Эканоміка22

ЕС хоча забараніць экспарт у Беларусь прадукцыі і тэхналогій падвойнага прызначэння

Новы пакет санкцый накіраваны на тое, каб закрыць шчыліну, якая дазваляла Маскве імпартаваць раскошныя аўтамабілі і іншыя заходнія тавары, забароненыя санкцыямі.

У праекце чарговага пакету санкцый, з якім азнаёмілася выданне The Financial Times, адзначана, што новыя абмежаванні, што абмяркоўваюцца ў ЕС, накіраваныя на тое, каб «мінімізаваць рызыку абыходу».

Санкцыі забароняць экспарт у Беларусь а таксама праз яе тэхналогій і тавараў, якія могуць мець ваеннае прызначэнне, а таксама звадкаванага прыроднага газу.

ЕС таксама спыніць імпарт алмазаў з Беларусі, услед за нядаўняй аналагічнай забаронай адносна гэтых каштоўных камянёў расійскага паходжання.

Акрамя гэтага, пад забарону патрапяць пастаўкі аўтамабіляў класа люкс. Вядома, што пры існуючай зараз сістэме еўрапейскія аўтавытворцы не могуць прадаваць свае дарагія машыны ў Расію, але ім не забаронена іх пастаўляць у Беларусь.

«Людзі з атачэння Лукашэнкі, якія былі звязаныя з Расіяй, атрымалі ад гэтага вялікую выгаду. Яны ўзбагачаліся… Мы таксама ведаем, як прадметы раскошы трапляюць у Расію — праз Беларусь», — цытуе выданне дырэктара праекта аналітычнага цэнтра Freedom House у Вільні Віціса Юрконіса.

The Financial Times звяртае ўвагу на істотныя змены паказчыку штомесячнага патоку аўтамабіляў і запчастак да іх з краін ЕС у Беларусь. Калі ў студзені 2022 года ён складаў $50 млн, то праз два гады, у студзені 2024 года — $268 млн.

Найбольшы рост экспарту зафіксаваны ў катэгорыях самых дарагіх аўтамабіляў — тых, якія трапілі пад санкцыі ЕС у дачыненні да Расіі. Мытнікі ЕС лічаць, што беларускія кампаніі сталі ключавой часткай расійскіх кантрабандных сетак, якія пастаўляюць у Маскву найноўшыя заходнія аўтамабілі.

Так адпаведна гандлёвым звесткам, у 2023 годзе ў Расію праз беларускіх пастаўшчыкоў было ўвезена як мінімум 28 аўтамабіляў Maybach, сярэдні кошт якіх складае $217 тысяч. Таксама праз Беларусь у Расію патрапіў Rolls-Royce Cullinan Black Badge коштам $630 тысяч, выпушчаны ў канцы 2022 года.

Па словах прэм'ер-міністра Літвы Інгрыды Шыманітэ, «для расіяніна атрымаць машыну ў Беларусі не праблема». Палітык гаворыць, што невялікая мытная служба Літвы з цяжкасцю спраўляецца са «складанай» сістэмай забароненых тавараў пры надглядзе грузаў, якія накіроўваюцца ў суседнюю Беларусь, а прадухіленне абыходу санкцый з'яўляецца «вельмі цяжкай працай».

Па інфармацыі Вільнюса, толькі за 2023 год мытня краіны адмовіла ў афармленні грузаў 39 тысяч разоў і накіравала ў іншыя дзяржавы-члены ЕС звыш 15 тысяч справаздач аб рызыках са спасылкай на патэнцыйныя парушэнні санкцый.

Па словах Шыманітэ, адрозненні ў двух рэжымах санкцый пакінулі «вельмі відавочныя дзіркі».

Выданне адзначае, што і прэм'ер Літвы, і міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі настойваюць на тым, каб ЕС не абмяжоўваўся бягучымі перамовамі аб узгадненні санкцый па кожным сектары. Па іх словах, лепшы спосаб гарантаваць, што Расія больш не зможа выкарыстоўваць больш слабыя санкцыі Беларусі — поўнае ўзгадненне двух абмежавальных рэжымаў.

Аб неабходнасці сінхранізацыі санкцый выданню заявіла і Святлана Ціханоўская:

«Новы пакет жыццёва важны, але недастатковы. Санкцыі, уведзеныя супраць Расіі ці супраць беларускага рэжыму, не могуць дзейнічаць эфектыўна калі яны не сінхранізаваныя. … Дыктатары выкарыстоўваюць адзін аднаго, каб абысці санкцыі і працягваць гандляваць. Беларускі рэжым набывае ваенную тэхніку, раскошныя аўтамабілі … для Расіі».

Выданне піша, што Ціханоўская таксама па-ранейшаму занепакоеная тым, як мала ЕС зрабіў для выканання санкцый. «У Еўропе няма механізму забеспячэння выканання санкцый», — цытуе The Financial Times Ціханоўскую і нагадвае, што толькі летась ЕС прызначыў спецыяльнага пасланніка па санкцыях для барацьбы з іх абыходам.

Каментары2

  • Деньги не пахнут, шёл 3 год войны, Китай нас спасёт....
    23.05.2024
    Странно, лукашенко сам закрывает рынок от товаров произведённых в ЕС (вся сантехника, вся бытовая электроника, вся косметика, бытовая электротехника, стройматериалы) давно под запретом в Беларуси, либо через прямые запреты как с нивеей и шкодой, либо заградитильными пошлинами. Удивительно, что ЕС так долго торговал с отвязанными из РБ, тем более, когда Беларусь стала стороной России в захватнической войне против Украины, а ЕС продолжал гнать товары двойного назначения лукашенко и его отвязанным.
  • Агент зя
    23.05.2024
    Пазняк будзе перашкаджаць, маскве патрэбны тавары, а сашы грошы.

Цяпер чытаюць

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі22

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Арыён» прывадніўся ў Ціхім акіяне. Гістарычная місія палёту да Месяца «Артэміда-2» паспяхова завершана9

Шымпанзэ ў джунглях Уганды вядуць самую крывавую вайну за ўсю гісторыю назіранняў. Ніхто не ведае чаму21

У Антарктыцы навукоўцы знайшлі новы востраў. Раней думалі, што гэта айсберг1

УСУ нанеслі ўдары па расійскіх буравых устаноўках у Каспійскім моры5

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт8

Перад святамі махляры спяшаюцца павіншаваць людзей паштоўкамі з падвохам

У Вялікабрытаніі ў адной кватэры знайшлі 250 пудзеляў-«дудляў»

На Мінскім моры панізіўся ўзровень вады і змянілася берагавая лінія. Што там адбываецца?

Сталі вядомыя падрабязнасці булінгу гродзенскага школьніка18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі22

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць