Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Мінсктранс запусціць аўтобусны рэйс па міжнародным маршруце Мінск — Рыга з 1 мая, пра гэта паведамілі ў прэс-службе транспартнага прадпрыемства.

У Мінсктрансе ўдакладнілі, што аўтобусы будуць адпраўляцца ад аўтавакзала «Цэнтральны» а 10:00 па панядзелках, серадах і пятніцу і прыбываць у сталіцу Латвіі ў 23:30.

У зваротным кірунку аўтобус выедзе ў 8:30 (рэйсы прадугледжаны па аўторках, чацвяргах і суботах) і прыбудзе ў Мінск у 22:00.

Аўтобус будзе ісці праз Браслаў і Даўгаўпілс (Дзвінск). У шляху прыйдзецца правесці 13 гадзін і 30 хвілін.

Кошт квіткоў на аўтобус складае 180 рублёў, яны ўжо паступілі ў продаж.

Мінсктранс ажыццяўляе штодзённыя рэйсы з Мінска ў Рыгу, якія ідуць праз Вільню. З беларускай сталіцы аўтобус адпраўляецца ў 22:00, а з Рыгі ў зваротным кірунку таксама ў 22:00. Дарога займае 9 гадзін, але кошт квіткоў таксама 180 рублёў.

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1