Усяго патроху77

Запрацаваў каталог беларускага ютуба, у якім можна адшукаць усё

Хочацца паглядзець нешта беларускае, але не ведаеце, што? Цяпер ёсць адмысловы сайт Brama, які ў гэтым дапаможа.

Рэсурс brama.online — гэта каталог відэа, створаных беларусамі, падзелены на катэгорыі. Сайт запусцілі 1 красавіка.

Стваральнікі сайта тлумачаць, што, нягледзячы на існаванне алгарытмаў ютуба, знайсці на ім цікавае відэа можа быць цяжка. Алгарытмы прасоўваюць такія відэа, якія з большай верагоднасцю спадабаюцца шырокаму колу людзей. Таму яны могуць параіць гледачу ролікі, папулярныя ў суседніх краінах ці ў людзей з іншымі густамі, і абмінуць увагай насамрэч цікавы гэтаму чалавеку кантэнт.

Brama дазваляе выбраць цікавае відэа з 17 катэгорый, у тым ліку з запатрабаваных катэгорый «дзеткам», «стасункі», «гісторыя», «грамадства», «блогеры». На сайце асобна адзначаныя новыя каналы, у тым ліку і нішавыя, накшталт англамоўнага канала экалагічнага інстытута Сахарава ў Мінску ці канала беларускага акардэаніста і кампазітара Аляксандра Ясінскага, які жыве ў Чэхіі. 

Таксама на сайце выдзяляюць каналы, якія цяпер набіраюць папулярнасць, найбольш папулярныя каналы і тыя, якія знаходзяцца ў трэндзе. Таксама адзначаныя свежыя відэа і ролікі, папулярныя па выніках тыдня.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Беларускі святар адказаў на пытанне, ці можна пахрысціць ката

Беларус згубіў у Камеруне польскі дазвол на жыхарства і не можа вярнуцца дахаты

Samsung вярнуў сабе першае месца на рынку смартфонаў

Каментары7

  • Ramuald Traŭhut
    02.04.2024
    Biełaruskaje = pa-biełarusku, čamu sajt, na vialiki žal, nie adpaviadaje.
  • ЯНКА
    02.04.2024
    «Таксама на сайце выдзяляюць каналы, якія цяпер набіраюць папулярнасць, найбольш папулярныя каналы і тыя, якія знаходзяцца ў трэндзе. Таксама адзначаныя свежыя відэа і ролікі, папулярныя па выніках тыдня.» Таксама гэта журналістыка? Таксама?!
  • Жора
    03.04.2024
    Дзіва дзіўнае. Адмін сайта піша па-беларуску і тарашкевіцай, але вырашыў замацоўваць афіцыйнае двухмоўе ад Лукашэнкі-1995. Нейкі вінегрэт у галаве.

Цяпер чытаюць

Адміністратарка «Штаба Аношак» валодае беларускай кампаніяй, датычнай да паставак санкцыйных паўправаднікоў у ваюючую Расію11

Адміністратарка «Штаба Аношак» валодае беларускай кампаніяй, датычнай да паставак санкцыйных паўправаднікоў у ваюючую Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Празрыстыя сукенкі, карункі і адкрытае цела. Ці сапраўды «Аземпік» мяняе моду?2

«Я пісаў маме, а яна ўжо была мёртвая» — гісторыі загінулых пасля ўдару па Новай Вадалазе на Харкаўшчыне

У Новай Маскве ў выніку атакі беспілотнікаў пашкоджаныя паліклініка і жылыя дамы. У Серпухаве атакаваны арсенал Мінабароны Расіі3

Трамп патлумачыў, чаму не плануе ўводзіць новыя санкцыі супраць Расіі2

Meta аштрафавалі на 25 мільярдаў даляраў за падман карыстальнікаў сацсетак наконт абароны іх даных4

Нобелеўскі лаўрэат чакае з'яўлення штучнага інтэлекту чалавечага ўзроўню ўжо праз два-тры гады. Што зможа разумная тэхніка?4

Трамп пра завяршэнне вайны ва Украіне: Мы цяпер бліжэйшыя да гэтага, чым калі-небудзь раней19

Стала вядома, што за новы будынак для БДУ паставяць у цэнтры Мінска12

Уіткаф заявіў пра дасягнуты прагрэс у перамовах з Пуціным4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адміністратарка «Штаба Аношак» валодае беларускай кампаніяй, датычнай да паставак санкцыйных паўправаднікоў у ваюючую Расію11

Адміністратарка «Штаба Аношак» валодае беларускай кампаніяй, датычнай да паставак санкцыйных паўправаднікоў у ваюючую Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць