пераезд на новую кватэру і збор грошай на «Байсол», хлопец выклаў у сторыс фота новых красовак Puma, якія стаяць на вежы з абутковых каробак, і падпісаў: «З гэтай нагоды шліфануўся яшчэ адной Puma, інакш ніяк».

Скрыншот сторыс у інстаграме Максіма.

Некаторыя людзі пачалі казаць, што не час набываць новы брэндавы абутак, калі ты просіш аб данатах. Максіму прыйшлося тлумачыць свой учынак у сторыс:

«Хацеў 15 хвілін славы, але не так. Зусім не проста прызнацца, што са студзеня не цягну аплату арэнды. Лоб здаровы, а пралічыўся, геданіст х**ў. Мне ўжо прыляцела лютасць за красоўкі, маўляў, ты данаты збіраеш ці што. У апраўданне скажу, што пара набытая па зніжцы і са спажывецкіх запасаў. І толькі на выпадак, калі папярэдняя пара парвецца, а такая рызыка ўжо ёсць.

Па чэрвеньскай працы я ўсё яшчэ чакаю адказу. Цяпер я жадаю толькі аднаго: супакою, прымірэння і магчымасці працаваць без нейкіх абмежаванняў па сферах і заробках. З айцішкай не выгарае пакуль, выгараю сам».

Скрыншот сторыс у інстаграме Максіма.

Максім патлумачыў гэты выпадак «Нашай Ніве» так:

— Я фанабэрыста вяду інстаграм, так здаецца некаторым. Так, я выклаў красоўкі, якія купіў на днях па зніжцы за 54 еўра. Тое, што выклаў фота на фоне пяці каробак… Гэта проста жарт. Гэта не значыць, што я купіў чарговыя красоўкі за данаты. Тым больш гэта проста замена пары абутку, якая таксама можа парвацца.

Некаторыя людзі паставіліся да гэтага даволі сур'ёзна. Я нават тлумачыў сітуацыю адной дзяўчыне, якая абуралася. Здаецца, яна ўсё зразумела. А некаторыя сябры ўспрынялі ўсё як жарт. Адзін мне нават скінуў грошы на карту, напісаўшы ў прызначэнні плацяжу «На красоўкі».

Хлопца здзівіў гэты выпадак хейту.

— Я не стаў выдаляць сторыс (хоць мне гэта раіла адвакатка, якой тая дзяўчына таксама напісала), паспрабаваў патлумачыць усім сітуацыю.

Скрыншот сторыс у інстаграме Максіма

Максім падкрэслівае, што іншых парадаў наконт таго, як яму трэба жыць, ён не атрымліваў.

— У людзей было неразуменне, чаму я выклаў красоўкі, калі мне жыць няма на што. Якога хрэна я панты кідаю? Не ведаю, як сказаць інакш. Я паспрабаваў неяк супакоіць. Калі мне сумна, я, мусіць, перагінаю палку, калі вяду вось так інстаграм. Таму што пакуль я быў з працай, мне падабалася паказваць прыгожае жыццё.

Я любіў браць міні-адпачынкі і ездзіць на канцэрты ў іншыя краіны. Напрыклад, быў на канцэры Ханса Цімера ў Амстэрдаме і літаральна мог да яго дакрануцца, калі ён граў. І на канцэрце Кендрыка Ламара быў, на канцэрце Depeche Mode і многіх іншых. Я гэта паказваў людзям. Банальны інстаграмаўскі кантэнт — як я на сняданкі хаджу, як я па вуліцах шпацырую. Мне некаторы час было нават сорамна гэта ўсё паказваць — у 2022 годзе асабліва — бо ва Украіне вайна, у Беларусі рэпрэсіі. А тут я хаджу ў Еўропе з тэлефончыкам… Канцэрты былі маім спосабам не звар'яцець, прыйсці ў парадак. Бо стрэс ад пераезду і трэба было неяк далей жыць. Я паказваў падпісчыкам без рэтушы, як я жыву. Магчыма камусьці здавалася, што я хачу ўзвысіцца, але гэта не так.

У інстаграме хлопца сапраўды шмат фота з канцэртаў у іншых краінах. Напрыклад, у мінулым снежні, ужо не маючы працы, ён ездзіў у Берліне на Moderat і The Prodigy.

Тут Максім зноў згадвае пра красоўкі і кажа, што перастараўся. І што нават доўга не мог заснуць пасля прэтэнзій, якія прыляцелі.

— А што было б, калі б я сказаў, што на ежу трачу больш за раз, чым каштуюць гэтыя красоўкі? Замаўляю прадукты раз у 15 дзён і мой чэк у Barbora прыкладна 60 еўра. Рэдка магу сабе дазволіць піцу, схадзіць куды-небудзь з сябрамі — не буду ж я сядзець дома ўвесь час, як манах. Магу схадзіць на квіз. Але ў цэлым я чытаю дома кнігі і вучуся, нешта раблю па працы. Па вечарах займаюся музыкай. Вось такі вось сумны побыт. Таму няхай людзі не сумняваюцца, што грошы пойдуць менавіта на арэнду.

Каментары40

  • Кокні
    12.03.2024
    Агіда... Тыповы неверагодны крэакл. Буржуазна-дэмакратычны інстаграм-рэвалюцыянер.
  • Айцюжник
    12.03.2024
    инфантильный, полный комплексов, мозгов у таких ребят обычно не бывает...
  • Зачэм?
    12.03.2024
    Як сказаў бы тутэйшы Mikola, 'idyiot'. Але зачэм, зачэм байсол ідзе на збор грошай для такіх лайдакоў? Тысячы гісторый, калі палітычным мігрантам з сем'ямі не хапае ні на што і яны саромеюцца ў людзец грошы папрасіць. А тут, як пачытаеш, то айцішнікам збіраюць, якія гадамі лынды б'юць, абы не працаваць, то рэперам на апаратуру!

«Беларусы будуць ціхенька думаць сваё. А вада камень точыць, дый Лукашэнка фізічна не вечны». Глыбокі маналог былога мытніка Алеся Юркойця4

«Беларусы будуць ціхенька думаць сваё. А вада камень точыць, дый Лукашэнка фізічна не вечны». Глыбокі маналог былога мытніка Алеся Юркойця

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне на 15 гадоў турмы асудзілі ўраджэнца Магілёва, які ваяваў на баку Расіі і трапіў ва ўкраінскі палон

Навальная: Я не жадаю паразы сваёй краіне — жадаю паразы Пуціну23

Начальнік Генштаба Польшчы: NATO абавязкова дапаможа нам у выпадку агрэсіі Расіі ці Беларусі. Пагроза вайны рэальная

Памежнікі затрымалі людзей з незвычайным дронам. Вось у чым яго асаблівасць1

«Хачу, каб у маіх дзяцей былі нармальныя сямейныя каштоўнасці». 21-гадовая жыхарка Латвіі сабралася пераехаць у Беларусь30

У Маскве замест памерлага беларускага святара па-беларуску служыць армянін2

Сваяк Віктара Лукашэнкі займае высокія пасады ў КДБ. Гэта высветлілася, калі забралі будынак дзіцячай паліклінікі10

У Віцебску машына пранеслася ў лічаных сантыметрах каля пешахода ВІДЭА

Пракуратура праверыла фермы Гомельшчыны. Факты жахлівыя7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусы будуць ціхенька думаць сваё. А вада камень точыць, дый Лукашэнка фізічна не вечны». Глыбокі маналог былога мытніка Алеся Юркойця4

«Беларусы будуць ціхенька думаць сваё. А вада камень точыць, дый Лукашэнка фізічна не вечны». Глыбокі маналог былога мытніка Алеся Юркойця

Галоўнае
Усе навіны →