Грамадства3232

Крайне хрыплы Лукашэнка пачаў выступ на УНС з ваяўніча антызаходняй рыторыкі

Сёння ў Мінску пачаў працу Усебеларускі народны сход.

Аляксандр Лукашэнка на трыбуне Усебеларускага народнага сходу. Скрыншот з відэа

У ім мусілі браць удзел 1166 лукашэнкаўцаў, вызначаных Адміністрацыяй прэзідэнта. Праўда, сем чалавек не дайшлі.

«Час выбраў нас» — такі транспарант вісіць у зале Палаца Рэспублікі, дзе сход праходзіць.

Пачаўся сход з выступу Аляксандра Лукашэнкі.

«Сход стане ахоўным буферам ад магчымых небяспечных працэсаў, якія ідуць насуперак інтарэсам грамадства і дзяржавы», — заявіў ён.

Голас Аляксандра Лукашэнкі вельмі хрыплы. Як і раней, прыкметна адчуваецца задышка.

Выступ Лукашэнкі быў вытрыманы ў агрэсіўна антызаходнім тоне — антыамерыканскім, антыеўрапейскім, антыпольскім і антыбалтыйскім. 

Ён абвінаваціў Захад і ЗША ў распальванні войнаў, фінансаванні тэрарыстычных структур. Ён таксама чарговы раз прадказаў крах долара ЗША.

«Каму гэта выгадна? Тым, хто за акіянам рэжысіруе і глядзіць гэты крывавы баявік даўжынёй у дзесяцігоддзі. Глядзіць і лічыць прыбытак. Заходні транснацыянальны бізнэс, у асноўным англасаксы, значна ўзбагаціўся за апошнія гады. Гэта праўда, — грымеў Лукашэнка. — Але скажыце, ці сталі Вашынгтон і Лондан мацнейшымі ў плане палітычнай рэпутацыі, аўтарытэту на міжнароднай арэне за гэтыя гады? Не. Наадварот, бачым, як бурыцца вобраз некалі сапраўды ўплывовых дзяржаў. А там недалёка і да эканамічнага краху. Эксперты ўжо ва ўвесь голас кажуць аб хісткасці сусветнай даляравай піраміды».

Аляксандр Лукашэнка таксама зняважліва выказаўся пра Украіну.

Таксама Лукашэнка заявіў, што краіны Балтыі «коцяцца ўніз, нават нягледзячы на шчодрыя ўліванні Бруселя. Ужо вельмі дорага абыходзіцца барацьба з Беларуссю і Расіяй», — мяркуе ён.

Ён таксама абвінаваціў Польшчу і Фінляндыю ў здрадзе і супрацоўніцтве з фашыстамі.

«Варожасць балтыйскіх дзяржаў у дачыненні да ўсходніх суседзяў прывяла да адмовы ад гісторыі вялікай краіны. Адрэзалі сябе ад крыніцы сілы. Што ні кажы, а менавіта савецкі перыяд для літоўцаў, латышоў, эстонцаў быў залатым стагоддзем іх развіцця. Дарэчы, дзякуючы Савецкай дзяржаве Польшча і Фінляндыя здабылі сваю незалежнасць, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — І ў гэтай гісторыі, заўважу, нікога з іх ніколі не папракалі фактамі здрады і супрацоўніцтва з фашыстамі. А бо ў іх гісторыі гэта было. Бераглі іх нацыянальную годнасць. А тыя, як высветлілася, усе гады трымалі камень за пазухай».

Лукашэнка хваліў Кітай, Расію і сваю палітыку.

Лукашэнка таксама чарговы раз даказваў, што ў 2020 годзе ён перамог. «Таму што не было рэальных сацыяльных прычын для бунту і рэвалюцыйных настрояў», — заявіў ён.

«Мы ніколі яшчэ не жылі так добра, як цяпер», — пафасна заявіў Аляксандр Лукашэнка, і зала па камандзе заапладзіравала. 

У банках у пераліку на кожнага беларуса ляжаць зберажэнні на суму ў сярэднім каля 1000 даляраў, — удакладніў Лукашэнка.

Каментары32

  • Беларускi народ
    24.04.2024
    Пазьняк нават не ў стане ўявiць што ён натварыў у 2020 калi падтрымаў не беларускi народ а лукашэнку ("бабарыка горшы за лукашэнку").
  • Доктар з-за бугра
    24.04.2024
    Дахрыпі ўжо ты ды спі вечным сном
  • Жыве Беларусь
    24.04.2024
    Добра, што ў мяне не ляжаць зберажэнні ў беларускіх банках! Нездарма яны пра гэта пачалі казаць(((

Лукашэнка прыгразіў Расіі вайной у выпадку далучэння Беларусі43

Лукашэнка прыгразіў Расіі вайной у выпадку далучэння Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус прадае 23-гадовую BMW «пяцёрку» за 27 500 даляраў і не гатовы таргавацца, бо з грашыма ў яго ўсё ў парадку10

У мінскім гатэлі прыдумалі, як уратаваць людзей ад падзення з лесвіцы5

Масква з дапамогай агента-амерыканца стварыла ў ЗША сетку рэгіянальных псеўдаСМІ18

ЦВК патлумачыў, чаму 23 лютага не абралі днём выбараў5

На вуліцы Мазурава ў сталіцы ўтварылася возера — прарвала трубу3

«Параілі да снежня здаць ЦТ у Беларусі, інакш адлічаць». Беларусы, якія паступілі ў польскія ВНУ, не могуць вучыцца11

«Па ўсё гэта трэба ехаць у Менск». На што скардзяцца жыхары спадарожнікаў сталіцы, якія зноў узяўся развіваць Лукашэнка

У дзень 20-й гадавіны шлюбу Святлана Ціханоўская згадала асабістае і паказала сямейныя фота з Сяргеем26

У Браславе за «экстрэмізм» судзілі кіраўніка мясцовых паляўнічых і яшчэ трох чалавек

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка прыгразіў Расіі вайной у выпадку далучэння Беларусі43

Лукашэнка прыгразіў Расіі вайной у выпадку далучэння Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →