Грамадства1414

«Я ўжо развітвалася з мужам, баялася больш не пабачыцца». У беларускі ў 26 гадоў здарыўся інсульт

«Людзі жывуць і не разумеюць, наколькі яны багатыя і шчаслівыя».

Скрыншот відэа Belrels / TikTok

У Кацярыны ў 26 гадоў здарыўся інсульт. У відэа тыкток-канала Belrels дзяўчына расказала сваю гісторыю.

У той дзень, калі здарыўся інсульт, Кацярына раптоўна адчула вельмі моцны боль у галаве. Апрытомнела, калі ўжо ляжала на падлозе — яна не магла ўстаць, адна рука зусім не рухалася.

Прыехала хуткая дапамога.

«Я памятаю, як мы сазваніліся з мужам: я ўжо з ім развітвалася, баялася, што мы больш з ім не пабачымся», — згадвае Кацярына

@belrels Жизнь после инсульта Скоро 2 часть❤️ . #интервью #жизньпослеинсульта #послеинсульта #инвалидностьнеприговор #инвалидность #грустноевидео #судьбачеловека #belrels #инсульт #красиваядевочка #мотивация #дослёз ♬ оригинальный звук - belrels

Муж яе моцна падтрымаў і ўвесь гэты год пасля інсульту быў побач, вучыў яе хадзіць.

«Мне было так шкада яго, і я казала: «Кірыл, навошта я табе патрэбна, навошта са мной вазіцца? Ты малады яшчэ, знайдзі сабе здаровую дзяўчыну». На што ён крыўдзіўся. Ён дагэтуль жартуе, што разводу мне не дасць».

Дзяўчына прызнаецца, што жыццё кардынальна змянілася, а некаторыя людзі, у якіх яна была ўпэўнена, пакінулі яе — засталіся толькі самыя блізкія. Іх падтрымка дае ёй сілы спраўляцца з усімі цяжкасцямі.

Кацярына марыць пра домік на прыродзе.

«У мяне пастаянна былі нейкія праблемы. А цяпер у мяне толькі адна праблема — гэта маё здароўе. Такое выпрабаванне мне далі, напэўна, для таго, каб паказаць, што трэба цаніць усё, што ў нас ёсць», — разважае яна.

«Людзі жывуць і не разумеюць, наколькі яны багатыя і шчаслівыя», — са слязьмі на вачах кажа дзяўчына.

Каментары14

  • 2020
    11.07.2025
    Дай бог здароўя. Вельмі шкада, такая маладая!
  • Дзе карысная інфа?
    11.07.2025
    Прычына інсульта якая?
    Як пазбегчы інсульта?
  • Anatol Starkou
    11.07.2025
    Здаецца толькі дзве ці тры гадзіны пасля інсульту, каб лекары выратавалі чэла. Кацярыну спасли.

Цяпер чытаюць

У Кіеве за шпіянаж арыштавалі беларускую журналістку Іну Кардаш. Кажуць, з 2015 года яна працавала на КДБ10

У Кіеве за шпіянаж арыштавалі беларускую журналістку Іну Кардаш. Кажуць, з 2015 года яна працавала на КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусь прыйшоў новы цыклон — «Леоні». Ён прынёс ледзяны дождж3

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў8

У Бразіліі маланка ўдарыла па натоўпе прыхільнікаў Жаіра Балсанару ВІДЭА1

«Ні слова па-расейску». На ўчарашняй сустрэчы Ціханоўская і Зяленскі гаварылі кожны на сваёй мове33

У Дрыбінскім раёне вынеслі пакаранне за чырвона-зялёны сцяг

З'явілася ВІДЭА зніклага ў Пінску Багдана Юнчыка2

«Белавія» накрыў маштабны збой у расійскай сістэме браніравання авіяквіткоў

У мінскім метро патлумачылі, для чаго адлічваюць на гадзінніках час ад адпраўлення цягніка, а не да яго прыбыцця1

Стала вядома, як цяпер жыве былы аўтагоншчык Міхаэль Шумахер1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Кіеве за шпіянаж арыштавалі беларускую журналістку Іну Кардаш. Кажуць, з 2015 года яна працавала на КДБ10

У Кіеве за шпіянаж арыштавалі беларускую журналістку Іну Кардаш. Кажуць, з 2015 года яна працавала на КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць