Беларуса асудзілі за распальванне сацыяльнай варожасці, тэракт, садзейнічанне тэрарыстычнай і экстрэмісцкай дзейнасці (арт. 130, арт. 289, арт. 290−2, ч.4 арт. 361 КК). Пасля прысуду яго ўнеслі ў пералік фізічных асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці.
Гэта і стала прычынай адмовы ў афармленні даверанасці. Натарыус палічыў, што высокая рызыка таго, што будучыя здзелкі будуць звязаныя з фінансаваннем тэрарызму. Беларус жа хацеў зрабіць даверанасць на адваката, каб ён прадстаўляў яго інтарэсы ў судзе. І на жонку — каб яна магла зняць з уліку іх транспарт, распараджацца нерухомасцю і падарыць яе дачцэ.
Беларус вырашыў абскардзіць адмову натарыуса. Мужчына сцвярджае, што яна — незаконная, бо перадача паўнамоцтваў не звязаная з легалізацыяй «злачынных» даходаў і фінансаваннем тэрарызму.
Справу разглядалі 24 красавіка ў судзе Ленінскага раёна Гродна. Асуджанага туды не даставілі. Суд стаў на бок натарыуса — палічыў, што рызыкі фінансавання тэрарызму пры здзелках сапраўды высокія. А паслугамі прадстаўніка, то-бок адваката, ён і так можа карыстацца.
ЗАКОН РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
18 июля 2004 г. № 305-З
О нотариате и нотариальной деятельности
Статья 7. Беспристрастность при осуществлении нотариальной деятельности
1. Нотариальная деятельность осуществляется на равных условиях для всех граждан независимо от пола, расы, национальности, происхождения, имущественного и должностного положения, отношения к религии, политических и иных убеждений, принадлежности к общественным объединениям, других обстоятельств, а для юридических лиц – независимо от формы собственности, подчиненности, организационно-правовой формы, других обстоятельств.
Але ж ў лукашыстаў, ад лукашэнкі і да ягоных "суддзяў" і "натарыусаў", як заўсёды "часам не да законаў"